Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Вялікія войны маленькіх людзей на вул. Савецкай
2 студзеня 2008 года

Кароткая гісторыя знішчэння брукаванага заезда ў арцы дома па вуліцы Савецкая №1

Аляксандар Трыфанавіч Пятроў жыве ў будынку па вуліцы Савецкая №1 (акурат над крамай “Ратушны”) з 1957 года. Тут выраслі яго дзеці і ўнукі і ён хоча пакінуць ім спадчыну ў выглядзе як мага лепш захаванага дома. А дом сапраўды магутны. Тая частка дома, дзе жыве Аляксандар Трыфанавіч, пачала будавацца ў 1898 годзе, стаіць жа яна на скляпеннях XVII ст. а можа нават і больш старых. Частка ж дома, што павернута да Савецкай плошчы, пабудавана недзе ў сярэдзіне XVIII ст.

Пасля апошняй вайны на першым паверсе дома знаходзілася шмат розных устаноў, аж нарэшце ў 2001 годзе пачалі рэканструкцыю будынка, каб размясціць у ім краму, якая там знаходзіцца і сёння. Зрабілі добрую рэканструкцыю, але каб мець менш праблемаў для сябе будаўнікі заглушылі сістэму падземнага зліву вады з дахаў дому, якая дзейнічала яшчэ з 1930-х г. Замест таго, каб сцякаць з дажджавікоў адразу пад зямлю, вада цячэ зараз па раўчуках праз двор дома пад арку і пасля выцякае на вуліцу.

У дадатак да ўсяго, пускаючы па батарэях ваду, залілі кватэру Аляксандра Трыфанавіча і яго суседкі – 86-гадовай удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны. Аляксандар Трыфанавіч паспрабаваў аднавіць справядлівасць і аднавіў… пасля 31-га (вось як трэба шукаць праўду!) паседжання суда, калі змучаная настойлівым грамадзянінам суддзя вызначыла яму кампенсацыю за асабіста ім праведзены рамонт сваёй кватэры ў аб’ёме 1,5 млн. рублёў. Добра, але затканыя зліўныя калодзежы засталіся і вада па-ранейшаму адкрытым спосабам па раўчуках сцякала пад арку дома і пасля проста на Савецкую вуліцу.

А.Т.Пятроў паспрабаваў ажыццявіць самастойную экспертызу, як ніяк былы будаўнік. Але экпертызу ажыццявілі без яго ўдзела (у парушэнне, дарэчы, жыллёвага заканадаўства) і прызналі, што вадасцёкі былі забітыя і аднавіць іх нельга. Аляксандар Трыфанавіч не адступіўся, пачаў пісаць звароты ва ўсе інстанцыі. “Будынак па Савецкай 1 паступова разбураецца,” – упэўнена канстатуе Аляксандар Трыфанавіч. “Вада, што раней адразу цякла пад зямлю, зараз прасочваецца праз сцены, дом заражаны грыбком. Пачалося адхіленне дома ад вертыкальнай восі. На 7 метраў вышыні дома адхіленне каля 10 сантыметраў,” – сцвярджае былы мантажнік.

Нарэшце ў красавіку 2007 г. Аляксандар Трыфанавіч атрымаў ліст ад Н.Н.Пятровіча – генеральнага дырэктара гарадзенскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У лісце Аляксандру Трыфанавічу абяцалася, што ў снежні 2007 года будзе разабраны брук у арцы дома па вул. Савецкая №1 і пабудаваныя раўчукі для зліва вады. Гэта, уласна кажучы, і было зроблена будаўнікамі 26 снежня, на другі дзень Калядаў.

Але ж Аляксандар Трыфанавіч хацеў не гэтага, ён дабіваўся аднаўлення сістэмы падземных зліваў, якое вырашыла б галоўную праблему з пастаянным падмочваннем дома. Але горадабудаўнікі зразумелі Аляксандра Трыфанавіча па свойму, так, як ім было трэба. І цяпер на пратэсты грамадскасці - нашто быў знішчаны адзіны арыгінальны заезд у двары на вуліцы Савецкай, будуць паказваць лісты Аляксандра Трыфанавіча. А што застаецца пенсіянеру – толькі пісаць лісты да губернатара, каб той дапамог “ликвидировать комплекс преступных действий” гарадзенскіх будаўнікоў, якія “внушают нам бред о том, что канализация, выведенная из эксплуатации, ремонту не подлежит”.

Аднак падобныя словы ў адрас сваіх падначаленых наўрадці знайдуць водгук у гродзенскага губернатара. Бо ў нашым Багдадзе ўсё заўсёды вельмі спакойна і добра, незадаволеных няма.


Чытайце таксама:

20.09.2007 Рэканструкцыя Савецкай вуліцы, падвядзенне вынікаў

17.09.2007 Старажытны заезд у двор на вул. Савецкай 1 можа быць знішчаны

03.08.2007 История уходит из–под ног?


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
тры сем восем нуль - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Віталь

19-07-2008, 17:31

Усе дамы па вуліцы Савецкай ў Спісе на продаж. Жыхароў плануюць адсяляць. Дарэчы, частка дамоў ад №1 да дома, дзе зараз магазін "Оптыка" перед кінатэтарам "Гродна" была заплнавана для продажу немцам яшчэ 3 гады таму, але яны адмовілся. Многія жыхары стаміліся жыць у такіх жахлівых умовах і чакаюць пераезду.

  

Uladz'

13-01-2008, 00:26

Усё старое места выклалі "аўтэнтычнай" пліткай -- праз гады 4 усю яе памяняюць -- "купляйце беларускае"!

  

daroha

12-01-2008, 04:21

так, баяцца - да панікі і гістэрыкі.
я быў здымаў іх на відэа, калі першую палову разьбіралі, то крычалі на мяне ды пагражалі зьбіць. потым прыехаў нейкі іх начальнік, і яны хуценька зьехалі. нэрвова хавалі твары ад камэры ды адмаўляліся размаўляць ды называць свае імёны (начальнічак таксама). усе дружна казалі: маўляў, чаго да нас чэпіцеся - нам згары загадалі!

назаўтра цішком данішчылі рэшту бруку.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 6)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


***


Плача Гародня ў Каложавым звоне…
Вуліцы гінуць у жалі цвікоў.
Крык пад асфальтам і жудыя стоны….
Гіне сумленне ў плыні вякоў…

Здзек не прабачыць яўрэйскае неба,
Знявагу магілы астаўленых цел.
Гродзенцам Лейба астанкаў не трэба.
З’едзена ў сэрцах павага людзей…

Помнік – запомняць, зняважаць, 
                                                 зруйнуюць…
Спадчына – дробязь у людскіх кашальках.
Грошы няшчасныя душы гвалтуюць.
Згублены вечны прадБогавы страх.

“Страчана! Страчана……” – паўсюды 
                                                         я чую.
Самі знішчаюць багацце сваё!
Дзецям пакінуць каморы халуяў,
Гісторыі – след, змыты горкай слязой…

Ляудацкая Катажина

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Мадэрн па Сацыялістычнай 44

Слаўнае імя

Бычкоўскі Адам (1889 – 18.11.1937)
грамадскі дзеяч, першы старшыня Гродзенскага гуртку беларускай моладзі

Чытайце ў Бібліятэцы

Сцяпан Стурэйка. Гродна ў вайне 1654—1667 гг.
3 снежня 2007 года
Гісторык Сцяпан Стурэйка расказвае аб гісторыі наша горада пад час спусташальнай трынаццацігадовай вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, калі наш горад упершыню быў акупаваны маскоўскім войскам. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына