Жыхароў Новага Свету запрасілі на фотапленэр 25 чэрвеня 2008 года
24 чэрвеня, напярэдадні фотаплэнера “Адкрый Новы Свет” актывісты грамадскай ініцыятывы па абароне старога горада раздалі інфармацыйныя ўлёткі жыхарам гэтага квартала. Цікава, што ў гэты ж дзень ў 1875 годзе раён сучасных вуліц Горкага – Астроўскага - 17 верасня – Міцкевіча афіцыйна ўключылі ў рысу горада
Вельмі хацелася б у працэсе фотаплэнера звярнуць увагу жыхароў Новага Свету на значнасць гэтага раёна для Гародні, - тлумачыць гісторык Андрэй Вашкевіч. - Таксама робіцца стаўка на тое, што гарадзенцы неўзабаве ўсвядомяць гістарычную, эканамічную каштоўнасць такіх мясцін, як Новы Свет.
Паводле актывістаў, большасць людзей, што жывуць на вуліцах Новага Свету, з цікавасцю рэагавалі на тое, што іх дамы будуць здымаць рэпарцёры беларускіх газет і фатографы.
Некаторыя людзі нават нумары тэлефонаў пакінулі, каб ім паведамілі пра адкрыццё плэнера! – кажа адзін з удзельнікаў кампаніі Зміцер. – Хоць, па шчырасці, былі і выпадкі неразумення, таго, што мы робім. Маўляў:”І што вы знайшлі ў гэтых драўляных сараях? Усё роўна іх знясуць”.
Цікава, што 24 чэрвеня ў 1875 годзе квартал, які сёння называюць Новы Свет, уключылі ў рысу горада. Гэтую дату можна лічыць Днём народзінаў Новага Свету.
Нагадаем, што 28-29 чэрвеня ў Гродне ў межах кампаніі па абароне гістарычнай спадчыны горада, пройдзе грамадская фотаакцыя “Адкрый Новы Свет”. Усе ўдзельнікі пленэра адначасова будуць здымаць вуліцы квартала. Далучыцца да акцыі можа кожны, паведаміўшы аб сваім жаданні на fotaplenerharodnia2008@gmail.com
Чытайце таксама: 11.06.2008 Адкрый Новы Свет – фотаакцыя ў абарону Гродна 09.06.2008 Што ў нармальнай краіне можна зрабіць з Новым Светам, або як ахоўваюць драўляную гістарычную забудову ў Еўропе 24.05.2008 Падведзены вынікі конкурса, прысвечанага Новаму Свету 29.04.2008 Гродзенскі Новы свет (Даследаванне Таццяны Казак) 03.04.2008 «Новый Свет» - белорусский Скансен 06.04.2008 Фотавандроўка па Новым Свеце 03.04.2008 Разбурэнні будынкаў на Новым Свеце 28.02.2008 Ураду Масквы аддадуць стары квартал Горадні? 19.04.2007 Навукова-метадычная здрада
|