Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

У Горадні з’явяцца вуліцы Шыдлоўскага, Аслікоўскага, Бажоры
17 траўня 2008 года

13 мая тапанімічная камісія пры Гродзенскім гарвыканкаме прыняла рашэнне аб перайменаванні некаторых вуліц у новадалучаных раёнах горада

Шыдлоўскі Аляксандр Канстанцінавіч (18.06.1911 – 26.09.2002)
дзеяч заходнебеларускага культурнага і грамадска-палітычнага жыцця, кампазітар, аўтар вядомых песень, стваральнік песенных калектываў, гарачы патрыёт Беларусі і Горадні

У сувязі з тым, што некаторы час таму да Горадні былі далучаны навакольныя вёскі, паўстала пытанне аб наданні назваў вуліцам у гэтых вёсках, тым больш, што некаторыя назвы дублююцца з назвамі ў горадзе. У выніку, разгледзеўшы прапанаваны спіс, камісія прыняла шэраг рашэнняў аб наданні новых назваў. Такім чынам на гарадскіх ускраінах з’явяцца вуліцы ў гонар гарадзенскага кампазітара Шыдлоўскага, камандзіра 3-га кавалерыйскага корпуса Аслікоўскага, героя СССР Бажоры.

Тое, што Горадня атрымала назву вуліцы імя Шыдлоўскага, можна расцэньваць як добры знак. Грамадскасць горада павінна прыкласці ўсе высілкі дзеля таго, каб хутка ў Горадні з’явіліся вуліцы Аляксея Карпюка, Міхася Ткачова, Васіля Быкава, Апанаса Цыхуна!

Гэтая справа толькі ў нашых руках. Пішыце гарадскім уладам! Выказвайцеся гучна, патрабуйце!

У ходзе паседжання камісіі далося заўважыць тэндэнцыю, што гарадскія ўлады баяцца даваць гарадскім вуліцам назвы ў гонар лепшых людзей нашай краіны, жыццё якіх было звязана з нашым горадам – Аляксея Карпюка, Васіля Быкава, Міхася Ткачова. Так катэгарычна была адкінута прапанова назваць вуліцу ў вёсцы Кульбакі ў гонар ксяндза Уладыслава Талочкі, знакамітага беларускага святара, філосафа, сябра Ю. Ядкоўскага. А між тым акурат у Кульбаках нарадзіўся бацька святара, там дасюль жывуць яго сваякі.

Тым не менш у горадзе хутка з’явіцца вуліца ў гонар выдатнага гарадзенскага кампазітара, патрыёта Беларусі і Горадні Аляксандра Канстанцінавіча Шыдлоўскага.

Аб яго жыцці чытайце тут


Чытайце таксама:

05.11.2006 Прапануецца праект перайменавання вуліцаў і плошчаў Горадні

22.10.2006 Прапановы па ўвекавечванню імёнаў выдатных людзей, жыццё і дзейнасць каторых звязана з Гроднам, ў назвах гарадзенскіх вуліц (Алесь Госцеў)


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
шэсць адзін тры адзін - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Генадзь

26-05-2008, 20:53

А Быкава вуліца будзе? Ці зноў ў іх то панос. то залатуха, у гэтых уладаў.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


* * *


Цішыня. Я іду па горадзе.
Сакавік. Канае зіма.
Выратуй душу маю, Горадня!
Цела выратую сама.

І ліхтар – стварэнне дзівоснае –
Свеціць толькі самому сабе.
І пачуцце нейкае млоснае,
Я стамілася ў барацьбе.

Снег ужо не адчуе дотыку,
Бо слядоў на ім – не злічыць.
А падумайце, колькі ахвотнікаў
Прайсціся па чыстай душы.

Света Карпей

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Вул. Віленская

Слаўнае імя

Крэчэўскі Пётр Антонавіч (7.08.1879 – 8.03.1928)
старшыня Цэнтральнай беларускай гандлёвай палаты, адзін з лідэраў БПС-Ф

Чытайце ў Бібліятэцы

Гэты горад… (урывак з рамана «Лесавічанка» Піліпа Пестрака)
18 жніўня 2009 года
Гэты горад, здаецца, прапахнуў наскрозь гісторыяй. Нешырокія цэнтральныя вуліцы з найбольш дробнымі дамамі, на якіх вапнавыя сцены пашчэрблены, дамы з іржавымі бляшанымі стрэхамі, пад якімі павіслі над вузкімі тратуарчыкамі балкончыкі, што быццам імкнуцца ўпасьці ўжо, - усё гэта стварае стракатую панараму нейкай зношанасці, старызны, набытай і перажытай пакаленнямі з даўных, даўных часоў. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына