Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Сучасны выгляд Каложскай царквы

У Каложы чарговы перыяд
10 траўня 2006 года

У “Вечернем Гродно” ад 8 лютага 2006 года з’явіўся артыкул з паведамленнем пра прынятае рашэнне аб пачатку “аднаўленчых” работ Каложскай царквы: нібы яна будзе рэканструявацца на стан 1852 году. Чаму ў нас выбіраюць заўсёды горшыя варыянты?

Нам прапануюць аднавіць:

  • муры XII ст., якія абрынуліся ў сярэдзіне XIX ст.;
  • кансервацыйныя кавалкі сцен, надбудаваныя над мурамі XII ст.;
  • дах з гонтам (а хутчэй за ўсё з дранкай) – “шэдэўр” кансервацыйных работ XVIII ст.

Нам прапануюць забудаваць шэдэўр беларускай архітэктуры манастырскімі карпусамі (а манастыр, гэта таксама і гаспадарчы комплекс). Традыцыі РПЦ ужо зараз нам ярка паказвае маці Гаўрыіла сінімі металёвымі загародкамі і залатымі зоркамі на барочным купале Раства Багародзічнай царквы. І самае адыёзнае – пабудова побач муляжа Каложы XII ст. для турыстаў з дапамогай сучасных тэхналогій. Невядома, праўда, як яна выглядала ў XII ст. Дый турысты не такія дурні, каб захапляцца муляжамі... Але гэта дробязі, калі ў нашы галовы лезуць фантазіі. Мяне таксама панеслі эмоцыі. Прабачце, давайце паразважаем спакойна: навошта нам зараз патрэбна рэканструкцыя Каложскай царквы?

Па-першае, патрэбныя работы, якія абаранілі бы царкву ад разбурэння на як мага даўжэйшы час.

Па-другое, рэканструкцыя падкрэсліла бы мастацкую значнасць Каложы ў вачах турыстаў, сусветнай супольнасці.

Па-трэцяе, аднаўленчыя работы забяспечылі бы функцыйнае выкарыстанне аб’екта як культавага збудавання.

Каложская царква XII ст. (рэканструкцыя)

Да гэтага моманту рашэнне па рэканструкцыі Каложы балансавала паміж двума варыянтамі:

  • аднавіць храм на XII ст. (гэтага з-за браку інфармацыі зрабіць немагчыма);
  • адбудаваць царкву на стан 1852 году.

Была ўхваленая другая канцэпцыі. І ўсім здаецца, што гэта адзіна правільнае рашэнне.

Жах! Мы думаем, што гэткі выгляд храма (які на хуткую руку і з бракам сродкаў быў накрыты ў XVIII ст., каб проста не разбураўся і каб там можна было маліцца) будзе вабіць турыстаў і нават трапіць у спісы UNESCO?! Калі ж мы ўсё-ткі пазбавімся гэтага перыферыйнага мыслення ўскрайку Расейскай імперыі?! Рэканструкцыя аніякім чынам не падкрэсліць мастацкай значнасці і запланаваны выгляд Каложы мала чым адрозніваецца ад сучаснага.

Дык навошта тады гарод гарадзіць?!

Ёсць трэці варыянт рашэння, які адпавядае ўсім тром патрэбам у рэканструкцыі. Да існых сцен XII ст. дабудаваць штосьці новае, тое, што:

  • падкрэслівала бы прыгажосць задумы старажытных дойлідаў;
  • не пярэчыла бы царкоўным канонам;
  • у той самы час паказвала бы гледачу , што вось гэта – сівое і бясцэннае XII-е, а вось гэта – шляхетнае сваёй далікатнасцю XXI ст. Гэта можа быць металёвая канструкцыя са шкляным пакрыццём (але хіба занадта для царквы), проста белыя фантазійныя абрысы XII ст. ці нешта іншае, якое не выглядала бы правінцыйна, банальна.

Да гэтага варыянта два пытанні.

  • Ці аднаўляць паўднёвую сцяну на стан XII ст.?
  • Які з варыянтаў рэканструкцыі больш спрыяльны для рэгістрацыі UNESCO?

Страчаная паўднёвая сцяна
на малюнку 1852 года

Што да аднаўлення сцяны. Наколькі абмерныя малюнкі 1852 году дакладныя? Ці дастаткова кваліфікаваныя беларускія будаўнікі-рэстаўратары, каб паўтарыць старажытныя тэхналогіі? Наколькі мэтазгодна рабіць навюткую сцяну быццам бы XII ст., Каго яна будзе ўражваць? Што ў ёй будзе гэткае, чаго няма ў паўночнай сцяны? Пытанні застаюцца адкрытыя.

UNESCO уносіць у спіс не тое, што мы з вамі набудуем, а тое, што засталося з XII ст. А ці ўнясе яно парэшткі Каложскай царквы – залежыць таксама ад ступені прэзентабельнасці. Прэзентабельнасць зацверджанага варыянту вельмі нізкая.

Мы спадзяемся, што пытанні па рэканструкцыі Каложскай царквы, яшчэ не закрытыя і што ўлады і спецыялісты будуць абмяркоўваць розныя варыянты рэканструкцыі і прыслухоўвацца да думкі грамадскасці. Хаця бы для таго, каб зараз не адрывацца ад Зямлі і каб у свой час патрапіць на Неба...


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
дзевяць адзін адзін адзін - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Вялес

29-04-2007, 08:50

ля каложы месца сьвятое

  

Цикауны

14-07-2006, 16:31

Цикавав написау спадар Шыбкаграматны, але хто такия Глинник и Лаурэцки. И чаму вы пишаце пра нейкия малюнки 1850-х гг. вельми дакладныя быцца Каложу збираюцца з такой дакладнасцю аднауляць. Яе з заваляць з сучаснай цэглы бязглузда.А кали так то няхай яны там сабе дагниваюць гэтыя малюнки щ Пицеры каму яны патрэбныя.

  

Шибкограмотный

09-07-2006, 13:44

Если Беларусь страна европейская, то должна придерживаться подписанных международных соглашений, в т.ч.Веницианской хартии. Именно из буквы и сути этих соглашений выбран окончательный вариант концепции (не эскиза). Лаврецкий - отличный специалист, но Глинник лучше. У Трусова черно-белые фотокопии 1992 года. Реально в Питере чертежи 1=10 с отмывкой акварелью. современным архитекторам-олухам далеко до Фордона. Если проверить по его чертежам соответствие натуре на сохранившихся частях Коложи, то Автору можно сказать - попробуй-ка сам так козёл почертить. Если верить проектировщикам (Трусов не технарь), то проблем с реставрацией больше под землей, чем над ней. Археология по храму должна была начаться в мае, а где она... Семенчуку не дали копать Коложу - хорошая новость, хватит Советскую покопал. Я архитектор, но опыта (настоящего) реставрации не имею, но третий вариант - это нереализованные амбиции Автора и комплексы по Фрейду. Глинник кроме БПИ учился реставрации в Италии,имеет 30-летний опыт работы в Беларуси, а Автор чего имеет и умеет...

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 8)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...

Краю мой Нёман


Край мой - світанне,
Нёманам выплыў з цямрэчы,
ты на калені не станеш -
мудры і вечны.

Хай сабе плача рагоз,
хай сабе плачуць вярбіны.
Край чыстых слёз
з Нёмана да дамавіны.

Добрыя сэрцы
ледзьве трываюць ад здрады.
Добрыя сенцы
адчыняюцца словамі праўды...
Неба сагнуў у дугу
зрок бліскавіц тваіх востры.
Бурай дыхнуць на бягу
Нёмана конскія ноздры.

Стромай над вірам
стану, любоўю замглёна
Выбрала вырай
і адляту ў тваё лона...

  Данута Бічэль

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Канструктывізм па вул. Горкага (знесены)

Слаўнае імя

Грыб Тамаш Тамашавіч (7(19).3.1895 – 25.1.1938)
адзін з арганізатараў Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сябра Рады БНР, адзін з арганізатараў і кіраўнік БПСР, старшыня ІІ беларускага настаўніцкага з’езду Гродзеншчыны, рэдактар гродзенскай газеты «Родны край»

Чытайце ў Бібліятэцы

Юры Гардзееў. Да пытання аб гісторыі гродзенскай ратушы (канец XV- XVIII стст.)
Час пабудовы і месцазнаходжання першай ратушы ў Гродна пакуль што канчаткова не высветлена. З прывілея 1496 г. вынікае, што горад атрымаў дазвол на пабудову ратушы. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына