Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Праграма фотапленэру “Адкрый Новы Свет”
26 чэрвеня 2008 года

Фотапленэр “Адкрый Новы Свет” распачнецца 28 чэрвеня ў памяшканні “Таварыства беларускай школы” аб 11 гадзіне.

Краязнаўца Ян Лялевіч зробіць экскурс у гісторыю гарадзенскай фатаграфіі. Вы зможаце паглядзець на здымкі стогадовай даўніны, што рабіліся ў горадзе.

Удзельнікам пленэру прапануецца экскурсія ў Новы Свет. Гісторык Андрэй Вашкевіч пакажа, дзе пачынаўся гэты гарадскі квартал, дзе рабіў свае першыя крокі маленькі Максім Багдановіч.

Пасля кожны выбярэ для сябе найпрыгажэйшую вулачку і пачне здымкі.

Усе ўдзельнікі пленэра адначасова будуць здымаць вуліцы квартала. Жанр здымка кожны выбірае сам: архітэктура, сцэнкі з жыцця жыхароў Новага Свету, рэпартаж, фотакалаж, фотакомікс.

Нагадаем, што вынікі фотапленэра будуць выдадзеныя на CD, куды ўвойдуць выбраныя работы кожнага з ўдзельнікаў акцыі, агляд гісторыі фотаздымка ў Гродна, віртуальная карта Новага Свету.

Удзел у фотаакцыі “Адкрый Новы Свет” азначае вашу згоду з правам арганізатараў выкарыстоўваць працы у рамках мерапрыемства з абавязковым пазначэннем аўтарства. Да выдання CD удзельнік абавязуецца не друкаваць свае здымкі ў СМІ, электронных дзённіках, іншых інфармацыйных рэсурсах.

Працы прымаюцца ў фармаце JPEG, памерам па малым баку не менш за 1000 пікселяў. Вага здымка - не болей за 3 Мб.

Удзел у фотаакцыі “Адкрый Новы Свет” адкрыты, далучыцца можа кожны, дастаткова толькі паведаміць аб сваім жаданні на fotaplenerharodnia2008@gmail.com

Чакаем вас 28 чэрвеня 11.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48-а, 44.


Чытайце таксама:

25.06.2008 Жыхароў Новага Свету запрасілі на фотапленэр

11.06.2008 Адкрый Новы Свет – фотаакцыя ў абарону Гродна

09.06.2008 Што ў нармальнай краіне можна зрабіць з Новым Светам, або як ахоўваюць драўляную гістарычную забудову ў Еўропе

24.05.2008 Падведзены вынікі конкурса, прысвечанага Новаму Свету

29.04.2008 Гродзенскі Новы свет (Даследаванне Таццяны Казак)

03.04.2008 «Новый Свет» - белорусский Скансен

06.04.2008 Фотавандроўка па Новым Свеце

03.04.2008 Разбурэнні будынкаў на Новым Свеце

28.02.2008 Ураду Масквы аддадуць стары квартал Горадні?

19.04.2007 Навукова-метадычная здрада


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
сем пяць дзевяць сем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


На кручы Каложа ў задуме, адна


Апошнія блікі рахманнага дня
За вёску лясную Ласосны запалі.
На неба ўсплыў месяц, лягла цішыня,
Заслаўшы сівымі абрусамі далі.

І чутна, як ціха пяшчотна вада
Цалуе ля замка сівыя граніты.
На кручы - Каложа ў задуме, адна
Маячыць, бы прывід, смугою спавіты.

Начамі ёй сняцца мінулыя дні -
Прад ёю крыжакаў драпежныя зграі.
Мячы, бы маланкі, палаюць агні - 
Лютуе захопнік у Прынёманскім краі.

І бачыць, як лютых прыблудаў вядуць
Бялявыя воі на конях буланых.
І чуе, як трубы Гародні гудуць
У знак перамогі над госцем нязваным.

Апанас Цыхун

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Вул. Віленская

Слаўнае імя

Ламашэвіч Надзея, Ламашэвічанка (? – ?)
актрыса Гродзенскай беларускай трупы, сябра Гродзенскай гарадской управы ТБШ, кіраўнік беларускай кнігарні, прадстаўнік БСРПК “Змаганне” у Гродне, адна з аўтараў аднаднеўкі “Пралом”

Чытайце ў Бібліятэцы

Ці памаладзее калі-небудзь Стары Замак?
30 снежня 2006 года
Некалькі словаў аб плануемай у хуткім часе рэканструкцыі Старога Замка. Гісторыя праектаў рэстаўрацыі і эксклюзіўныя малюнкі. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына