Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Папхнулі, а ён і разваліўся…
23 студзеня 2008 года

На Савецкай вуліцы аўтамабіль крыху штурхнуў адзін з новых ліхтароў. Той, замест таго, каб крыху нахіліцца, упаў і разваліўся на часткі.

Неяк давялося ўбачыць карціну: выйшаўцы з “Карчмы” добра “паддаты” дзядзька вырашыў прадэманстраваць сваю моц, ухапіўся за адзін з навапастаўленых ліхтароў і... пачаў яго качаць. Ліхтар з рыпеннем вагаўся з боку ў бок, як маладая бярозка пад вясеннім ветрыкам. Міжволі ў галаву прыйшла думка: “А наколькі бяспечная для чалавека гэтая ненадзейная, складзеная з некалькіх частак пустацелая канструкцыя?”

Не ўмураваны ў зямлю, а прыкручаны чатырма балтамі, ліхтар з’яўляецца, па-сутнасці, вялікім канструктарам-складанкай і зусім нічога агульнага не мае з масіўнымі чыгуннымі ліхтарамі, што ставіліся на гарадскіх вуліцах у ХІХ-пач.ХХ ст.

Эстэтыка яго таксама здзіўляе. Чаму б не было, скажам, замовіць для гэтых ліхтароў таблічкі з выявамі герба Гродна, як у Львове ці Варшаве, і не прымацаваць іх да кожнага ліхтара на ўзроўні чалавечых вачэй? Не дадумаліся? Наўрад ці. Проста ідэя не ўпісвалася ў серыйную вытворчасць гэтай “прадукцыі”. Вынік: камічнае разбурэнне такога ліхтара ад лёгкага ўдару аўтамабіля, што задам ад’язджаў да вуліцы. Колькі гадоў прастаіць уся гэтая “прыгажосць”, можна толькі здагадвацца.


Чытайце таксама:

02.01.2008 Вялікія войны маленькіх людзей на вул. Савецкай

20.09.2007 Рэканструкцыя Савецкай вуліцы, падвядзенне вынікаў

03.08.2007 История уходит из–под ног?

11.07.2007 Развітанне з Магістратам – чарговы падман гарадзенцаў

18.02.2007 Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі (Бібліятэка)


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
восем дзевяць восем адзін - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Вандроўка па Гародні
з Уладзімірам Караткевічам
вясной 1965


– Ці памятаеш,
як нас запрасіла гісторыя
і мы сустрэліся ранкам
каля замка Баторыя?

На нас не зірнулі сфінксы
Аўгуста Трэцяга з брамы.
Падышлі да руін,
прыселі 
на скляпенняў строгія рамы.

Як быццам здалёк аднекуль,
з глыбінь таемных вякоў,
забіты ў семнаццатым веку,
апошні рыкае тур.

Глядзелі на левы бераг,
адтуль напор крыжакоў
спіхнуў плечуком каменным
у Нёман магутны мур.

У фарным касцёле апосталы
пяты век выступаюць на сходзе.
Каторы з раскрытай кнігай,
да цябе падобны, Валодзя.

…Тут Браніслаў Тарашкевіч
наіўныя добрыя вочы
сляпіў у турэмнай цалі,
запісваў нам правілы
беларускай граматыкі,
каб памылкі паправілі,
што натварылі, наспех
натуючы апаўночы справы…

Ігнат Дварчанін,
другі беларускі пасол,
за езуіцкім мурам
прадаўжаў сваю сцежку вязня.
І Піліп Сямёнавіч Пестрак
па-блазенску з трыбуны лясне:
– У Гародню ездзіць люблю,
у турме тут карміў прусоў.

Ад вуліцы Каліноўскага –
чыстага бору струна.
Снуецца з Нёмана горад,
як ніткі з верацяна.

Данута Бічэль-Загнетава

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Піўзавод

Слаўнае імя

Рагуля Васіль Цімафеевіч (16 (28).07.1879 – 16.06.1955)
сябра Расійскай аб’яднанай радыкальна-дэмакратычнай групы, адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнікоў Беларускага сялянскага саюзу, беларускі пасол у польскі Сейм

Чытайце ў Бібліятэцы

Гісторыя Горадні ў пытаннях і адказах
1 чэрвеня 2009 года
Студэнт Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта выдаў зборнік пытанняў і адказаў па гісторыі Горадні. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына