Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Марудная смерць помнікаў: Станіславова
26 студзеня 2008 года

Шматгадовыя абяцанкі ўладаў адрамантаваць то Свяцк, то гарадзенскую сінагогу, то палац у Станіславове ці Панямуні застаюцца абяцанкамі. Як выглядае сёння сядзіба апошняга караля Рэчы Паспалітай...

Сцены палаца ў Свяцку развальваюцца на вачах

Часам складваецца ўражанне, што некаторыя помнікі гарадзенскай архітэктуры дажываць апошнія гады. У адміністрацыі Гарадзенскага раёна складаюць праектную дакументацыю на рамонт палаца ў Свяцку і ніхто не выдзеліў пару мільёнаў рублёў на тэрміновы рамонт сцёкавых трубаў, з-за адсутнасці якіх вада цячэ па сцяне палаца. У выніку палац заражаны грыбком бадай што смяротна, унутраная сцяна цэнтральнага эркера літаральна пакрылася мохам. Вывальваюцца аконныя рамы. Варварства з помнікам працягваецца амаль два гады і нікому няма да гэтага ніякай справы.

Але што гаварыць пра далёкі Свяцк?! У самой Горадні становішча не асабліва лепшае. Глянце на сінагогу ці Стары Замак... Між тым трацяцца велізарныя грошы на выкладанне гранітам нашых вуліцаў, знішчэнне брукаванкі ў старых дварах ды знос цалкам нармальных дабротных будынкаў, такіх, як музычная школа на рагу вуліц Савецкіх пагранічнікаў і Гарнавых. Не ў лепшым стане, чым сінагога, і сядзіба ў Станславова – адзін з карпусоў Гродзенскага Дзяржаўнага Аграрнага ўніверсітэта.

Сядзіба Станіславова пабудавана ў 1760-70-х гадах паводле праекта італьянскага архітэктара Дж. Сака і была загараднай рэзідэнцыяй польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Калі падыходзіш да будынка з боку парка, то адразу ў вочы кідаецца цэнтр дваровага фасада з паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку, а над вокнамі другога паверха можна заўважыць яшчэ не знішчаныя часам элементы дэкору, якія надаюць велічнасці і прыгажосці гэтаму будынку. Калі абысці сядзібу і паглядзець на галоўны фасад, то і тут увагу прыцягвае цэнтральная частка.

Па-першае, вельмі арыгінальна і прыгожа выглядае рызаліт з філёнгавым фігурным атыкам і тэрасай.

Па-другое, яшчэ больш прыцягвае ўвагу шыльда з надпісам “гісторыка-культурная каштоўнасць” і праваруч ад яе кавалак сцяны, з якой абваліўся ўвесь тынк ды яшчэ і цэгла пачынае вывальвацца. Пасля такой карціны хочацца задаць пытанне як самому кіраўніцтву універсітэта, так і тым структурам, каторыя павінны сачыць за станам помнікаў: “Дзе вашыя вочы і розум?” Універсітэт робіць еўрарамонт галоўнага корпуса, ставіць там дзесяткі дарагушчых шклопакетаў, а на касметычны рамонт хаця б невялічкай часткі помніка архітэктуры XVIII стагоддзя не можа выдаткаваць ні рубля! Рэктар універсітэта, спадар Песціс, “бацька” патрыятычнай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”, спрабуе прывіць студэнтам любоў да сваёй спадчыны і гісторыі, але праз год пяць ад гэтай любові ў сцяне ўтворыцца дзірка такіх памераў, што дзверы стануць проста непатрэбнымі.

Не лепш выглядае сытуацыя ўнутры самога будынка. Каб не дзве неагатычныя печы ў вестыбюлі, то было б уражанне, што заходзіш не ў навучальную ўстанову, а ў грамадскую прыбіральню. Навокал пафарбаваныя ў мінулым стагоддзі сцены вельмі кантрастна глядзяцца з цвіллю ды воднымі падцёкамі. Тая ж самая сітуацыя і з правым флігелем: са сцен ападае тынк, з даху вывальваецца дахоўка…

Часам задумваешся, калі бачыш у горадзе плакат з надпісам “Гродно - город-музей”. Што застанецца нашым нашчадкам? Шматвекавыя будынкі наўрадці прастаяць доўга, калі мы аб іх так старанна “клапоцімся”
.


Неагатычныя печы ў вестыбюлі

Фасад з боку двара

Галоўны фасад

Правы флігель сядзібы


Чытайце таксама:

15.04.2007 Палац Валовічаў у Свяцку развальваецца на вачах (Фотахроніка)

30.12.2006 Ці памаладзее калі-небудзь Стары Замак?


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
адзін тры пяць дзевяць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

чавес

03-05-2010, 23:10

довели колхознички город до ручки!
савченку на кол за то во что при нём превратилось Гродно

  

maksimus

17-11-2009, 14:30

я думаю ,что реставрация 5-и памятников архитектуры,стоит дешёвле строительства одного ледового дворца!

  

aleshka

29-01-2008, 15:53

На жаль у такім стане знаходзяцца архітэктурныя помнікі не толькі Гародні, але і Гарадзеншчыны. Узяць, напрыклад, палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне. Раней там быў Дом афіцэраў, а зараз... выламаныя ваконныя рамы, не кажучы ўжо пра знешні выгляд і ўнутраны стан будынка. Куды мы коцімся?

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 4)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Каложа


І
Дзень асеньні ішоў,
Да сярэдзіны, пэўна,
Серабрысты і сьпеўны                             
Між дрыготкіх дажджоў.
Парк суцішна дыхаў,
Спадарожнічаў дожджык…
Асьцярожна і ціха
Я прыйшла да Каложы.

ІІ
Яшчэ на гольлі вільгаць засталася.
У лісьце пахаваныя сьляды.
Алень драўляны на іканастасе –
Чыясь душа – схіліўся да вады.
І што мне, што знадворку непагода,
Што дождж па сэрцы коламі прайшоў?..
А голас сьвятара ляцеў свабодна
І зноў вяртаўся ад галасьнікоў.
 
ІІІ
Магчыма, самае прыватнае жаданьне,
Якое ўслых ня варта прамаўляць:
Калі пачнецца Суд,
Калі ў празрыстым раньні
Праз далеч сінюю труба пачне склікаць,
І страчаны Сусьвет
Паўстане ў новай сіле.
Душа і цела
Зьвяжуцца нанова –
Дай мне пачуць Твае сьвятыя словы:
"Дарую грэшным,
Бо яны любілі."
 
IV
Я думала: калі б застацца зараз
У восені, ўрачыстай і прыгожай,
Калі ўсё, усё зьмясьціцца можа
І апраўдацца для тваёй душы –
Асьветланай, усё пакінуць зараз!..
Ды смутак невымоўны
Ў дрэве кожным,
І парк мяне праводзіць ад Каложы.
І варта
Жыць.

Ганна Аўчыннікава

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 15

Слаўнае імя

Філістовіч Янка (1926 – 1953)
удзельнік узброенага змагання за незалежнасць Беларусі, сябра Рады БНР, арганізатар на тэрыторыі БССР незалежніцкага падполля

Чытайце ў Бібліятэцы

Рэцэнзія гісторыка Юры Гардзеева на кнігу Ю. Кішыка «Горадабудаўнічая культура Гродна»
25 красавіка 2008 года
Юры Гардзееў. Ю.Н. Кишык, Градостроительная культура Гродно, Минск, 2007, 303 с. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына