Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Вуліца Ленінская ў Магілёве - мясцовы "Арбат"

Пра горад М.
23 лістапада 2007 года

Апошнім часам змены ў архітэктурным абліччы Горадні параўноўваць з тым, што хутка яна стане Магілёвам, тыповым савецкім горадам з шырокімі праспектамі, шэрымі будынкамі, а Буйніцкае поле заменіць наш курган славы. І далёка не апошнюю ролю тут адыгрывае кіраўніцтва гораду, якое здзяйсняе свае будаўнічыя мары, не звяртаючы ўвагі на культурна-гістарычную своеасаблівасць Горадні.

Таму з'едзіць у Магілёў хацелася найаерш, каб параўнаць гэтыя дзве палярныя мясціны. І вось што я пабачыла.

Завітаўшы на некаторыя Інтэрнэт-рэсурсы, я даведалася, што Магілёў не такі ўжо і агідны, што там цікавыя музеі, з якіх паўнавартасных налічваецца 5 (параўнайце з двума ў Горадні: гісторыка-археалагічны ў трох будынках і дом-музей М. Багдановіча - музей гісторыі рэлігіі пакуль не адчынены для наведавальнікаў), што ёсць адрэстаўраваная вуліца са старымі камяніцамі і г.д. Даведаўшыся пра такі невядомы Магілёў, я з цікавасцю туды накіравалася.

Мяне сустрэў чыгуначны вакзал у класічным ці псеўдакласічным стылі. Увечары прайшлася па вуліцах з драўлянымі дамкамі, падобнымі да тых, што ў раёне вуліцы Пралетарскай у Горадні.

Сонечнай раніцай пачалася мая вандроўка. Спачатку быў вялікі Дом ураду, адразу ўзгадаўся Менск, шырокі праспект побач з ім. Але мы павярнулі на вуліцу Ленінскую, назва якой не падабалася ад пачатку. Але як здзівіў мяне гэты мясцовы "Арбат" (гэтак вуліцу называюць некаторыя жыхары)! Ленінская нагадала Савецкую вуліцу ў Горадні – пешаходная, з двухпавярховымі будынкамі старых жылых дамоў, дзе размяшчаюцца крамы, кавярні, адміністрацыйныя канторы. Зрэшты, на Ленінскай ёсць грунтоўныя адрозненні: гэтых крам, кавярняў у некалькі разоў больш, чым у Горадні, а сярод многіх устаноў ёсць вучэльні, універсітэт, ліцэй, гатэль – папросту вуліца асветы і дзелавога жыцця. Ёсць і свой мінус: пакрытая яна сучаснай пліткай накшталт той, што на мосце да Старога замка ў Горадні, але гэта асабліва яе не псуе.

Проста мілымі выглядалі шыльды на дамах, дзе побач з сучаснай назвай вуліцы змешчаная гістарычная, напісаная па-беларуску. Яшчэ адзін цікавы факт – гэта інтэрпрэтацыйныя шыльды, інакш я іх не магу назваць. Гэтак на савецкіх будынках размешчаныя шыльды, дзе, напрыклад, напісана, што "ў пачатку ХІХ ст. на гэтым месцы знаходзіўся будынак паштовага ведамства, дзе праязджаючыя праз г. Магілёў адзначалі свае падарожжы". Уяўляеце, колькі падобных мясцінаў у нашым горадзе, і мы нічога не маем!

А Магілёў працягваў мяне здзіўляць. Шматлікія скульптуры, створаныя падчас пленэру, раскінутыя па ўсім горадзе. Ёсць смешныя, рамантычныя, незразумелыя. Але яны ёсць, яны ствараюць сваю атмасферу, надаюць гораду каларыт!

Адрэстаўраваныя храмы – касцёл св. Станіслава, манастыр св. Мікалая – таксама складаюць свой унёсак у стварэнне вобразу Магілёва. Формы тэатра незвычайныя: побач з уваходам металічная скульптура жанчыны з сабакам.

Але Магілёў – горад спалучэння нашай мінуўшчыны і часам вельмі смешнай рэчаіснасці. На Ленінскай размясціліся тульскі і маскоўскі падворкі. Асабліва маскоўскі запомніўся дзіцячымі горкамі ў выглядзе Крамлю. Усе гэтыя падворкі з’яўляюцца падарункам ад тых гарадоў. Як бачым, сяброўства існуе. Трэба адзначыць, што ёсць падарункі і з далёкага Захада, як, напрыклад, помнік Баха ад г. Айзенаха.

Асобная размова – гэта вытанчаная скульптура астранома на плошчы зорак, які ўказвае гадзіны часу. Плошча "ўпрыгожаная" зоркамі ганаровых жыхароў Магілёва, імёнамі, на жаль ці на шчасце, мне не знаёмымі. Напрыклад, нехта Іваноў. Але самая галоўная зорка плошчы выглядае вось так. І пасля яе я зразумела, Магілёў – не Горадня, і, спадзяюся, Горадня возьме ад яго толькі самае адметнае, і гэта не будзе зорка БРСМ.

Гістарычная назва вуліцы побач з сучаснай

Інтэрпрэтацыйныя шыльды

Будынак банку на вуліцы Ленінскай

Вуліцы старога Магілёва

Мілыя скульптуры

Помнік Баху

Маскоўскі дворык

Плошча Зорак

Скульптура астранома на плошчы зорак

Зорка Іванова

Зорка БРСМ


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
восем тры восем чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

ВОЖ

06-12-2007, 13:23

Каждый город тем уникален и индивидуален, что в нем соединены история и современность. Был и в Гродно, и в Могилеве. Конечно, больше понравился Гродно, своей архитектурой и атмосферой старины (в хорошем смысле этого слова)!
P.S. Да... Со звездой БРСМ Могилев переборщил.

  

Аноним

01-12-2007, 07:45

Славный город Могилёв - город конченных лохов...

  

gogen

29-11-2007, 03:22

а со скульптурами то(я не про звезду) они просто МОЛОДЦЫ!!!! сравните с нашим убогим, длинноруким бухим карликом–жилибером

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 3)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Ноччу аўтобус 
коціцца да мяжы
там – радзіма мая 
ды старыя крыжы
там Гародня мая 
на мяне пазірае 
і я ў позірку бачу:
яна - памірае. 
парабілі ёй раны
на целе кабеце 
паўтыркалі ёй краны
шкадлівыя дзеці
валасы павырвалі
запэцкалі грудзі
я баюся, Гародня -
бо гэта Ня Людзі! 

Міхаліна Кастрычнік

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Калючынская 23

Слаўнае імя

Дзекуць-Малей Лукаш (Лука) Мікалаевіч (1.10.1888 – 20.01.1955)
адзін з ініцыятараў стварэння Грамады беларускай моладзі, прасвітар беларускіх баптыстаў і прапаведнік, выдавец малітоўніка на беларускай мове, перакладчык рэлігійных тэкстаў

Чытайце ў Бібліятэцы

«ЗЬНІЧ» - моладзевая ініцыятыва 1990-х гадоў
7 студзеня 2010 года
Электронныя варыянты чатырох выпускаў краязнаўчага бюлетэня, што выдаваўся гарадзенскай моладдзю дзесяць гадоў таму. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына