Земляныя работы на вуліцы Падгорнай 4 красавіка 2008 года
Ужо тыдзень вядуцца земляныя работы, што прывядуць за фактычнага знікнення старажытнай Падгорнай вуліцы
Экскаватарныя працы, у выніку якіх у вялікіх аб’емах вывозіцца грунт, руйнуюцца старыя будынкі і падмуркі, вядуцца будаўнікамі на Падгонай вуліцы і каля Старога моста. Самай цікавай характэрнай рысай дадзеных земляных работ у самым гістарычным цэнтры Горадні з’яўляецца поўная адсутнасць падчас іх прац археолагаў. Пры чым як гарадзенскіх, так і менскіх. У 2006 годзе літаральна на месцы сённяшніх земляных работ у пачатку вуліцы Падгорнай былі закладзеныя некалькі шурфаў пад кіраўніцтвам менскага археолага А.Мядзведзева. Тады была выяўлена наўнасць даволі значнага культурнага слоя. Гэта не дзіўна, паколькі гарадзенскі Падол быў у ліку першых мясцін, заселеных у нашым горадзе.
Нагадаем, што “рэканструкцыя” Падгоранй вуліцы – частка маштабнага плана ўладаў, мэтай якога – пусціць праз гістарычны цэнтар горада асноўныя транспартныя плыні. Альтэрнатыўны праект па размеркаванню транспарта ў абыход гістарычнага цэнтра грамадскасці, пададзены гарадскім уладам год таму, не быў прыняты да ўвагі.
Апошнія каментарыі:
|
|
бачна, які магутны культурны слой. Тут трапляецца шмат цікавых рэчаў. Напрыклад, шкляная бутэлька з надпісам "Apteka H.Biertumpfla w Warszawie". |
|
|
Дарэчы там побач па інфармацыі Дзяржкантроля стаіць адзін незаконна пабудаваны будынак з белай цэглы нейкага прадпрыемства "Пульс". |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)
|
|
|