Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Некалькі словаў аб наступствах рэканструкцыі Старога моста
28 кастрычніка 2008 года

Што страціць Горадня пасля пабудовы дублёра вуліцы Вялікая Траецкая

Пра чацвёрты мост у абыход гістарычнага цэнтра, за які на працягу некалькіх апошніх гадоў змагалася грамадскасць горада, можна ўжо забыцца. Увосень быў адчынены пашыраны ўдвая Стары мост. Пашыраная вуліца Падгорная і запланаваны да будаўніцтва дублёр вуліцы Вялікай Траецкай уладамі прымаюцца як адзіна правільнае вырашэнне арганізацыі падыходаў да Старога моста. Такім чынам далейшая логіка праведзенай рэканструкцыі Старога моста непазбежна запатрабуе пераўтварэння бліжэйшых да моста вуліц (Давыда Гарадзенскага, Вялікая Траецкая, Маставая, Падгорная) у буйныя транспартныя артэрыі.

У сваю чаргу ўсе даследчыкі гісторыі развіцця Гродна адназначна сцвярджаюць, што верхняя тэраса правага берага Гараднічанкі, а таксама Падол адносяцца да найбольш старажытных месцаў пасялення людзей у нашым горадзе. Больш таго, мінскі архітэктар Ю. Кішык пераконвае, што Гродна ўзнік якраз там, дзе сучасныя гарадзенскія ўлады збіраюцца вывесці з даліны Гараднічанкі на верхняе плато вуліцу-дублёр Вялікай Траецкай, зрыўшы ўсё гістарычнае гарадзішча. Давайце больш уважліва прыглядзімся да гэтых двух цяпер рэдка абстаўленых будынкамі тэрыторый.

На ўсіх вядомых старажытных гравюрах і картах гэтыя раёны пакрыты густой сеткай квартальных забудоў, гэта як і бедная драўляная забудова, так і мураваныя сядзібы магнатаў і шляхты. Асабліва вылучаюцца на Падоле палацы XVIII ст. Агінскіх, Мураўскіх, Пшэздзецкіх, Сапегаў, Александровічаў, Радзівілаў, унікальная для гродзенскай архітэктуры царква-ратонда. Іх не вывучалі археолагі, на іх забыліся гарадзенцы, як і пра прызначэнне Падола – бойкага цеснага утульнага фасада горада з боку Нёмана. Цяпер жа праектантамі прапануецца на гэтых месцах аўтамагістраль з аўтастаянкамі і запраўкамі, якая падмінае пад сябе ўсе горадабудаўнічыя традыцыі і не прыкрыта тырчыць у занёманскай панараме гістарычнага цэнтра.

З тэрасай Гараднічанкі яшчэ больш пытанняў чым з Падолам. Усе прымаюць каштоўнасць Старога замка часоў Вітаўта, хаця ад яго засталіся толькі парэшткі (комплекс замка знаходзіцца ўдалечыні ад дарог і камунікацый, таму лёгка прызнаваць яго каштоўнасць). Але Гродна X-XV ст. – гэта не толькі адзін пагорак з ўмацаваннямі Вітаўта, не толькі пяць вежаў Старога замка. На працягу ўсёй тэрасы над Граднічанкай зямля пакуль яшчэ захоўвае старажытныя дамы, майстэрні, муры і вежы, даследаванне якіх прынесла б шмат для разумення мінулага, а музефікацыя іх – дадатковую плынь турыстаў. Раён горада паміж старым Рыбным, або Нямецкім рынкам (заканчэнне вуліцы Дамініканскай у раёне крамы “Крышталь”) і галоўнай сінагогай, што ледзь не адзіная захавалася з ўсяго гэтага раёна дасюль, можна па аналогіі з Кракавам смела назваць гродзенскім “Казімежам”, раёнам з найбольш цікавай яўрэйскай спадчынай у горадзе. Толькі каля харальнай сінагогі ў пачатку ХХ ст. было яшчэ тры сінагогі. Як цудоўна выглядаў гэты раён з яго вузкімі вулачкамі і невялікімі гандлёвымі пляцоўкамі!

Гістарычная забудова ў гэтым раёне таксама як на Падоле знішчана, але яшчэ сёння мы маем магчымасць за кошт гэтых раёнаў як бы павялічыць гістарычны цэнтр Гродна, забудоўваючы іх сучаснымі будынкамі. Як атракцыйна выглядае ідэя аднаўлення старога іудзейскага квартала з арганізацыяй у ім музея Гродзенскага гета і ўсталявання на старых могілках памятнага знака.

Што гораду лепш: мець у цэнтры дзве пустых санітарных тэрыторыі вакол вялікіх чатырохпалосных транзітных магістраляў, ці гандлёва-турыстычны мініяцюрны Падол і не менш прывабны для гасцей яўрэйскі квартал побач з замкамі і цэнтральнай плошчай?

Па-сутнасці, стварэнне дублёра вуліцы Вялікая Траецкая ставіць пад пагрозу не толькі існаванне гродзенскіх замкаў і галоўнай сінагогі, але і ставіць крыж на далейшым развіцці цэлых раёнаў гістарычнага цэнтра горада.

Адзіны правільны выхад з сітуацыі сёння – пераарыентацыя транзітных транспартных плыняў у абыход гістарычнага цэнтра горада і адпаведна ў абыход Старога моста як складовай часткі гэтага раёна. Проста не трэба імкнуцца загрузіць пашыраны рэканструяваны мост і пазбавіцца намераў пашырэння пад’язных вуліц да гэтага моста. Будаўніцтва новых дарог праз гістарычны цэнтр можа нанесці непапраўныя страты археалагічнай і архітэктурнай спадчыне горада. Прапануем шэраг выяў раёна старажытных яўрэйскіх могілак, а таксама эскіз праекта запланаванага да будаўніцтва дублёра вуліцы Вялікая Траецкая.

Эскіз праекта пабудовы дублёра вул. Вялікая Траецкая

Карта раёна сучаснай вуліцы Вялікая Траецкая ў 1937 г., ад вялізарнага квартала паміж
харальнай сінагогай і Рыбным рынкам сёння засталося толькі некалькі дамоў

Сінагога і жыдоўскія кварталы

Рыбны (нямецкі рынак) і жыдоўская забудова

Забудова ля сінагогі. Від з даліны Гараднічанкі

Выгляд забудовы па вул. Вялікая Траецкая з заходняга боку


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
восем чатыры восем чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

да мардухая

30-10-2008, 21:59

Шаноўны спадар Мардухай, толькі не старайцеся падлавіць нас на танным антысемітызме. Ці ж вы думаеце што антысеміты будуць прапаноўваць аднавіць стары жыдоўскі квартал ці пісаць пра сінагогі. Жыд, жыдоўскі - старадаўняя беларуская назва яўрэяў і ў ёй няма нічога абразлівага, як калі гэта слова вымаўляецца рускамоўнымі. Падмяняць гэты тэрмін нейкімі быццам больш "талерантнымі" тэрмінамі мы не збіраемся. Ніякіх комплексаў беларускай віны адносна жыдоўскага народа, якой апошнім часам спрабуюць захварэць беларускія лібералы, мы не маем. Ніхто не выратаваў столькі жыдоў пад час апошняй вайны, як беларусы. Вось і усё.

  

LESSANDR (ex. Дзікевіч Аляксандр)

30-10-2008, 14:22

Трэба дабівацца правядзення археалагічных даследванняў на месцы былога гарадзішча над Гараднічанкай! Як не наіўна гэта гучыць але гэты раён бараніць трэба...

  

marduchau

30-10-2008, 01:27

a "zhudouskija" slabo na "gabreiskija" zemenit^?

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 5)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Каложа


Як анёл у жывым абліччы – 
Храм васкрос на зямлі святой,
Каб на вечным гарэць Знічы
У абдымках з маёй душой.
Ад пакутаў пазбавіць ня зможа
Нават крыж ля старой сцяны, 
Хоць і моліцца небу Каложа – 
Ерэтычна маўчаць званы.
А ля храма дуб – як законнік,
Як пакінуты ў моры плыт,
Па царкве сумуе, гаротнік,
Як па Горадні князь Давыд.
Нібы колішні наступ крыжакаў,
Хвалі Нёмнавы рвуць валы.
Косці – сведчанні даўніх жахаў
Вымываюць з нутра гары.

Валянцін Дубатоўка

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 5

Слаўнае імя

Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч (2(14).04.1885 – 27.11.1938)
кіраўнік Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сябра Рады БНР, арганізатар беларускіх пачатковых школ, загадчык беларускімі настаўніцкімі курсамі ў Вільні, заснавальнік Беларускай партыі незалежных сацыялістаў, публіцыст, дырэктар Беларускага дзяржаўнага гістарычнага музея

Чытайце ў Бібліятэцы

Андрэй Чарнякевіч. Старонкі гісторыі Беларускай Гародні
Гэта гісторыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў нашым горадзе і яго ваколіцах у пачатку ХХ стагоддзя. Гэта далёка не поўная гісторыя змагання нашых слаўных продкаў гарадзенцаў за сваю незалежнасць у суверэннай Беларусі, гэта толькі нататкі, бы так мовіць першыя накіды такой гісторыі, але і гэта ўжо значная і вялікая работа. Дарэчы сказаць, вельмі шмат апавядае шаноўны аўтар і аб гісторыі многіх будынкаў, дзе адбываліся розныя лёсавызначальныя падзеі беларускай гісторыі і якія да сённяшняга дня ўпрыгожваюць наш горад. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына