| Парк імя Жылібера 12 верасня 2005 года
Самы глабальны праект апошняга часу – Стары парк са Швейцарскай далінай. З фатаздымкаў пачатку 20 ст. нам прэзэнтуюцца ўтульныя куточкі гарадскога сада. Мажліва нашыя продкі не былі такія багатыя, а мажліва яны больш удумліва падыходзілі да ўкладання сваіх грошай, ў іх было больш густа і пачуцця меры, бо стары парк выглядаў больш прывабна за кошт небанальных пейзажных кампазіцый. А цяпер што?
Шаноўныя, віншую вас, ідэалогія нашай дзяржавы спрацоўвае. Спрацоўвае нават ў такой каштоўнай галіне як архітэктура і дызайн. Памойму, пара ўжо гаварыць пра зьяўленне новага стылю. Давайце яго назавём катэджным ампірам альбо цукрова-крэмава-бетонаплітачным сіметрызмам. Людцы добрыя! Дапамажыце! Можа я такі адзін і не ў кантэксце… Але мне жудасна не падабаюцца ўсе новыя дызайнерскія задумкі ў маім родным старым Гродне.
| |
Швейцарская даліна на старой паштоўцы
|
Самы глабальны праект апошняга часу – Стары парк са Швейцарскай далінай. З фатаздымкаў пачатку 20 ст. нам прэзэнтуюцца ўтульныя куточкі гарадскога сада: драўляныя лавы, мосцікі, сціплыя таксама драўляныя бардзюры, грунтовыя сцежкі… Мажліва нашыя продкі не былі такія багатыя, а мажліва яны больш удумліва падыходзілі да ўкладання сваіх грошай. Ва ўсялякім разе ў іх было больш густу і пачуцця меры, бо стары парк выглядаў больш прывабна за кошт небанальных пейзажных кампазіцый, якія ўдала абыгрывалі прыродны рэльеф і будынкі, якія паўсталі там раней.
А цяпер што? Пачнем з пачатку. У горадзе не ходзяць каровы, парк не агарод, а Гродна не Парыж з Версалем. Скажыце, на якую халеру парк агарадзілі такім салодка-ванільным плотам з шарыкамі лімоннага марожанага паверх кожнага слупа. Савецкія ўлады ў 50-тыя гады зрабілі тут агароджу з каваных эклектычных бардзюр, дэмантаваных з Нёманскага маста, але яны хоць больш прафесійна ў стылі ампіра кампенсавалі багатую дэкарацыйнасць каванай агароджы гладкімі пабеленымі слупамі. Цяпер агароджа карычневая, слупы жоўтыя, выкладзеныя з асобных блокаў, якія маюць фактурную паверхню рванага бетона, а зверху красуецца гладзюткі більярдны шар слановай косткі (і так на кожным слупе). Ад гэтага птушынага малака зубы могуць павыпадаць. А што панагарадзілі ўнізе, каля рэчкі Гараднічанкі: мост на мосце, бардзюра на бардзюры. Прасцей трэба быць. Напрыклад, частка даліны каля шахматнага клуба выглядае зусім някепска (усяго ў меру, някідкі зялены колер, абыграны рэльеф).
Наступнае – планіроўка самога парка. Такое ўражанне, што праектант бачыў перад сабой толькі чысты аркуш з нанесенымі граніцамі за якія заходзіць нельга, але не улічыў, што на гэтай тэрыторыі растуць яшчэ нейкія дрэвы, што да яго прафесійнага нараджэння чалавецтва выпрацавала шмат прынцыпаў у паркабудаўніцтве. Першае: відовішчная перспектыва рэгулярных алей павінна замыкацца на дамінанце – пастаўце вы помнік загінуўшым міліцыянерам і музычны фантан на 5 м на поўдзень і ў вас алея, дзе знаходзіцца кавярня “Бярозка” мела бы не толькі функцыянальны сэнс, але і дэкарацыйна-ідэалагічны. Калі б вы ўлічылі, што ў парку растуць яшчэ і дрэвы і перанеслі цэнтральную паўночна-паўднёвую алею на 5 м на захад, зрабіўшы дарожку не 10, а 7 метраў, і той жа музычны фантан не хаваўся бы за насаджэннямі, а ў прахожых не ўзнікала бы падсвядомага жадання спілаваць векавыя ліпы, якія стаяць у іх на дарозе.
Наступнае – планіроўка самога парка. Такое ўражанне, што праектант бачыў перад сабой толькі чысты аркуш з нанесенымі граніцамі, за якія заходзіць нельга, але не улічыў, што на гэтай тэрыторыі растуць яшчэ нейкія дрэвы, што да яго прафесійнага нараджэння чалавецтва выпрацавала шмат прынцыпаў у паркабудаўніцтве. Першае: відовішчная перспектыва рэгулярных алей павінна замыкацца на дамінанце – пастаўце вы помнік загінуўшым міліцыянерам і музычны фантан на 5 м на поўдзень – і ў вас алея, дзе знаходзіцца кавярня “Бярозка” мела бы не толькі функцыянальны сэнс, але і дэкарацыйна-ідэалагічны. Калі б вы ўлічылі, што ў парку растуць яшчэ і дрэвы і перанеслі цэнтральную паўночна-паўднёвую алею на 5 м на захад, зрабіўшы дарожку не 10, а 7 метраў, і той жа музычны фантан не хаваўся бы за насаджэннямі, а ў прахожых не ўзнікала бы падсвядомага жадання спілаваць векавыя ліпы, якія стаяць у іх на дарозе.
| |
Бульдозер стварае новыя ландшафты Дрэваў становіцца ўсё меньш і меньш
|
Другое: пейзажная частка парка – гэта не толькі англійскі газон, гэта групы дрэваў рознай фактуры, кусты другім ярусам, купінамі кветкі; а ў вас парк праглядаецца наскрозь не толькі на алеях, але і з любой кропкі. У парку няўтульна, у парку нельга пацалавацца, каб усе не ўбачылі. І зноў жа да дарожак. Дрэвы не павінны забіраць у дарожак сегментамі тэрыторыю, дарожка сцежкаю павінна лавіраваць паміж дрэвамі (мне заўсёды гэтыя прынцыпы здаваліся элементарнымі).
Трэцяе: брацкая магіла. Было месца жалобы ў цішы паркавай зеляніны. Не – тэба было зрабіць пляц для парадаў, канцэртаў (сцэна-магіла, чаму б не?) і піўных папоек (калі знесці будынак архіва, то атрымаецца гродзенская плошча Цэн Ан Мінь). Я разумею – ідэалагічны заказ, хаця б зрабіце яго прафесійна.
| |
Брацкая магіла ў парку да "рэканструкцыі"
| Дамінантай плошчы Тызенгаўза павінен быў стаць абеліск на магіле. За тыя грошы, што туды былі ўбуханы, можна было стварыць штосці арыгінальнае, уражваючае, а не лакіраваць штампоўку савецкага салдаціка – серыйную прадукцыю Львоўскай майстэрні мастацкіх вырабаў. У выніку помнік нават сціплым абеліскам не выглядае, ён не выглыдае ніяк, не кранае (як не кранае і новы помнік воінам-пагранічнікам), да таго ён ж патанае ў батанічных “рюшечках”: туечкі, піхтачкі, кветнічкі, свяцільнічкі, якія больш падыходзяць для японскага сада ў двары катэджа паселка Баранавічы, чым на параднай плошчы з брацкай магілай.
І астатняе. Ужо легендарная бетонная тратуарная плітка. Палова тэрыторыі парка забетанавана (не парк, а выстава абразцоў прадукцыі Краснасельсакга цэментнага завода), зменена абсалютна добрае трывалае пакцыццё ходнікаў на вуліцах: Замкавай, Маркса, Кірава, Сацыялістычнай, Ажэшка – навошта, навошта забетанавана Дамініканская, Урыцкага, Тэльмана, Гараднічанская, двор кінатэатра “Гродна”. Неузабаве пакрыюцца бетонам уся Савецкая плошча з двума скверамі і Маставой. Ходзяць чуткі, што брук на пешаходнай вуліцы Савецкай таксама заменяць на бетон. Што гэта? Страсць да бетона? Але параўнайце, яшчэ польскія бардзюры на Савецкай вуліцы выглядаюць амаль як новыя, плітка ў выглядзе сотаў, якую клалі гадоў дваццаць таму, таксама захавалася няблага, а наша новая плітка двухгадовай даўніны, скажам, на Замкавай вуліцы ўжо праз год-два будзе патрабаваць перакладкі, бо крышыцца і сціраецца надзвычай хутка. А можа тут самая старая страсць – грошы…
Менчукам можа падацца гэты артыкул сумным, што там, разбірацца ў правінцыйных праблемах. Ну, па першае, ваш спуск ад кафедральнага сабора да метро Няміга не менш варты падобнага артыкула, а па другое – прыедзце ў Гродна і атрымайце эстэтычнае задавальненне, на вашых вачах родзіцца новы стыль. Як я яго абазваў – а, цукрова-крэмава-бетонаплітачным сіметрызмам.
Апошнія каментарыі:
|
|
З апошнімі гадамі ... Я хачу вярнуцца ў старажыніі гады. Я не люблю ўсе гэтыя І новыя новшиства ў архітэктуры, мне хочеться каб былі драўляныя хаты, замкі мащенные дарогі. А больш усяго хочацца вярнуць родную мову ... |
|
|
Тое, што зрабілі з паркам імя Жылібера - гэта проста дзікунства. Калі глядзіш на старыя паштоўкі з выявамі парка, то разумеешь, што гэта быў утульны і прыгожы куток нашага слаўнага города. І на мой погляд праектанты абавязкова павінны былі улічыць не толькі гэтыя самыя паштоукі, але і іншыя фотаздымкі ды планы парка тых часоў. А тож не, прыцягнулі будаунічую тэхніку, ды давай руйнаваць. Бывала ідзеш па парку падчас будаунічых прац і не разумеешь, ці то стыхія якая, ці то хан з якой ардой прайшоўся. Дрэвы, хмызнякі знікалі, затое цыманту ды пліткі было даволі. Гэта ужо стала не месцам адпачынку жыхароў горада. Парк павінен вабіць да сябе людзей. Бывала раней, да так званай рэканструкцыі, у весну столькі адпачавыючых у парку было, а зарас нават спякотаю няма куды схавацца ад сонца, а вароны як паскудзілі на голавы прахожым, так і паскудзяць.
|
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)
|
|