Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Вецер мяняецца, альбо «Советская Беларусь» канстатуе абсурднае высяканне дрэваў у Горадні
4 лістапада 2008 года

Усе памятаюць, які шквал эмоцыяў выклікалі падзеі, што адбыліся два тыдні таму на вуліцы Тэлеграфнай. Адчайная спроба трох гарадзенцаў выратаваць цудоўную алею з ліпаў і ясеняў на гэтай вуліцы скончылася іх арыштам і складаннем пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. Як надзіва сярод наведвальнікаў гарадскіх блогаў аказалася вельмі шмат людзей, якія ўбачылі ў смелым учынку гарадзенцаў запланаваную акцыю па «кампраметацыі Рэспублікі Беларусь па-за яе межамі». Некаторыя ж блогеры дазволілі сабе настолькі непрыстойныя абвінавачванні асабістага, можна нават сказаць хамскага, характару, што адміністратару блога прыйшлося нават прыняць рашэнне аб спыненні каментавання паведамлення аб арышце Ігара Лапехі, Эдварда Дзмухоўскага і Надзі Крапівінай.

Прайшло два тыдні і аказалася, што ў абароне зялёных насаджэнняў Горадні прымаюць удзел не толькі грамадскія актывісты, але і… журналіст «Савецкай Беларусі» Іосіф Папко.

У сваім свежавыдадзеным артыкуле спадар Папко канстатуе тое самае, аб чым колькі год гавораць грамадскія актывісты – у горадзе поўнасцю адсутнічае прадуманая палітыка па азеляненню горада, а зеляніна Горадні татальна знішчаецца.

Жыхары горада сотнямі (а не толькі некалькі чалавек) выходзяць на абарону сваіх двароў, але паводле ўладаў, усё у парадку: «Начальник Гродненской городской инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды Ирина Алехина убеждена, что ситуация находится под контролем. По ее словам, прежде чем удалить какое–либо дерево, его тщательно обследует комиссия и только потом выносится решение. Если растение ближе 5 метров от фундамента здания или ближе 2 метров от подземных сетей водопровода и канализации, то оно подлежит сносу. Таковы правила. Правда, лишь в том случае, если действительно есть какая–то угроза. Подряд все никто не пилит, «проблемные» деревья будут стоять до тех пор, пока не станут сильно мешать».

Выказванне спадарыні Алехінай як найменш цынічнае, больш таго, фальсіфікатарскае. Напрыклад калі на вуліцы Тэлеграфнай быў складзены пратакол на спілоўванне Клёнаў ясенелісных (звычайнае, бросавае дрэва, якое жыве прыкладна каля 20 гадоў), то спілавалі некалькі рэдкіх, вельмі каштоўных і, самае галоўнае, здаровых сапраўдных ясеняў. А што тычыцца нормы ў пяць метраў ад фундамантаў дрэваў – то яна абсалютна абсурдная, калі б яна выконвалася, то ў Горадні (з яе вузкімі вуліцамі) ўжо шмат гадоў не было бы ніводнага дрэва.

Хочам яшчэ раз узгадаць. Грамадскаць Горадні мае ўласныя прапановы што да справаў азелянення горада. З імі, таксама як і з прапановамі ўладкавання транспартных плыняў у гістарычным цэнтры, жахары горада неаднаразова звярталіся да гарадскіх улад. Але тыя поўнасцю ігнаруць любыя парпановы аб супрацоўніцтве.

А што да артыкула спадара Папко, то пра прычыну яго з’яўлення можна толькі здагадвацца. Можа паддаўся «нацыяналістычнай прапагандзе», можа і яго (а не дай Божа і усю «Савецкую Беларусь») падкупілі ворагі? А можа ў чалавека нарэшце забалела сэрца аб сваім горадзе, які пераўтвараюць у пустку людзі, месца якім даўно на лавах падсудных.

Чытайце матэрыял на сайце «СБ», а таксама пра мінулыя падзеі на зав.Тэлеграфная тут і тут

Чытайце таксама:

17.09.2008 Падзеі апошніх тыдняў адным радком


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
шэсць адзін чатыры дзевяць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Wonne beczki


Że postęp w naszem Grodnie
Szybkimi kroki chodzi,
W tem każdy niezawodnie
Ze mną  się chętnie zgodzi.
I wszystko by wspaniale
Tu działo się  bez sprzeczki,
Gdyby nie pewne „ale”:
Niebięskie... wonne... beczki...
Czy słońce jasno świeci,
Czy je zakrywa chmura;
Czy czynowników leci
Do biura tłum, czym z biura,
Czy w w weczór mkną gromadą
Chłopczyki i dzieweczki
Filtrując  – środkiem jadą
Ulicy... wonee... beczki...
Czy lyknąc chcąc powietrza
Razem ze swą  niewiastą
Umykasz z grodu wnętrza
Daleko po za miasto,
Próżno uciekasz miedza,
Ustronnej szukasz steczki –
Kurz i wóń ci powiedza:
Tu jadą... pewne.. beczki...
Wracasz w progi domowe
I siedzisz jak w areszcie,
Marząc: spokojną  głowę
Tu bedę miał nareszcie!..
Wierz mi, mary cię łudzą:
Nawet we śnie ucieczki
Nie znajdziesz, gdyż cię zbudzą
Turkotem... wonne... beczki...
O! miasta rodziciele,
Co los nasz w dłoni macie,
Daliście nam już wiele,
Dajcie kanalizacje!
Za zdrowie Wasze – wierzcie! –
Postawim liczne świeczki,
Ach, tylko precz zabierzcie...
Niebieskie... wonne... beczki... 

Аўтар невядомы (паводле: 
Gazeta Białostocka. 2.12.1912. № 3.)

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Піўзавод

Слаўнае імя

Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч (1881 – 1931)
нацыянальны гісторык і грамадскі дзеяч, адзін са стваральнікаў БССР, фактычны распрацоўшчык палітыкі беларусізацыі

Чытайце ў Бібліятэцы

Юры Гардзееў. Гарадзенскі Рынак у XVI-XVIII ст.ст. Праблемы соцыятапаграфічнага развіцця
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына