|
Кніга Сцяпана Стурэйкі “Беларускія губерні ў руска-японскай вайне (1904–1905 гг.)” 13 студзеня 2008 года
У кнізе, прысвечанай стогадоваму юбілею гродзенскага Свята-Пакроўскага сабора, змешчаны два нарысы, прысвечаныя ўдзелу беларусаў у руска-японскай вайне (у асноўным на прыкладзе Гродзенскай губерні) і гісторыі самога сабора, пабудаванага ў якасці помніка героям гродзенскага гарнізону, якія загінулі ў 1904–1905 гг.
| Стурэйка С.А.
Беларускія губерні ў руска-японскай вайне (1904–1905 гг.). Гродзенскі Свята-Пакроўскі Кафедральны Сабор – помнік загінуўшым.
Мінск: «Юніпак», 120 старонак, 300 асобнікаў.
|
|
|
Не так даўно расійскае і японскае грамадства адзначалі сотыя ўгодкі заканчэння руска-японскай вайны 1904–1905 гг. Тыя падзеі тычыліся і насельніцтва сучаснай Беларусі, як складаючай часткі Расійскай імперыі. Але чамусьці дагэтуль у беларускай гістарыяграфіі не было не тое што добрай, а нават зусім ніякай друкаванай працы, прысвечанай беларусам у руска-японскай вайне. У рэчышчы навамоднай плыні гісторыі паўсядзённасці такая тэма набывае дадатковую актуальнасць.
З выйшаўшай мінулым годам кніжкі чытач даведаецца аб тым, як успрымалі гродзенцы далёкую ад іх вайну, як вайна ўплывала на паўсядзённае жыццё краю, як гінулі беларусы за незразумелыя ім інтарэсы імперыі, аб беларусах-удзельніках боя “Варага” і абароны Порт-Артура. Напрыклад, аказалася, што да 10 % экіпажаў расійскіх браняносцаў складалі беларусы!
Дадзеная праца прысвечана людзям і падзеям, якія тычацца, у асноўным, Гродзенскай губерні. Гэта звязана з тым, што аўтар яшчэ са шкалярскіх гадоў цікавіўся тэмай і паспеў назбіраць інфармацыі аб родных мясцінах трохі больш, чым аб іншых. Але ў прынцыпе, згодна крыніцам, у Гродна не адбывалася нічога звышасаблівага, і ўсё тое, што там было, можна без асаблівых клопатаў экстрапаліраваць на астатнія беларускія губерні.
Другая частка кнігі – гісторыя Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Таго самага, які будаваўся як помнік загінуўшым салдатам і афіцэрам гродзенскага гарнізона. Напісаны гэты артыкул спецыяльна да стагоддзя сабора, якое адзначаецца ў верасні 2007 г. (час асвячэння). Дзіўна, як і ў выпадку вайны, але гісторыя сабора – гэта таксама маладаследаваная тэма. Практычна адзіны артыкул аб ім гродзенскага гісторыка В.М. Чарапіцы быў прысвечаны толькі будаўніцтву храма. Аўтар жа вырашыў зрабіць нарыс аб усёй ягонай гісторыі, шчыльна ўплеценай у грамадска-палітычнае і, галоўнае, духоўнае жыццё Гродзеншчыны. Які ён атрымаўся – меркаваць чытачам і наступным даследчыкам, якія абавязкова працягнуць распачатую аўтарам справу.
Два прадстаўленых нарыса з’яўляюцца вынікам сямігадовай працы аўтара. За гэты перыяд у пошуках фактаў, якія адносяцца да тэмы даследвання, быў перагледжаны вялізарны стос літаратуры як па гродзенскаму краязнаўству і гісторыі руска-японскай вайны, так і па гісторыі рускага флоту і арміі, біяграфіі ваенных і грамадска-палітычных дзеячаў, мемуары і шмат яшчэ чаго.
Абодва нарыса багата праілюстраваны. Кніжка будзе цікавая гісторыкам і краязнаўцам – усім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, Расіі, ваеннай гісторыяй.
Гэтую кніжку можна набыць у будынку Свята-Пакроўскага сабора па вельмі нізкім кошце – 4 000 руб.
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
* * *
|
Ізноў я тут. Цябе вітаю,
Мой родны Горадзень стары.
Ізноў па вуліцах лятаю
Да самай позняе пары.
З цябе нацешыцца няможна
Пасля разлукі ў тры гады!
Як міла плітачка тут кожна,
Дамы, бульварчыкі, сады.
Хрыбты мастоў пераламаных,
Ахвяры скончанай вайны.
Шкада мне вас, параскіданых,
Ўдалыя Нёмана сыны!
І ты – Нямога Пасяджэння
Магутны замак – як жывеш!
Праб’е часіна адраджэння –
Ізноў ты, мілы, загудзеш!
Макар Краўцоў
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Урыцкага 5
|
|
|
|
Слаўнае імя
Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч (2(14).04.1885 – 27.11.1938) кіраўнік Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сябра Рады БНР, арганізатар беларускіх пачатковых школ, загадчык беларускімі настаўніцкімі курсамі ў Вільні, заснавальнік Беларускай партыі незалежных сацыялістаў, публіцыст, дырэктар Беларускага дзяржаўнага гістарычнага музея |
Прапановы па развіцці транспартнай сістэмы горада Гродна
Гродна, люты 2007 года
Гарадзенскімі і менскімі гісторыкамі падрыхтаваны альтэрнатыўны праект уладкавання транспартнай сістэмы ў гістарычным цэнтры Гродна
Глядзець
|
Чытайце ў Бібліятэцы
Уладзімір Бачкоў. Невядомая нам Гародня
Мастацтва, студзень 2007 года, №1
У 80-х гадах мінулага стагоддзя ў Стакгольме быў знойдзены адбітак гравюры вядомага тапографа і мастака Тамаша Макоўскага, які добра захаваўся. На ім – від Старой Гародні з левага берага ракі Нёман. Даступная раней даследчыкам копія была пазбаўлена паловы выявы – амаль усёй масавай забудовы горада, і было няясна, як яна размяшчалася ў ландшафце. Знойдзеная ж гравюра раскрывае эстэтычныя асаблівасці важнейшага этапу фарміравання горада, калі вызначыліся асноўныя элементы яго кампазіцыі, іх сувязі з тапаграфіяй ландшафту, што даволі істотна для рэстаўрацыйнага кірунку рэгенерацыі гістарычнай забудовы Гродна, якая застаецца па-ранейшаму актуальнай.
Глядзець
|
Вядомыя людзі пра "рэканструкцыю"
Тадэвуш Гавін, ганаровы старшыня “Саюза палякаў на Беларусі”: Людзі, каму не абыякавы лёс горада, павінны супрацьстаяць. Улада паводзіць сябе так, таму што яе ніхто не абіраў, яна прызначана “зверху”. Калі б мэр горада быў адказны перад грамадзянамі, ён бы не дазволіў такіх разбурэнняў. А так ён адказны толькі перад адной асобай, якая яго прызначыла на гэту пасаду. Абарона горада павінна стаць абавязкам кожнага свядомага грамадзяніна. Неабходна пісаць лісты, каб людзі ведалі, хто жыве з імі побач. У абароне гістарычнай спадчыны горада шмат у чым змаглі б дапамагчы студэнты. Моладзь павінна падключыцца ў гэту справу ў першую чаргу!
Меркаванні збіраюцца моладзевай інтэрнэт-газетай “Твой стыль” |
|
“Гістарычная памяць - гэта падмурак патрыятызма і любові, падмурак шляхетнага пачуцця любові і павагі чалавека да сваёй Бацькаўшчыны. Нам добра вядома, да чаго можа прывесці занядбанне гістарычнага мінулага, таптанне правераных стагоддзямі маральных каштоўнасцяў, на якіх трымаецца пераемнасць пакаленняў. Непазбежным наступствам гэтага занядбання памяці з'яўляецца разбурэнне дзяржаваў і гуманітарныя катастрофы, якія прыводзяць да чалавечых ахвяраў, шматлікіх трагедый у лёсах людзей і цэлых краін”
А.Р. Лукашэнка з прамовы падчас асвячэння ракі святой Ефрасінні Полацкай
|
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|