Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Разбурэнні будынкаў на Новым Свеце
3 красавіка 2008 года

Гарадзенскія улады прыступаюць да рэалізаці праекта знішчэння гарадзенскага Новага Свету. У бліжэйшыя дні будуць разбураныя два будынкі

Завулак Рэйманта, што паміж вуліцамі Рэйманта і Даватара, – ціхая і сапраўды элітная вуліца нашага горада. Замест таго, каб рацыянальна ўкладаць грошы ў развіццё гэтага раёна (напрыклад, надбудоўваць ў двухпавярховых хрушчоўках яшчэ адзін-два паверхі з кватэрамі павышанай камфортнасці), гарадскія ўлады пачалі завулак Рэйманта паступова знішчаць дзеля вызвалення дадатковай тэрыторыі для дзіцячай бальніцы. Ужо выселены два дамы, адзін з якіх (зав. Рэйманта №1) пабудаваны ў другой палове 1930-х г. і з’яўляецца цікавым прыкладам двухпавяховага кватэрнага дома з мансардай для польскіх афіцэраў-лётчыкаў, што абслугоўвалі мясцовы аэрадром. Жыхары з дома высяляцца не хацелі, аднак іх паставілі перад фактам.

Па-сутнасці, пачынаецца новы этап знішчэння Новага Свету. У верасні гэтага года ўлады плануюць знесці выдатны прыклад драўлянай эклектыкі – былую пякарню Любэга, а зараз кватэрны дом па вул. 17 верасня № 8. У планах уладаў таксама знішчэнне будынкаў на вуліцы Астроўскага і знос каля дзясятка дамоў па вуліцы Горкага паміж вуліцамі 17 верасня і Міцкевіча. Для Горадні гэта будзе азначаць страту цэлага гарадскога раёна, які сфарміраваўся ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст. і меў назву Новы Свет.

Зав. Рэйманта №1

Вул. 17 верасня № 8


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
восем восем дзевяць чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

uladzi

24-09-2009, 17:55

nu vot, "sam" sgorel

  

ВАНЯ

15-06-2008, 01:44

Они что совсем охерели.Последнее здание вообще супер. Я б там жил. А скакой целью сносят?

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


***


Чую, чую: у звыклай буднасці
трапяткое крыло… І верыцца
не заснула ты, чуйнае сэрца,
да прылётнай абуднасці.
Пад завеяй не затыхнулася,
не знямела яшчэ – і можаш
тою гулкаю быць Каложай,
што над Нёманам пахіснулася.
Вырай… Б’ецца крыло гарачае
Аж пад сэрцам. І кроў пячэ.
А пад камень ляжачы 
і вада не цячэ.

Сяргей Панізьнік

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Банк на вул. Карбышава
Канструктывізм 1930-х гг.

Слаўнае імя

Тамашчык Павел Аляксандравіч (? – ?)
старшыня Гродзенскай беларускай школьна-прытулкавай рады, інспектар ці дырэктар Гродзенскай беларускай гімназіі

Чытайце ў Бібліятэцы

Гродзенскі Новы свет
Таццяна Казак, 29 красавіка 2008 года
У апошні час захаванне аўтэнтычнага аблічча гістарычных гарадоў становіцца важнай праблемай у нашай краіне. У Еўропе даўно ахоўваюць не толькі будынкі да 1850 г. (як гэта агульнапрынята), але імкунуцца захаваць архітэктуру ХХ ст., у тым ліку будынкі савецкай эпохі.
У Гродна захаваліся помнікі розных часоў, у тым ліку і ХХ ст. Пачатак ХХ ст. і далейшыя 20-30-я гады стварылі цэлы гарадскі раён – Новы свет, па сутнасці акружылі старажытную частку Гродна дадатковымі жылымі кварталамі. Галоўным чынам будаўніцтва было сканцэнтравана у паўночнай частцы горада за рэчкай Гараднічанкай.
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына