Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Што чакае электрастанцыю, або для чаго могуць быць выкарыстаны старыя прамысловыя будынкі
11 чэрвеня 2008 года

Еўрапейскі вопыт выкарыстання старых прамысловых будынкаў

Горадня ніколі не была вялікім прамысловым горадам, аднак вялікіх цікавых будынкаў у ёй хапала. Старыя млыны, вайсковыя казармы, піўзавод, электрастанцыі, склады. Усё гэта былі, як правіла, будынкі нестандартныя, цікавыя ў архітэктурным сэнсе. Зараз іх пачынаюць зносіць. Мы ўжо страцілі млын па вуліцы Васілька 3, хаця там магла размесціцца мастацкая галерэя, напрыклад. Чакаюць свайго часу на знос казармы на Фолюшы і вуліцы Чырвонаармейскай, падбіраюцца нашыя будаўнікі і да гарадзенскага піўзаводу, хаця той, па-стунасці з’яўляецца помнікам архітэктуры XVIII ст. Сёння пад пагрозай будынкі старой гарадзенскай электрастанцыі па вул. Будзёнага.

Між тым менавіта старыя прамысловыя будынкі ўяўляюць сёння ў Еўропе велізарную цікавасць для замежных інвестараў у галіне будаўніцтва. Польская журналістка Малгажата Шафаж у сваім матэрыяле “Другое жыццё старых залаў” піша: “Сучасныя, высокага класа офісы не мусяць атаясамлівацца выключна з шклянымі шматпавярховікамі ў цэнтрах вялікіх гарадоў. Гэта могуць быць месцы, у якіх, здаецца, час спыніўся шмат гадоў таму, напрыклад, старая фабрыка ці нават шахта.” Пазнаёмцеся з яе матэрыялам і даведаецеся аб тым, што такое “рэвіталізацыя” старых прамысловых зонаў на тэрыторыі многіх польскіх гарадоў.

Гродзенская электрастанцыя (ЦЭЦ-1, Цэнтральная кацельня) па вул. Будзёнага 42

Гродзенская электрастанцыя пачала сваю працу ў 1912 годзе. Тады яна абслугоўвала ўсяго 66 абанентаў, маючы два шведскія рухавікі фірмы Дызель. У 1914 г. яе магутнасці значна павялічыліся - на электроўні было ўстаноўлена яшчэ два рухавікі, а колькасць абанентаў павялічылася да 500. З пачаткам Першай сусветнай вайны адзін з рухавікоў быў вывезены ў Расію. У 1920 годзе электроўня была ў настолькі дрэнным стане, што магла абслужыць адно некалькі дзесяткаў абанентаў. Таму вырашана было закупіць новы магутны рухавік у Швецыі. Урад Польшчы выдзеліў 75 450 крон для набыцця такога рухавіка. У 1923 годзе пачаўся яго мантаж дзеля чаго каля старога будынка электроўні быў дабудаваны яшчэ адзін. Новы рухавік мог даваць святло для 2400 абанентаў горада. Асвятленне вуліц да 1926 г. дасягнула даваеннага ўзроўню. У гэты час магістрат горада прыняў рашэнне асвятляць не менш 30 пунктаў штогод, пры чым у першую чаргу на ўскраінных вуліцах горада як найбольш небяспечных крымінальна. Электрастанцыя моцна пацярпела ў гады вайны, аднак пасля была адноўлена. Станцыя працавала да канца мінулага стагоддзя, а з 2002 года пачаўся паступовы дэмантаж абсталявання.

Сёння ў Еўропе дастаткова шмат аматараў мець офісы не ў хмарачосах, а бачыць з вакна адноўленыя будынкі старых казармаў ці фабрычных карпусоў (толькі не накшталт нашага “Аўтаагрэгату” канешне, мова вядзецца аб куды больш даўніх забудовах). Напрыклад, у адным з броваў у Катавіцах працуюць офісы і рэстаран, ранейшая фабрыка Вільсана змяшчае зараз у сабе рэстаран і мастацкую галерэю. У некаторых фабрыках размешчаны банкі а ў былой фабрыцы Норбліна ў Варшаве – музей. Аднак самымі каштоўнымі зараз у Польшчы з’яўляюцца памяшканні былых агромністых ткацкіх фабрык у Лодзі, за якія інвестары (будаўнікі офісаў, гандлёвых цэнтраў і інш.) выдаюць сёння велізарныя грошы. Цікавы таксама артыкул Марка Даньскага “Карысць ад рэвіталізацыі”.

