Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Шыльда на будынку Тэатра лялек

Якія помнікі ахоўвае дзяржава ў Гродне
3 снежня 2007 года

Усё пачалося з шыльдаў на Замкавай. Госці, каторым я на самай старой вуліцы паказваў былы палац Масальскіх XVII ст., або камяніцу Храптовічаў XVIII ст., пачалі тыкаць на надпісы, развешаныя на кожным з будынкаў, што гэта не тое, пра што я кажу, а помнік архітэктуры 1 чвэрці – 2 паловы ХІХ ст...

Цяжка сказаць, што больш весяліць тых, хто чытае гэты выраз: элегантна прапісаныя храналагічныя рамкі, ці адпаведнасць рэчаіснасці гэтай храналогіі.

Я спачатку таксама смяяўся, бо думаў, што ўлады проста наштампавалі ўніверсальных шыльдаў і развесілі іх па будынках. Але на гродзенскім тэатры лялек на вочы мне патрапіла шыльда: "Будынак былога манежа. 1780-я гг."

Грэшны. Я падумаў на мясцовыя ўлады. Гэта яны, бедныя, не ведаюць, што манеж, у якім пры Тызенгаўзе праходзілі прадстаўленні, знаходзіўся зусім не там, дзе зараз стаіць былы губернскі тэатр канца ХІХ ст. Але ж пераемнасць тэатральнай традыцыі патрабуе міфаў (праўда зараз аналагічныя шыльды можна смела вешаць, прынамсі, на Гродзенскім драматычным і Тэатры Велькім у Варшаве) але… Няхай будзе. У нас так мала легендаў! – падумаў я. Таму дараваў і гэта.

Стаіць у нас у Гродне будынак 1975 года – рэпліка звычайнага гарадскога драўлянага дома канца XIX ст., зробленая не на тым месцы і не з тых матэрыялаў. Зробленая савецкімі ўладамі таму, што ў тым драўляным дамку жыла Эліза Ажэшка. Гэта будынак таксама ахоўваецца дзяржавай. На сцяне таксама вісіць “ахоўная грамата”. І што мы чытаем? Гэта, аказваецца, помнік архітэктуры канца XVIII ст., пабудаваны ў Гарадніцы з ласкі Тызенгаўза. Хто не верыць, прыязджайце і пабачце на ўласныя вочы. Да такога ўлады яўна не маглі дадумацца. Таму мне прыйшлося лезці ў першакрыніцу – “Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь”, зацверджаны пастановай Міністэрства культуры РБ 10.04.2003 №11 з пазнейшымі папраўкамі. Чым далей, тым вышэй у мяне валасы станавіліся дыбам. Аказваецца, храналагічныя недакладнасці вытворцамі шыльдаў слова ў слова ўзятыя з гэтага “замечацельнага” дакумента. І гэта яшчэ кветачкі.

Самае страшнае, што большасць помнікаў архітэктуры Гродна па просту не ўнесена ў спіс. У Баранавічах па дакументу помнікаў больш, чым у Гродне. У спісе няма ніводнага гродзенскага мадэрну, ніводнага канструктывізму, з эклектыкі толькі Пакроўская і Уладзімірская цэрквы. Нават з класіцызму толькі чатыры камяніцы (а іх нашмат больш). У Гродне дзяржавай ахоўваюцца толькі манументальныя пабудовы: замкі, храмы (апроч кірхі), парэшткі Гарадніцы і агулам дзве вуліцы: Замкавая і Ажэшкі.

Дык можа, мы настолькі багатыя? Нас абміналі войны і ліхалецці, што мы можам ахвяраваць без страт для беларускай культуры пару-тройку дзесяткаў гістарычных будынкаў?.. У “беднай” Празе ахоўваюць не толькі Карлаў мост і Злоту улічку, але і ўсе канструктывісцкія асабнякі і трансфарматарныя будкі пачатку XX ст., і нават функцыяналістычны універмаг 1974 года пабудовы. Дык хіба ж яны бедныя?..

А можа ў нашай краіне прынятае правіла: ўсё, што маладзей за класіцызм, – не ахоўваць? Дык не. Мінскія, да прыкладу, Дом Афіцэраў і кінатэатр Перамога, нават мазаікі 1970-х гг. насупраць нацыянальнай бібліятэкі таксама ў спісе. А Баранавіцкія помнікі – гэта зусім сціплыя будынкі міжваеннага перыяду.

Напрыканцы хацеў бы нагадаць Ігару Мяфодзьевічу Чарняўскаму, што вышэй згаданы спіс складалі прафесіяналы з панскай канторы і зацвярджаў таксама прафесіянал.

А можа, ў нас прафесіяналамі лічацца толькі тыя, хто атрымаў грошы, і не важна як выканана праца?

А можа, ў нас папросту прафесіяналаў няма, а ёсць толькі чыесьці браты і сваты?..

Ігар Лапеха

Тэатр лялек

Дом-музей Э.Ажэшкі


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
дзевяць чатыры дзевяць нуль - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...

Намалюю горад


У мяне ёсць фарбы,
ёсць і карандаш.
Вось як намалюю
дзіўны горад наш,
каб ён на паперы
новай ззяў красой.
Намалюю Нёман
срэбнай паласой
Вуліцы, бульвары.
Замак - сад цвіце.
Гараджан прыбраных, 
радасных дзяцей.
Заапарк: жырафа,
рыжых лісянят,
малпу і паўліна
і медзведзянят...
Галубоў у небе
снежнай белізны.
А на клумбах кветкі - 
вешчуны вясны.

Віктар Кудлачоў

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Мадэрн па Сацыялістычнай 44

Слаўнае імя

Захарка Васіль Іванавіч (1.04.1877 – 14.03.1943)
дзеяч Рады БНР, сябра Гродзенскага БНК і клубу «Беларуская хатка»

Чытайце ў Бібліятэцы

Гарадзенскія гісторыі. Частка ІІІ. Выратавальнік Гародні князь Цыцыянаў
25 лютага 2010 года
Князь Павел Дзмітрыевіч Цыцыянаў нарадзіўся ў верасні 1754 года. Ён паходзіў з вядомай арыстакратычнай фаміліі і нават знаходзіўся ў кроўным радстве з царствуючым домам Грузіі. Сваю вайсковую службу ён распачаў у Прэабражэнскім палку і прайшоўшы баявы хрост пад час чарговай руска-турэцкай вайны, ужо ў сорак год атрымаў званне генерал-маёра. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына