Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

«Настаўніцкая калонія» - ўнікальны комплекс драўляных будынкаў у стылі канструктывізму
21 лютага 2009 года

Забудова гродзенскіх вуліц Чкалава і Асіпенкі дасюль не звяртае на сябе ўвагі даследчыкаў архітэктуры і гісторыкаў. Між тым акурат у гэтым раёне знаходзіцца так званая «Настаўніцкая калонія», знакамітая адразу некалькімі жылымі, гаспадарчымі і грамадскімі будынкамі, узведзенымі ў стылі «драўлянага канструктывізму».

1920-я – 1930-я гады – час, калі Гродна было часткай Польскай рэспублікі, так званай Другой Рэчы Паспалітай. І хаця Гродна ў Беларусі, таксама як і Львоў на Украіне ці Вільня ў Літве, лічыліся цэнтрамі польскай культуры на «Усходніх Крэсах», людзей, якія маглі б гэтую польскую культуру ў нашым горадзе прэзентаваць, было насамрэч вельмі нямнога. У Гродне не было універсітэта, ніякіх інстытутаў ці буйных навуковых і культурна-асветныя цэнтраў. Апрача невялікай колькасці настаўнікаў, лекараў і інжынераў асноўную масу польскага насельніцтва горада складала даволі абыякавае да нацыянальных спраў мяшчанства каталіцкага веравызнання, якому проста выгадна было быць польскім у тагачаснай сітуацыі. Культурнае жыццё горада трымалася галоўным чынам на такіх выдатных інтэлігентах мясцовага паходжання як Юзаф Ядкоўскі, Ян Каханоўскі, Станіслаў Жыўна, якія заклалі культурныя і асветныя ўстановы, што існуюць у Гродне да сённяшняга дня – заапарк, гісторыка-археалагічны музей і музей прыроды.

Фрагмент карты Гродна 1937 года
з раёнам сучасных вуліц
Чкалава-Асіпенкі-Лермантава -
так званая Настаўніцкая калонія

Толькі ў сярэдзіне 1930-х гг. польскі ўрад пачаў рэалізоўваць мерапрыемствы, якія спрыялі больш інтэнсіўнаму развіццю адукацыі. Менавіта тады на месцы былой крываватай вуліцай Глінянай была закладзена вуліца Жвіркі і новая вуліца Вігуры – у гонар двух польскіх лётчыкаў, якія ў 1929 годзе абляцелі ўсю Еўропу і загінулі у 1932 г. Раён гэтых вуліц атрымаў назву «Настаўніцкая калонія» і быў пабудаваны па спецыяльным комплексным праекце.

Асновай калоніі стала ўзведзеная пры вуліцы Базыліянскай (цяпер Лермантава) агульная школа №8 (цяпер спецыяльная школа №4). А крыху пад горкай, у раёне вуліц Жвіркі і Вігуры пабудавана каля дзесяці (сёння ацалела восем) драўляных будынкаў для настаўнікаў новай школы і ўсяго горада. Некалькікватэрныя драўляныя будынкі, якія старэйшыя гарадзенцы з-за іх незвычайнага выгляду называюць «жыдоўскімі» дамамі былі зручным жытлом з вялікай колькасцю светлых пакояў, сонечнымі верандамі і аформленымі разьбой па дрэве ці мураванымі ганкамі. Спалучэнне некалькіх кубічных ці прамавугольных аб’ёмаў розных памераў прыдае гэтым будынкам незвычайны, вельмі сучасны ў параўнанні з навакольнымі класічных формаў будынкамі, выгляд. Унікальнасць комплекса ў тым, што ўсе ўзведзеныя ў стылі канструктывізму будынкі драўляныя. Выпадкі выкарыстання дрэва ў якасці будаўнічага матэрыялу для пабудоў у такім сучасным для першай паловы ХХ ст. стылі, як канструктывізм, вельмі рэдкія і сустракаюцца толькі на тэрыторыі былой міжваеннай Польшчы, у прыватнасці ў Заходняй Беларусі і Украіне. Наяўнасць жа цэлага комплекса такіх будынкаў – адзінкавы выпадак, які прыдае забудове вуліц Жвіркі і Вігуры архітэктурную каштоўнасць еўрапейскага маштабу.

Пасля Другой Сусветнай вайны будынкі працягвалі служыць людзям. Пастаянныя дабудовы (асабліва ўзвядзенне верандаў і ганкаў, замена аканіц і інш.) змянілі выгляд некаторых дамоў, пераўтвараючы іх у аднастайныя «каробкі». Адсутнасць пастаянных гаспадароў, рамонты на сучасны лад (усталяванне шклопакетаў і інш.), прывялі да таго, што будынкі выглядаюць надзвычай занядбана. Тым не менш, хочацца спадзявацца, што большая частка ацалелых дамоў былой Настаўніцкай калоніі дажыве да таго дня, калі гэтыя каштоўныя помнікі драўлянай архітэктуры дачакаюцца паўнавартаснага рамонту.

Асіпенкі №4

Спецыяльная школа №4, вул. Лермантава 31

Асіпенкі №1/1

Асіпенкі №3

Мабыць найлепш захаваны з жылых будынкаў былой
настаўніцкай калоніі, вул. Асіпенкі №4

Чкалава №5

Чкалава №6, аб'ём будынка знявечаны закрытым балконам на другім паверсе

Чкалава №8

Чкалава №11, Асіпенкі №1

Чкалава №13, будынак моцна зменены верандамі і закрытым балконам на другім паверсе,
знаходзіцца на мяжы разбурэння


Чытайце таксама:

18.08.2007 Архітэктар Аляксандар Штэн: “Гораду неабходны яшчэ адзін мост”

15.08.2007 Как сохранить квартал 30-х годов прошлого века?


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
дзевяць тры шэсць два - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Shadow

01-03-2009, 10:41

Спасибо большое за публикацию, было интересно узнать много нового!

  

niktonepishet

21-02-2009, 21:27

Добры матэрыял. Яшчэ варта звярнуць увагу на драўляную аўтэнтычную забудову левеге берага Нёмана, вуліц Савецкіх Пагранічнікаў ды Суворава. Напрыклад, на Суворава доўгі час існавала драўляная двехпавярховая крама. Дзейнічала да пачатку 2000-х гг. Цяпер яе абнеслі плотам і, па ўсім відаць, будуць дэмантаваць. Шкада, нават фотак яе нідзе ня бачыў. Цяпер зафоціць апошні шанец...

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Grodnienko


Oj Grodnienko, oj Grodnienko.
Ciebie kocha ktoś tak cienko,
że nie minie pokolenie,
jak zostaną z ciebie cienie. 
Wszystko w tobie przebudują,
przefarbują, przemalują,
że nie będzie ani śladu
dawniejszego w tobie ładu. 
Twoją  przeszłość i pamiątki
historyczne cudne kątki,
zniszczą  fale nowej mody,
nowych ludzi blufarody. 
Smutne w prasie było zdanie:
pan Jodkowski na wygnanie
został  z Grodno przeniesiony,
choć  tu działał niestrudzony. 
Szperał, zbierał, badał, skłądał,
przeszłość polską opowiadał... 
W każdym innym świata kraju
jest w szlachetnym to zwyczaju,
by nagrodzić takich ludzi,
których praca podziw budzi. 
Lecz inaczej dzisiaj w Grodnie.
Cenią  pracę tu niegodnie,
zamiast dzięki i uznania
każą dzielic los wygnania.

 Ksiądz Ludwik Sawoniewski, 1936 r.
Паводле: Magazyn Polski. 1995. 
№1 (15). S. 24-25

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Флігель палаца адміністратара XVIII ст.
(знесены)

Слаўнае імя

Шырма Рыгор Раманавіч (8 (21).01.1892 – 23.03.1978)
адзін з рэдактараў часопісу «Летапіс ТБШ», стваральнік у Вільні двух беларускіх хораў, збіральнік народных песень, кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і пляскі, старшыня праўлення Саюзу кампазітараў БССР

Чытайце ў Бібліятэцы

Уладзімір Бачкоў. Невядомая нам Гародня
Мастацтва, студзень 2007 года, №1
У 80-х гадах мінулага стагоддзя ў Стакгольме быў знойдзены адбітак гравюры вядомага тапографа і мастака Тамаша Макоўскага, які добра захаваўся. На ім – від Старой Гародні з левага берага ракі Нёман. Даступная раней даследчыкам копія была пазбаўлена паловы выявы – амаль усёй масавай забудовы горада, і было няясна, як яна размяшчалася ў ландшафце. Знойдзеная ж гравюра раскрывае эстэтычныя асаблівасці важнейшага этапу фарміравання горада, калі вызначыліся асноўныя элементы яго кампазіцыі, іх сувязі з тапаграфіяй ландшафту, што даволі істотна для рэстаўрацыйнага кірунку рэгенерацыі гістарычнай забудовы Гродна, якая застаецца па-ранейшаму актуальнай. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць