Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Гістарычны будынак чарговы раз прадалі разам з жыхарамі
13 кастрычніка 2008 года

Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.

Гарадзенскія ўлады спрабавалі «сплавіць» будынак па Калючынскай 23 ужо шмат гадоў. Пісаліся артыкулы аб тым, што будынак знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане і што ён не гарманіруе з агульным выглядам прыгожай «абноўленай» Савецкай плошчы. Ішоў час, жыць у будынку станавілася ўсё горш, а ўлады, замест таго, каб рамантаваць будынак, вялі інфармацыйную вайну супраць яго, натуральна, з мэтай падрыхтаваць глебу для чарговага руйнавання.

Адзінай канторай, якая тэарэтычна магла будынак выкупіць – з’яўляецца Беларускі «народны» пенсійны фонд, які вось ужо два з паловай гады беспаспяхова змагаецца з т.зв. Домам Мураўёва на Савецкай плошчы. Час ідзе, ніякіх зменаў у стане гэтага будучага шматзоркавага гатэля не відно, толькі пару разоў ужо мянялі занавеску з выявай быццам адрэстаўраванага Дома Мураўёва.

Дык вось, пенсійнаму фонду дом па Калючынскай 23 не патрэбен. Яму патрэбна пляцоўка для транспарту будучага гатэля. Пару разоў гарвыканкам арганізаваў спецыяльна пад Пенсійны фонд аўкцыёны, але апошні дом купляць адмаўляўся з увагі на высокі яго кошт (каля 2 млрд. рублёў будзе каштаваць перасяленне з дома людзей).

Ну але як трэба, то трэба. Пенсійны фонд, у рэшце рэшт, - толькі фармальна акцыянернае таварыства, а насамрэч самая што ні ёсць сапраўдная дзяржаўная ўстанова. Таму дзе трэба - прыціснулі гарадскія ўлады па сваіх каналах у Менску і, адным словам, дамовіліся. Вясной дом такі прадалі пенсійнаму фонду разам з жыхарамі.

Час ідзе, жыхарам паабяцалі перасяліць іх у новы дом, які быццам будуе менская фірма «Спецпрадмаш». Аднак у якой стадыі будаўніцтва дома і нават у якім раёне горада знаходзіцца іх будучае жытло, жыхары шматпакутнай Калючынскай 23 нават не ведаюць. Ды і пытанне, ці ёсць гэты дом? Але нават калі і ёсць, то кіраўніцтва пенсійнага фонду ў любым выпадку нічога не згубіла ад такой нявыгаднай пакупкі.

Справа ў тым, што старшыня назіральнага савета пенсійнага фонду Ігар Анатольевіч Кавалёў адначасова з’яўляецца… правільна – дырэктарам фірмы «Спецпрадмаш». Такім чынам грошыкі перакачваюцца з кішэні ў кішэню тых самых людзей. За нашы пенсійныя ўзносы купілі дом, яго зруйнавалі, пасля пабудавалі новы дом (таксама за нашы ўзносы) і пасялілі туды жыхароў дома па Калючынскай 23. Усе ў канчатковым выпадку будуць задаволеныя. Новы гатэль атрымае паркінг, жыхары новыя кватэры. А тое, што пара-тройка дзяржаўных мільярдаў, пакруціўшыся ў паветры, знікне ў чыіхсці кішэнях, мала каго турбуе. Грошы не свае. А так бог з імі, з гэтымі 50-тысячамі пенсійных узносаў, хай бяруць.

Асобна стаіць пытанне аб тым, што ў выпадку зносу гэтага дома Горадня страціць яшчэ адзін цікавы помнік архітэктуры. Пабудаваны пасля пажару 1885 г. дом па Калючынскай 23 быў адным з найбольшых будынкаў нашага горада. У ім размяшчаліся розныя навучальныя ўстановы. Галоўнае – гэты дом быў адным з галоўных будынкаў, што ўтваралі пачатак вуліцы Калючынскай, што цягнулася ад Савецкай плошчы. Цэнтральная частка вуліцы яшчэ ў 1960-я гг. была перакрыта кінатэатрам «Гродна», а прылягаючая да Савецкай плошчы частка руйнавалася цягам 1960-80-х. Рэшткі аднаго з дамоў былі доўга бачныя на павароце ад вул. Кірава каля турмы. Аднак нядаўна і іх знеслі. Зараз, замест таго, каб аднаўляць страчаны кавалак вуліцы Калючынскай, улады плануюць зруйнаваць апошні дом на гэтым адрэзку і стварыць чарговае пустое месца – стаянку для машын.


Чытайце таксама:

21.07.2006 Чаго нельга назваць сумленным (справа зносу дома па Калючынскай 23)

19.04.2007 Навукова-метадычная здрада

15.11.2007 Аукцыён па продажы гістарычных будынкаў

01.02.2008 Прададзена зямля разам з народам


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
восем пяць шэсць шэсць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Диана

03-02-2009, 04:28

конечно сохранение нашей истории немаловажный аспект, но кто жил или хотя бы заходил в гости к жителям этого дома поймет, что жить в 21 веке в таком доме просто невозможно. мало того, что нет ни ванной, ни даже горячей воды, так еще соседи пьяницы и тунеядцы! а про наши органы можно просто промолчать. наверно если бы их поселить в этот дом, то на следующий день они бы нашли решение проблемы.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Каложа


Як анёл у жывым абліччы – 
Храм васкрос на зямлі святой,
Каб на вечным гарэць Знічы
У абдымках з маёй душой.
Ад пакутаў пазбавіць ня зможа
Нават крыж ля старой сцяны, 
Хоць і моліцца небу Каложа – 
Ерэтычна маўчаць званы.
А ля храма дуб – як законнік,
Як пакінуты ў моры плыт,
Па царкве сумуе, гаротнік,
Як па Горадні князь Давыд.
Нібы колішні наступ крыжакаў,
Хвалі Нёмнавы рвуць валы.
Косці – сведчанні даўніх жахаў
Вымываюць з нутра гары.

Валянцін Дубатоўка

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Мадэрн па Сацыялістычнай 44

Слаўнае імя

Ламашэвіч Надзея, Ламашэвічанка (? – ?)
актрыса Гродзенскай беларускай трупы, сябра Гродзенскай гарадской управы ТБШ, кіраўнік беларускай кнігарні, прадстаўнік БСРПК “Змаганне” у Гродне, адна з аўтараў аднаднеўкі “Пралом”

Чытайце ў Бібліятэцы

Улица, одетая в камень
11 ліпеня 2007 года
Артыкул з “Гродзенскай праўды” мая 1990 года журналіста Вячаслава Ката аб тым, як у 1920–1930-я гг. выраблялі плітку і каменна-бетонную брукаванку, якая пакуль яшчэ ўпрыгожвае вуліцы нашага горада і аналагаў якой няма ва ўсёй Еўропе. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына