Абваліўся кавалак сценкі Старога Замка 30 студзеня 2008 года
Вуліцы Гродна выбрукоўваюць галаваломнай бетоннай пліткай, ходнікі выкладаюць гранітам, між тым слаўныя помнікі гарадзенскай архітэктуры не гледзячы на ўсе абяцанкі, пакрысе развальваюцца.
У выніку моцных дажджоў і ветру, што былі на выходных, абваліўся кавалак сценкі адной з пабудоў Старога замка. Развалілася сценка вышынёй каля 5 метраў і шырынёй прыкладна 4 метры. Кавалак руіны навісае над схілам гары з боку Гараднічанкі. Па схілах гары раскідана некалькі кубаметраў цэглы. Па трэшчынах, якімі пакрытыя сцены Замка і уваходная брама, можна толькі здагадвацца, колькі яны прастаяць і калі разваляцца, пакрыўшы несмяротнай ганьбай усіх, хто дзесяцігоддзямі гаворыць пра тое, што Стары замак хутка будзе выглядаць як у часы Стэфана Баторыя.
Чытайце таксама: 26.01.2008 Марудная смерць помнікаў: Станіславова 15.04.2007 Палац Валовічаў у Свяцку развальваецца на вачах (Фотахроніка) 30.12.2006 Ці памаладзее калі-небудзь Стары Замак? 16.11.2005 ВОЗЛЕ ЗАМКА - МАГИСТРАЛЬ? (Письмо в редакцию) 21.09.2005 Дорогой короля на замковую гору
Апошнія каментарыі:
|
|
дык калі гэта сцяна была дабудавана, выглядае як новая:)? ну амаль новая |
|
|
Jaki zah!Kali pa6yrac' most i transpartu budie ja64e bol6 to zamak zusim razvalicca! |
|
|
А вот это зря. Фотография, как раз очень даже понятна, кто часто навещает замок. Пусть это и не тот кирпич,но это то, что поддерживает или прикрывает, что еще при хорошем то проекте, мозгах, деньгах, - а главное желании можно восстановить. И не старайтесь не укалывайть себя, если пытаетесь делать одно дело. Простите, если что не так. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 5)
|
|