Чытайце, шаноўныя гарадзенцы, і думайце аб тым, якім хочаце бачыць наш горад: багатым у сваёй мінуўшчыне і сучаснасці ці ўсё больш і больш падобным на лялечную сцэну для гульні ў імітацыю будаўнічых і рэстаўрацыйных работ.

У хуткім часе з'явіцца галерэя фотаздымкаў найбольш каштоўных вялікіх прамысловых і вайсковых будынкаў Горадні, што тэрмінова чакаюць на рэвіталізацыю і знаходзяцца пад пагрозай разбурэння.

Гродзенская электрастанцыя пачала сваю працу ў 1912 годзе. Тады яна абслугоўвала ўсяго 66 абанентаў, маючы два шведскія рухавікі фірмы Дызель. У 1914 г. яе магутнасці значна павялічыліся - на электроўні было ўстаноўлена яшчэ два рухавікі, а колькасць абанентаў павялічылася да 500. З пачаткам Першай сусветнай вайны адзін з рухавікоў быў вывезены ў Расію. У 1920 годзе электроўня была ў настолькі дрэнным стане, што магла абслужыць адно некалькі дзесяткаў абанентаў. Таму вырашана было закупіць новы магутны рухавік у Швецыі. Урад Польшчы выдзеліў 75 450 крон для набыцця такога рухавіка. У 1923 годзе пачаўся яго мантаж дзеля чаго каля старога будынка электроўні быў дабудаваны яшчэ адзін. Новы рухавік мог даваць святло для 2400 абанентаў горада. Асвятленне вуліц да 1926 г. дасягнула даваеннага ўзроўню. У гэты час магістрат горада прыняў рашэнне асвятляць не менш 30 пунктаў штогод, пры чым у першую чаргу на ўскраінных вуліцах горада як найбольш небяспечных крымінальна. Электрастанцыя моцна пацярпела ў гады вайны, аднак пасля была адноўлена. Станцыя працавала да канца мінулага стагоддзя, а з 2002 года пачаўся паступовы дэмантаж абсталявання
Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
пяць чатыры чатыры восем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

Валерык

26-08-2008, 10:48

Электрастанцыя-гэта адзін з маіх любімых будынкаў, на мой погляд можна яе канешне спыніць, а ў будынку зрабіць музей энергетычнай справы на гродзеншчыне.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...

Краю мой Нёман


Край мой - світанне,
Нёманам выплыў з цямрэчы,
ты на калені не станеш -
мудры і вечны.

Хай сабе плача рагоз,
хай сабе плачуць вярбіны.
Край чыстых слёз
з Нёмана да дамавіны.

Добрыя сэрцы
ледзьве трываюць ад здрады.
Добрыя сенцы
адчыняюцца словамі праўды...
Неба сагнуў у дугу
зрок бліскавіц тваіх востры.
Бурай дыхнуць на бягу
Нёмана конскія ноздры.

Стромай над вірам
стану, любоўю замглёна
Выбрала вырай
і адляту ў тваё лона...

  Данута Бічэль

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 5

Слаўнае імя

Дубейкаўскі-Вітан Лявон Янавіч (7(19).07.1869/1867 – 6.11.1940)
архітэктар, кіраўнік прац па аднаўленню ахітэктурных помнікаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху

Чытайце ў Бібліятэцы

Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі. Рынак.
Аб’ект, які патрабуе першачарговасьці пры рэновацыі гістарычнага цэнтру – Рынак. Ніжэй падаецца да ўвагі распрацаваныя гарадзенскімі архітэктарамі і міласьціва прадстаўленыя Аленай Пархутай пляны рэконструкцыі гісторычнага разьвіцьця і пэрспэктываў рэновацыі гарадзенскага Рынку. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць