| Сацыялістычная 44 – шэдэўр гарадзенскага мадэрна 26 сакавіка 2008 года
Лёс будынка па Сацыялістычнай 44 выклікае ў гарадзенцаў усё большую занепакоенасць. Як будуць “рэстаўраваць” гэты дом яго новыя ўладальнікі?
Дом па Сацыялістычнай 44 – помнік рэспубліканскага значэння ІІ катэгорыі. Гэта значыць, што любыя змены ў гэтым будынку, якія прывядуць да значнай змены яго знешняга выгляду ці аўтэнтычнасці, караюцца па закону. Тым не менш, год таму падчас навукова-метадычнай рады ў Горадні мэр горада А.Антоненка прапанаваў знесці гэты дом да ўзроўню першага паверха і пабудаваць на яго месцы нешта падобнае. Сэнс, які хаваецца за гэтымі словамі, вельмі дакладны – адзін з унікальных помнікаў гарадзенскай архітэктуры будзе заменены складзеным з сілікатных блокаў муляжом.
Дэталі ляпніны на будынку, якія ўласна і складаюць галоўную каштоўнасць гэтага дома, рабіліся па невядомай зараз тэхналогіі. Ніхто з гарадзенскіх ці нават беларускіх будаўнікоў не зможа іх аднавіць. Будынкаў з такой ляпнінай у горадзе ўсяго 3-4, у Беларусі магчыма 20. Хутчэй за ўсё рабілі яе заліваючы цэментную масу ў спецыяльныя гіпсавыя формы, якія рабіліся майстрамі індывідуальна для кожнага дома і таму так дорага каштавалі. Сёння польскія рэстаўратары ў выпадку неабходнасці аднаўлення такой ляпніны проста робяць злепкі з яшчэ існуючых дамоў. Мы ж дом з такой, трэба сказаць, вельмі трывалай ляпнінай, збіраемся зносіць.
Але знешні дэкор дома – гэта не адзіная яго цікавасць. Паглядзіце на фотаздымкі інтэр’ераў: дэталі карнізаў печкі, ляпныя разеткі на столі (яны выкананы з гіпсу і сёння ніхто не зробіць нічога падобнага) і… фрэскі, якімі былі памаляваны жылыя пакоі дома. Пры адпаведным фінансаванні захаванне гэтых фрэсак і ляпніны не складуць вялікай праблемы для прафесіяналаў-рэстаўратараў.
Падымаемся на паддашша дома, палова трэцяга паверха зроблена як жылая кватэра (можа, для прыслугі) з акенцам, з якога бачны Фарны касцёл і бясконцыя палі за ім, а палова – гэта звычайнае паддашша, з незвычайным аднак, “ламаным” дахам. Ужо першы погляд на кроквы дома дазваляе зрабіць выснову, што яны “жывыя”, г.зн. не закранутыя плесняй і вільгаццю. Такім чынам, ў гэтага дома не трэба нават ламаць кроквы, а толькі перакрыць дах. Гэта тычыцца, дарэчы, усіх канструкцый будынка, ніякіх трэшчынаў, што разбуралі б яго нясучыя канструкцыі, у гэтым доме проста няма.
Домік на Сацыялістычнай 44 павінен стаць прыкладам узорнай рэстаўрацыі, якую калісьці трэба пачынаць у гэтым горадзе. Калі захаваць і аднавіць усе дэталі інтэр’еру і экстэр’еру гэтага будынка (каваныя балконы, ляпніну ўнутры і звонку, фрэскі, печкі і г.д.), то будынак гэты можа служыць самым выключным мэтам. Напрыклад, менавіта ў гэтым будынку можна размясціць музей гарадскога побыту, бо ў фондах гродзенскіх музеяў акурат набярэцца экспанатаў, каторымі можна будзе абставіць некалькі пакояў выключна рэчамі ў стылі “мадэрн”. На першым паверсе можа быць музеефікаваная кавярня ў стылі пачатку ХХ ст., бо і фотаздымкаў такіх гарадзенскіх кавярняў засталося нямала. Але самае галоўнае – захаваць арыгінальнасць гэтага будынка, і праходзячы міма яго ведаць, што ён сапраўды пабудаваны з цэглы ў пачатку ХХ ст., а не з сілікатных блокаў пачатку ХХІ стагоддзя. Ці будзе гэты будынка захаваны насуперак планам нашых “горадабудаўнікоў”, залежыць толькі ад гарадзенцаў.
Фотаздымкі А.Шулаева
| |
Дэкор будынка
|
|
| |
Карніз печкі
|
|
| |
Арачныя перакрыцці
|
|
| |
Элементы ляпніны
|
|
| |
Фрагменты фрэсак
|
|
Чытайце таксама: 24.11.2007 З’явілася выдатная кніга пра Гродна 15.11.2007 Аукцыён па продажы гістарычных будынкаў 12.08.2007 Аб усім патроху, або хлусні становіцца ўсё больш. 22.05.2007 “Новая перспектива старого Гродно”. Камэнтары да артыкулаў у “Гродзенскай праўдзе” і “Вечернем Гродно” 15.05.2007 Адказ “Советской Белоруссии”, Кацынелю, Анісімаву і іншае… 19.04.2007 Навукова-метадычная здрада
Апошнія каментарыі:
|
|
А вот рокировка кадров, кажется, благоприятно действует на облик Могилева. Пусть и новодел, а свою ратушу они поднимают... молодцы! Интересно, смогут ли пойти на это месные власти по отношению к фаре Витовта, или уже на сегодняшний день она сидит на "великом транспортном пути-повороте" и не вписывается в "исторический" облик центра города???...!!! |
|
|
Да, довеcти уникальное здание до такого состояния могут только враги. Хотя городские власти сегодня и есть главные враги гродненской старины. Всех их надо привлекать к уголовной ответственнрости за уничтожение нашего исторического наследия. |
|
|
Работы конечно достаточно, но объект мне знаком с детства и материалов по нему, я думаю, хватает. В 100% необходимо сохранить для города и обязательно реставрация в полном смысле этого слова; если учесть что объектов в таком состоянии по пальцам пересчитать можно... Кстати об ограждениях. Пионеры в мое время их не трогали собирая металлолом, т.ч. придется их поискать у повзрослевшей чати-(возможно где,надеюсь понятно), и попробовать поработать в конце-концов с ЗАКОНОМ. Да и провели эту варварскую реставрацию, как видно по фотографиям, совсем-то недавно... |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 4)
|
|