Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Звароты жыхароў Гродна да кіраўніцтва горада ў верасні 2005 года
5 лістапада 2005 года

Прапануем чытачу пазнаёміцца з двума зваротамі гродзенцаў, занепакоеных г.зв. “рэканструкцыяй” горада да кіраўніцва. Пад зваротамі падпісалася больш 200 чалавек. Афіцыйны адказ атрыманы не быў, улады абмежаваліся двума публікацыямі ў “Вячорцы” ВОЗЛЕ ЗАМКА - МАГИСТРАЛЬ? ? і КАКОЙ БУДЕТ СОВЕТСКАЯ ПЛОЩАДЬ?, якія іх ні да чога не абавязваюць. Вельмі хочацца пачуць вашую думку наконт гэтага.


Старшыні Гродзенскага гарвыканкама
Антоненка Аляксандру Ільічу, у гродзенскі
гарадскі савет дэпутатаў.

Мы, жыхары горада Гродна, выступаем за ахову Рынка старога горада (цяпер Савецкая плошча) і просім надаць ёй статус помніка архітэктуры, а таксама пераглядзець і змяніць планы яе рэстаўрацыі, бо лічым, што павялічэнне плошчы аўтамабільных і пешых дарог у раёне Савецкай плошчы разбурае тапаграфічную ідэю старога Рынка, пераўтвараючы яго ў бульвар уздоўж дарогі.

Гродна – адзіны з абласных цэнтраў Беларусі, які захаваў у магчымым для рэканструкцыі выглядзе стары гарадскі Рынак, цэнтральнае месца любога беларускага горада ад моманту надання яму магдэбурскага права. Такі прывілей наш горад атрымаў у 1496 г., і з таго часу вядзецца гісторыя гэтай плошчы, фармаванай будынкамі Ратушы, касцёлаў: Фары Вітаўта і Езуіцкага, езуіцкай калегіі, палацаў і дамоў гродзенскіх мяшчанаў і шляхты, уласна рынкам. Частка гэтых будынкаў была разбурана ў розныя часы, але многія з іх захаваліся і агульная рэканструкцыя плошчы здаецца магчымай.

Гродна – горад славуты помнікамі архітэктуры, вузкімі вуліцамі і невялікімі плошчамі, будаванне вялікай колькасці аўтамагістралей і прасторных плошчаў у гістарычным цэнтры горада нішчыць яго адметны характар і тоеснасць.

Звяртаем Вашу пільную ўвагу, што на тэрыторыі Рынку ніколі не праводзіліся археалагічныя раскопкі (вядома, не ўлічваючы тыдня працы на абмежаванай тэрыторыі гэтым летам), што недапушчальна для горада з такой гістарычнай традыцыяй. Забудова гэтай тэрыторыі азначае знішчэнне культурных слаёў важнейшых плошчаў горада.

Патрабуем, каб рэстаўрацыя цэнтральнай плошчы горада адпавядала яе гістарычнаму выгляду і пакідала магчымасць для адбудовы знішчаных будынкаў у будучыні. Просім спыніць працы па пабудове транспартных дарог і стварыць умовы для грунтоўнай працы археолагаў і выпрацавання новага праекта рэканструкцыі плошчы гродзенскімі інжынерамі. Спадзяемся, што Вам не абыякавы лёс цэнтральнай плошчы нашага горада.


Старшыні Гродзенскага гарвыканкама
Антоненка Аляксандру Ільічу, у гродзенскі
гарадскі савет дэпутатаў.

Мы, жыхары горада Гродна, выказваем сваю заклапочанасць лёсам Гродзенскіх каралеўскіх замкаў і выступаем з прапановай змянення планаў перабудовы транспартнай развязкі ў раёне Савецкай плошчы, а менавіта абмежавання руху па вул. Д.Гарадзенскага.

Паводле словаў Аляксандра Захарчука, гал. інжынера праекту перабудовы плошчы, у інтэрв’ю “Вячэрняму Гродна” ад 04 мая 2005 года, рух па вул. Д.Гарадзенскага будзе павялічаны ў два разы, дзеля вырашэння праблемы транспартнай перанасычанасці. Патрабуем звярнуць Вашу ўвагу, што транспартны рух па вул. Д.Гарадзенскага прыводзіць да рэзаніравання і сутрасення сценаў Гродзенскіх каралеўскіх замкаў 16 і 18 ст. і Свята-Раства-Багародзіцкай царквы і манастыра (збудаваных у 1633, перабудаваных у 1720-51 г.), што немінуча прывядзе да разбурэння сцен замкаў і манастыра. Трэба памятаць таксама, што замкі знаходзяцца на вяршыне берагавога схіла Нёману і рэзананс можа прывесці да нішчэння і абсыпання гары пад замкамі, што выклікае поўнае разбурэнне іх.

Замкі – гэта найвялікшая гістарычная каштоўнасць і гонар нашага горада, рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх і каралёў Рэчы Паспалітай, месца правядзення дзяржаўных сеймаў у 17 і 18 ст., сядзіба ЦК КПБ у часы БССР. Патрабуем не быць абыякавымі да лёсу нашай гістарычнай спадчыны і прыняць хуткія і дзейсныя меры па выратаванню нашых Гродзенскіх каралеўскіх замкаў.


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
восем нуль пяць тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Каложа


Каложа. Святая Зямля.
І неба над ёй святое.
У ёй ёсць душа свая,
У душы – агеньчык спакою.

Палова муроў – старых,
Другая палова – з дрэва.
Хай лёс абыходзіць іх
Гальшанскіх муроў і Крэва.

Света Карпей

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Флігель палаца адміністратара XVIII ст.
(знесены)

Слаўнае імя

Уласаў Аляксанр Мікітавіч (16 (28).08.1874 – 11.03.1941)
рэдактар-выдавец газеты «Наша ніва», адзін з з заснавальнікаў выдавецтва «Наша хатка», часопісу «Саха» і «Лучынка», сябра прэзідыўму Найвышэйшай Рады БНР, арганізатар і адзін з кіраўнікоў ТБШ

Чытайце ў Бібліятэцы

Кароткая даведка па забудове Завадской вуліцы і гісторыі гродзенскага піўзавода (палаца Сапегаў)
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць