Адбудзецца прэзентацыя дакументальных фільмаў, прысвечаных Горадні 13 жніўня 2008 года
У чацвер 14 жніўня а 19-й гадзіне ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул. Будзёнага 48а) адбудзецца прэзентацыя некалькіх дакументальных фільмаў, знятых у Горадні маладымі людзмі з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны.
Тэматыка фільмаў – старая Горадня вачыма маладых. Адзін з фільмаў будзе прысвечаны гарадзенскаму Новаму Свету. На працягу амаль двух тыдняў маладыя людзі з розных краін Еўропы сустракаліся з гарадзенскімі старажыламі, запісвалі меркаванні гісторыкаў і краязнаўцаў, шукалі (і знаходзілі) цікавыя артэфакты гарадзенскага мінулага. У здымках фільмаў удзельнічалі прафесіяналы ў справе фільмавання. Прыходзьце на прэзентацыю і прыводзьце сваіх сяброў. Не пашкадуеце.
Чытайце таксама: 30.04.2008 Гродзенскі гарвыканкам забараніў школьнікам удзельнічаць у канферэнцыі (Фільм "Спадчына")
|
|