Мытная станцыя 11 сакавіка 2009 года
Фотагалерэя аднаго з самых прыгожых будынкаў Занёманскага Фарштата, які амаль невядомы гарадзенцам.
Пераязджаючы праз мост над чыгункай у раёне завода Белкард цікаўныя да прыгожага гарадзенцы як правіла звяртаюць увагу на будынак Уладзімірскай царквы. Між тым з іншага боку дарогі на тэрыторыі былой вайсковай чыгуначнай часткі знаходзіцца выключна прыгожы будынак пачатку ХХ ст.
Аб яго сапраўдным прызначэнні пакуль можна толькі меркаваць. Аднак паколькі знаходзіцца ён каля самых чыгуначных шляхоў і да яго пушчана асобная ветка рэек, то можна меркаваць, што будынак выкарыстоўваўся як мытная чыгуначная станцыя. Будынак схаваны ад вачэй гарадзенцаў дрэвамі і да таго ж доўгія гады знаходзіўся на тэрыторыі рэжымнай вайсковай зоны. Між тым, яго аздабленне, цікавая форма і памеры дазваляюць аднесці будынак да выдатнейшых прыкладаў архітэктуры так званага «цаглянага» стылю ў нашым горадзе. Па-сутнасці, пасля Францішканскага касцёла і Уладзімірскай царквы мытная станцыя з’яўляецца трэцім па архітэктурнай каштоўнасці будынкам у занёманскай частцы горада і павінен быць тэрмінова ўнесены ў спіс гісторыка-архітэктурнай спадчыны. Будынак, на вялікі жаль, знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане. Ёсць вялікая небяспека, што гэтую цікавую пабудову мы хутка зможам разглядаць толькі на фотаздымках.
| |
Будынак станцыі на карце Гродна 1920-х гг
|
|
Апошнія каментарыі:
|
|
Дело в том, что именно В.Саяпин и дал комментарий на Гродненском форуме, о том, что это не здание таможни. А о том, что это здание необходимо исследовать - согласен. Я был там вчера и фотографировал внутри и снаружи. В правой части здания - кузница и я там встретил знакомого. Он мне кое-что и рассказал интересного про это здание. Можем как нибудь собраться и выехать на место и проверить его информацию. Тем более, что у нас будет экскурсовод ! |
|
|
Дзякуй за заўвагу. Акурат у гэтым выпадку мы спрачацца не будзем, бо дакладнага прызначэння будынка не знаем, а назву мытная станцыя далі па звестках хоць і не паважанага спадара Саяпіна :), але таксама аўтарытэтнага гісторыка. Проста прапаную шукаць звесткі аб гэтым будынку, наведаць яго цяпер, агледзець стан і зрабіць больш дакладную фотафіксацыю. Будзем удзячныя наведвальнікам, калі яны нам дапамогуць і прышлюць такую падборку здымкаў. Наагул апісаўшы гэты будынак трэба неадкладна звяртацца ў органы ўлады аб яго ўнясенні ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Будынак вельмі каштоўны, ня выключана, што мае дачыненне да вайсковай гісторыі, можа нават да Гродзенскай крэпасці. Іы ж дасюль не знаем, дзе быў яе штаб :) |
|
|
Как ответил на Гродненском форуме человек, непосредственно работающий на таможне и являющийся потомственным таможенником и коренным гродненцем:"Мнение о мытной станции ошибочное. В начале 20 века таможни в Гродно не было. Ближайшая таможня 1-го класса была в Граево. В 20-30 г.г. город входил в зону деятельности таможни в Рачках." |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 5)
|
|