Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Калі страцім Каложу?
6 чэрвеня 2008 года

“Праз 18 месяцаў”, – адказваюць менскія “архітэктары”. Прапануем малюнкі існуючых праектаў “рэканструкцыі” Каложы разам з некаторымі развагамі на гэтую тэму…

Беларусы, па-сутнасці, ўжо страцілі Нясвіжскі палац. Тое, чаго не зрабілі стагоддзі і войны, зрабіла некалькі ідыётаў з уладных кабінетаў і менска-нясвіжскіх СМУ. Дашчэнту разабрана амаль чацвёртая частка палаца. У іншых краінах людзі, адказныя за такое злачынства, уключаючы і вышэйшых чыноўнікаў мінкульта, ужо сёрбалі бы турэмную баланду, але толькі не ў нас. Усё скончылася незадаволенымі выказваннямі прэзідэнта і такім самым рэпартажам на тэлебачанні.

Нешта падобнае адбываецца і ў Гародні. Горад пагрузіўся ў перадфестывальную істэрыю, якая з кожным новым фестывалем усё больш нагадвае спаборніцтва па тынкаванні фасадаў (заўважце “фасадаў”) дамоў. Сотні мільёнаў рублёў ідуць на фарбу, тынкоўку і шпаклёўку, а гандлёвыя абароты некаторых гарадзенскіх будаўнічых фірмаў (найбліжэйшых да ўладных структур) перавышаюць гандлёвыя абароты вытворчага аб’яднання “АЗОТ”. Ну што ж, мабыць толькі гэтага мы і вартыя.

У сутарэннях Міністэрства культуры праект “рэканструкцыі” Каложы абмяркоўваецца ўжо даўно. Мы таксама напісалі аб гэтым яшчэ ў 2005 г. Зараз, здаецца, справа “рэканструкцыі” Каложы пачынае ўступаць у стадыю рэалізацыі. Рэалізаваны будзе праект падвязанымі да праваслаўнай ерархіі ў Менску архітэктарамі, накшталт Аляксандра Лаўрэцкага, якія за велізарныя грошы рашыліся выступіць у ролі Герастратаў.

Прапануем вам два галоўныя праекты “рэканструкцыі” Каложы, якія абмяркоўваліся апошнім часам. І калі праект №1 не мае нічога агульнага з гістарычнай праўдай, то праект №2 цалкам заснаваны на гістарычных дапушчэннях і мае таксама мала агульнага з рэчаіснасцю.

У Каложы чарговы перыяд
10 траўня 2006 года
У “Вечернем Гродно” ад 8 лютага 2006 года з’явіўся артыкул з паведамленнем пра прынятае рашэнне аб пачатку “аднаўленчых” работ Каложскай царквы: нібы яна будзе рэканструявацца на стан 1852 году. Чаму ў нас выбіраюць заўсёды горшыя варыянты? Глядзець

Што адбываецца сёння на гары пад Каложай – ніхто сказаць не можа, паколькі апошнія (і адзіныя) геолагаразведачныя работы на Каложскім плато праводзіліся ў 1935 годзе (!!!). Паколькі зарабіць на такога роду працах Саўчанка і К не могуць, то і разведкай стану глебаў пад Каложай ніхто займацца не збіраецца. У 2006 г. працаваў спецыяліст з геарадарам, які зандзіруе глебы перад пракладкай чыгуначных рэльсаў. Яго высновы, як не спецыяліста, ніяк нельга лічыць дакладнымі, аднак большасць даследчыкаў пагаджаюцца, што пад Каложай, па-першае, вельмі высокі ўзровень грунтовых водаў (па-сутнасці на глыбіні каля 2 метраў ужо пачынаецца вада). Па-другое, пад гарой інснуе вялікая пустэча, якая можа прывесці да разбурэння храма. Вялікая колькасць бетону, патрачаная на ўмацаванне схілу ў 2005-2006 г., як гавораць археолагі, пайшла невядома куды.

Такім чынам сёння стаіць пытанне аб выратаванні Каложы, а не аб спробах да яе нешта дабудаваць. Пабудова цагляных сценак на невялікім земляным пятачку можа прывесці да трагічных наступстваў.


Абмерныя малюнкі 1852 года


Праект рэканструкцыі №1

Праект рэканструкцыі №2


Чытайце таксама:

04.06.2008 Уникальной Коложе грозит варварская реставрация

12.03.2008 Горадня на малюнках Напалеона Орды (Галерэя)

23.05.2006 Каложа откроет тайны

10.05.2006 У Каложы чарговы перыяд

08.02.2006 Коложа: в прошлое на полтора века


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
тры дзевяць два чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

мина

24-09-2010, 22:08

я тоже за сохранение каложы!!!это же история,памятник архитектуры.хотите что-то построить,постройте рядом,а родную каложу оставьте!!!!!!

  

protector

13-09-2010, 13:06

Ради Бога, прочитайте статью Кравцевича в "Вечернем Гродно" за 8,09,2010. Он грамотно оценивает сложившуюся ситуацию вокруг Коложи. задумайтесь над его словами и сделайте, наконец, правильно. (Обращение к главному архитектору "Гродногражданпроект" Александру Тараненко)

  

дезигнер

20-08-2010, 14:13

изображение №13 намекает на фалломорфический стиль проекта

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 12)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


* * *


Ізноў я тут. Цябе вітаю,
Мой родны Горадзень стары.
Ізноў па вуліцах лятаю
Да самай позняе пары.
З цябе нацешыцца няможна
Пасля разлукі ў тры гады!
Як міла плітачка тут кожна,
Дамы, бульварчыкі, сады.
Хрыбты мастоў пераламаных,
Ахвяры скончанай вайны.
Шкада мне вас, параскіданых,
Ўдалыя Нёмана сыны!
І ты – Нямога Пасяджэння
Магутны замак – як жывеш!
Праб’е часіна адраджэння –
Ізноў ты, мілы, загудзеш!

Макар Краўцоў

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 5

Слаўнае імя

Бадунова Палута (Пелагея) Аляксандраўна (1885 – 29.11.1938)
настаўніца, грамадская дзеячка

Чытайце ў Бібліятэцы

Забудова ўчастка вуліцы Замкавая 19
6 снежня 2008 года
Месца, на якім зараз знаходзіцца пажарнае дэпо, адно з самых цікавых у Горадні. Гэта пацвярджаюць матэрыялы апошніх археалагічных раскопак восенню 2006 г. Прапануем матэрыял Ю. Гардзеева аб гісторыі гэтага месца. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына