Падтрымаем гарадзенскіх абаронцаў дрэваў! 12 лістапада 2008 года
Заўтра, 13 лістапада, у Судзе Ленінскага раёна г. Гродна (па вуліцы Даватара) адбудзецца суд над трыма гарадзенцамі, якія 16 кастрычніка былі арыштаваныя міліцыяй за спробу перашкодзіць неправамернаму спілоўванню дрэваў на вуліцы Тэлеграфнай.
Нагадаем, што насуперак пастанове Савета Міністраў Беларусі аб абавязковым інфармаванні грамадскасці аб ліквідацыі аб’ектаў расліннага свету, дрэвы былі спілаваныя без усялякага папярэдняга абмеркавання з жыхарамі вуліцы і таксама без папярэдняй экспертызы (замест прапісаных у акце ліквідацыі «хворых» клёнаў спілоўваліся зусім здаровыя ясені і ліпы). Спілоўванне праводзілася адпаведна з актам, падпісаным намеснікам старшыні гарвыканкама А.Кунашам. (У сакавіку 2008 г. А.Кунаш загінуў у аўтамабільнай аварыі)
Выхад гарадзенцаў на вуліцу быў адчайнай спробай спыніць вакханалію знішчэння гарадской зеляніны, якая працягваецца ўжо больш за два гады, і стаў адлюстраваннем думак і памкненняў сотняў гарадзенцаў, якія дамагаюцца абараніць дрэвы ў сваіх дварах. Між тым, гэтым мужным людзям быццам за непадпарадкаванне міліцыі пагражае буйны штраф ці адміністратыўны арышт.
У 10:00 пачнецца суд над Эдвардам Дзьмухоўскім, у 11:00 – над Ігарам Лапехам, а ў 11:40 – над Надзеяй Крапівінай. Усе, хто жадаюць падтрымаць абаронцаў дрэваў, збіраюцца ў 9:50 каля будынка суда. У выпадку, калі суд будзе адбывацца за зачыненымі дзвярыма, чакаць Э.Дзмухоўскага, І.Лапеху і Н.Крапівіну будуць каля будынка суда.
Чытайце таксама: 10.11.2008 Ну дык калі пачнем радзіцца з народам? 04.11.2008 Вецер мяняецца, альбо «Советская Беларусь» канстатуе абсурднае высяканне дрэваў у Горадні 14.08.2008 Заўтра ў парку Жылібера будзе спілаваны апошні ясень часоў Тызенгаўза 20.09.2007 Рэканструкцыя Савецкай вуліцы, падвядзенне вынікаў 26.06.2007 Знішчэнне дрэваў на Савецкай вуліцы – “рэканструкцыя” працягваецца 15.04.2006 Інфармацыйная даведка аб стане “рэканструкцыі” гістарычнай часткі горада Гродна 06.04.2006 Пачалася "рэканструкцыя" пл. Савецкай: большасць дрэваў спілавана, знішчаюцца скаляпенні палаца Радзівілаў 12.09.2005 Парк імя Жылібера
Апошнія каментарыі:
|
|
Учора, дарэчы пілавалі ва ўсю дрэвы на вул.Астроўскага: відаць гэта пачатак канца зеляніне ў Новым Сьвеце |
|
|
Учора, дарэчы пілавалі ва ўсю дрэвы на вул.Астроўскага: відаць гэта пачатак канца зеляніне ў Новым Сьвеце |
|
|
Узнал наконец как эту красивую девушку звать-величать.)))Надя) Интересно так же, как бы повели себя защитники зелени, ежели бы на дежурстве был не обычный патруль а наряд ОМОНа?... |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 3)
|
|