| Эпітафія дому або пра гарадзенскі канструктывізм 1 снежня 2005 года
У Гродне як нідзе больш, ні ў Брэсце, ні ў Пінску, ні ў ваяводскім Навагрудку, сканцэнтраваўся перад самай вайной вось гэтакі павеў еўрапейскасці. Толькі ў Гродне на вуліцах Чкалава-Асіпенкі, Славацкага можна ўбачыць цэлыя ансамблі драўляных катэджаў у стылі канструктывізма, рэспектабельныя банкаўскія рэзідэнцыі.
На вуліцы Карла Маркса разбурылі дом №20. Нічога асаблівага. Сціплы канструктывізм канца трыдцатых: цаментна шэрыя сцены, пляскаты дах, на трох паверхах вокны рознай велічыні. На яго месцы напэўна паўстане шэдэўр новай беларускай архітэктура: размаляваны, бессаромны, банальна-эклектычны. Напэўна больш ніхто не ўспомніць міжваенную камяніцу. Гэта ж не Мельнікаў, не Карбюз’е, нават не Ланкбарт.
| |
Банк на вул. Карбышава фота 30-х гг. ХХ ст.
|
Прыклады канструктывізму Савецкай Беларусі прапісаны ва ўсіх зборніках архітэктуры (не гледзячы на тое, што яны маюць адзін істотны заган – яны ў асноўным сіметрычныя). Архітэктура 30-х гадоў Заходняй Беларусі мала дзе апісана, але мае вельмі адметныя цікавыя рысы. У Гродне, як нідзе больш, ні ў Брэсце, ні ў Пінску, ні ў ваяводскім Навагрудку, сканцэнтраваўся перад самай вайной вось гэтакі павеў еўрапейскасці. Толькі ў Гродне на вуліцах Чкалава-Асіпенкі, Славацкага можна ўбачыць цэлыя ансамблі драўляных катэджаў у стылі канструктывізма, рэспектабельныя банкаўскія рэзідэнцыі.
Гэты артыкул я пішу, таму што агортвае непакой за лёс будынкаў міжваеннага перыяду. Падыходзіць крытычны ўзрост, узрост капітальнага рамонту, альбо зносу…
| |
вул. Батанічная 9
|
Пафарбавалі ў ружовы (быццам бардэль), замуравалі вокны ў афіцэрскага клуба, камунальныя жыхары катэджаў забудавалі сарайчыкамі, верандачкамі, лоджыячкамі ўсе канструктывіскія няроўнасці свайго жытла. Але ўсё можна направіць, калі пастарацца.
Ніжэй я прыважу адрасны спіс усіх вядомых мне ў Гродне прыкладаў канструктывізма (нават элементы). Спіс для вывучэння чыноўнікам, што ёсць такі стыль, што вось гэтыя будынкі – мастацкая каштоўнасць, занесеныя яны ў вашы спісы каштоўнасцяў, ці не? У вас ёсць магчымасці і абавязак зберагаць нацыянальную каштоўнасць. Выконвайце свае абавязкі.
| |
вул. 17 верасня 2/1
| - Зав. Цагляны - 3 (др ***)
- Вул. Цагляная - 10 (др ***)
- Вул. Чкалава - 5 (др **)
- Вул. Чкалава - 6 (др **)
- Вул. Чкалава - 7 (м **)
- Вул. Чкалава - 8 (др **)
- Вул. Чкалава - 11 (др **)
- Вул. Чкалава - 13 (др **)
- Вул. Асіпенка - 1/1 (др *)
- Вул. Асіпенка - 3 (др **)
- Вул. Асіпенка - 4 (др **)
- Вул. Мядовая - 4 (др **)
- Вул. Мядовая - 5 (др **)
- Вул. Міцкевіча - 1 (др **)
- Вул. Міцкевіча - 6 (м **)
- Вул. Ватуціна - 4 (м *)
- Вул. Ватуціна - 11 (др *)
- Вул. Славацкага - 19 (др *)
- Вул. Славацкага - 21 (др забудаваны)
| |
Дом на вул. 1 Мая, у якім жыў беларускі кампазітар Рыгора Шырмы
| - Вул. Славацкага - 23 (др **)
- Вул. Рэйманта - 16 (др **)
- Вул. Астроўскага - 15 (др ***)
- Вул. 17 верасня - 2/1 (м***)
- Вул. 17 верасня - 10а (м**)
- Вул. 17 верасня - 30 (др*)
- Вул. 17 верасня - 36 (др**)
- Вул. 17 верасня - 52 (м**)
- Вул. 17 верасня - 54 (*)
- Вул. 17 верасня - 58 (*?*)
- Вул. Батанічная - 9 (м***)
- Вул. 1 Мая - 2/1 (м*сіметрычны)
- Вул. 1 Мая -6а (др**)
- Вул. Дзяржынскага - 20 (м*)
- Вул. Ажэшкі - 4 (м***)
- Вул. Ажэшкі - 30 (м***)
- Вул. Будзёнага - 50 (др*)
- Вул. Леніна - 11 (м*урадавы)
- Вул. Леніна - 18 (м***)
- Вул. Карбышава - 17 (м*урадавы)
- Вул. Карбышава - 28 (м**)
- Вул. Паўлава - 11д (м*жылы)
- Вул. Маркса - 16 (перароблены)
- Вул. Маркса - 20 (м**)
- Зав. Суворава - 10 (др*)
- Вул. Лялевеля - 31 (др*)
(м – мураваны, др – драўляны, *** – высокамастацкі прыклад, ** – стыльны, * – сціплы; класіфікацыя аўтара)
Хацеў напісаць эпітафію дому. Спі спакойна, ты назаўсёды застанешся ў нашай памяці як прыклад шляхотнасці і рэспекта. Спадзяёмся, што твая ахвяра не была дарэмнай, што людзі задумаюцца ў рэшце рэшт, што яны не богі, што для ажыццяўлення іх геніяльных ідэй не абавязкова руйнаваць мінулае, што толькі ў спадчыне знаходзіцца падмурак нашым новым ідэям, формам, поглядам.
|