| Горадня – любімым горадам Таты Карла 26 жніўня 2008 года
Калі б Тата Карла (“бацька” знакамітага Пінокіё-Бураціны) быў не казачным героем, а жывым чалавекам, то ён, напэўна, пасяліўся бы ў Горадні.
Памятаеце, Тата Карла меў вогнішча, намаляванае на кавалку тканіны, бо сапраўднага ў яго не было. Дык вось гарадзенскія ўлады знайшлі выдатны выхад, каб схаваць разбурэнне гістарычных будынкаў у цэнтры места – іх завешваюць тканінай. Гэтак тут ужо схавалі дом купца Мураўёва (ужо хутка два гады, а выгляд будынку зусім не змяніўся), дом па вул. Сацыялістычнай 44 (мабыць, улады хочуць, каб гарадзенцы забыліся, як выглядала гэтая прыгажосць – перад тым, як дом разбураць), дом на вул. Кірава, дзе жыў стваральнік мовы эсперанта доктар Заменгоф… Падобных дамоў у месце каля дваццаці: няма ніякай рэстаўрацыі нават тых будынкаў, якія складаюць гонар гарадзенскай архітэктуры (сінагогу таксама завесілі і абяцаюць пачаць “рэканструкцыю”, але сумнівы бяруць, што яна нават і ў гэтым годзе пачнецца). Пра лютэранскую кірху, якая нават пасля вайны выглядала лепш, і пагатоў казаць няма чаго…
Гэткім чынам, да свайго юбілею Горадня не атрымала ніякіх “падарункаў” у выглядзе сапраўднай рэстаўрацыі важных гістарычных будынкаў. Архітэктурная спадчына няўхільна працягвае разбурацца ўладамі (дом канца 1930-х гг. на завулку Рэйманта, дом 1914 г. у даліне Гараднічанкі), а гербам горада пакрысе становіцца не алень святога Губерта, але слонік з пэндзлем замест хваста (гандлёвая марка фірмы “Капарол”, намаляваная на сетцы, якой пазавешваныя гістарычныя будынкі Горадні).
| |
Дом купца Мураўёва
|
|
| |
Вул. Сацыялістычная 44
|
|
| |
Вул. Кірава 5 Тут жыў стваральнік мовы эсперанта доктар Заменгоф
|
|
| |
Вул. Кірава 3
|
|
| |
Будынак Сінагогі
|
|
| |
Вул. Гараднічанская (Рэстаран "Беласток")
|
|
| |
Разбураюць дом у даліне Гараднічанкі
|
|
Апошнія каментарыі:
|
|
Полностью согласна haspadar!!! Евросеть очень важное место! |
|
|
Арыткул і сэрыя фотаздымкаў проста выдатныя, а тое, што ў Гародні ўлады адносна добрай рэканструкцыі зрабіць ня могуць, дык тут і казаць няма пра што. Недахоп грашовых сродкаў і г. д. Навошта рэстаўраваць "трухляціну", няхай развальваецца, затое месца вызваліцца для якога-небудзь новабуду у якім разьмесьціцца "Евросеть". |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)
|
|