Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Гарадзенская Рублёўка
1 чэрвеня 2009 года

Заклаўшы цэнтр горада пліткай і амаль знішчыўшы ў ім усю зеляніну, гарадскія ўлады ўзяліся за ўскраіны. Прычым такія ўскраіны, якімі горад заўсёды ганарыўся як сваімі «зялёнымі лёгкімі».

Парк 40-годдзя ВЛКСМ, больш вядомы ў народзе проста як Новы парк. Выдатнае месца адпачынку гарадзенцаў побач з Нёманам, Каложай. Адсюль адкрываюцца выдатныя краявіды горада, тут стаіць сімвалічная стэла, усталяваная ў гонар 850-годдзя Гародні. Здаецца такое месца нашага горада павінна належаць толькі ўсім яго жыхарам. Але не. Тэрыторыя парка пачала няўхільна скарачацца, асабліва пасля таго, як некаторы час таму гарадскія ўлады вырашылі аддаць частку паркавай зоны пад стварэнне… новай вуліцы. І вось такую новую вуліцу вы можаце бачыць. Толькі участак зямлі пад забудову на гэтым выдатным месцы каштаваў па нашых звестках болей чым 50 тысяч даляраў. Колькі каштуюць узведзеныя тут дамкі, ацаніце самі. Такім чынам праз нейкі час, замест таго, каб паганарыцца перад сваімі гасцямі Каложскім паркам, вы зможаце ім паказаць нашу ўласную, гарадзенскую «Рублёўку». Толькі невядома, ці вас туды пасля пусцяць. Сімвалічны таксама той факт, што будаўніцтва гарадзенскай «Рублёўкі» вядзецца на культурным слоі з Савецкай плошчы, вывезеным сюды вясной-летам 2006 г. Зямля тут проста засыпана кавалкамі старажытнай керамікі, кафлі, металічных вырабаў…

Дарэчы, ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што падобныя будынкі хутка з’явяцца на вуліцах Фестывальная і Вясенняя. Спілаваўшы каля дваццаці соснаў, падобны будынак ужо пачалі ўзводзіць каля дзіцячага дома. Пры гэтым можаце пры нагодзе глянуць на пашпарт будаўніцтва гэтага дома – на ім няма ніякіх надпісаў апрача назвы арганізацыі, якая будуе, і імя адказнага за будоўлю.


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
два нуль пяць чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

RZ

04-07-2009, 22:12

А яны разам з знішчальнікамі. Ці не зразумела? А палітыка адтуль. "Год роднай зямлі" і г.д. А на месцах усё імкнуцца перавыканаць на 150%. Які шэраговец ня хоча быць генэралам?

  

Lary

02-06-2009, 10:30

А у нас сёння ва двары па БЛК 29 інтэнсіўна пілуюць дрэвы - нішчаць адзіны астравок зеляні, бо так вырашыў адзін з уплывовых жыльцоў: "яго жонца няма святла ў кватэры". Прыязджайце і паглядзіце!

  

Piter

01-06-2009, 11:22

Тое, што учынілі з гродзенскімі дрэвамі, з зяленымі насаджннямі, якія вякамі надавалі гораду асаблівы каларыт і служылі жыхарам абаронай перад пагаршаючайся з кожным годам экалогіяй - гэта безумоўна злачынства. Дзіўна, што нягледзячы на аргументаваную крытыку і даслоўна крыкі аб дапамозе, ніхто ні ў Гродна, ні ў Мінску так і не прадпрыняў захадаў па ўстрыманні гэтага бязмежнага варварства. Чаму хадайнічаюць і непакояцца толькі звычайныя жыхары, куды глядзіць дзяржаўная ахова прыроды, дзе прэса, дзе медыкі, дзе дзяржкантроль і інш.?

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 3)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


* * *


Іду па Горадні. Пілуюць дрэвы
І не пад корань, а галіны толькі.
Маўляў, і так засохнеце самыя,
А выжывеце – што ж, спілуем зноўку.

Яны стаяць, а з ранаў сок як слёзы.
Галінаў рэшткі – нібы рукі – ў неба.
Яны былі таполі і бярозы.
Нічога ім, апроч жыцця, не трэба.

Жыцця, заўважце, а не існавання,
Калі пілуеце – то лепш пад корань.
Пілуюць дрэвы з вечара да рання.
Пілуюць дрэвы. Засынае горад.

Света Карпей

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Піўзавод

Слаўнае імя

Варабей Мацвей Аляксандравіч (1895 – 1942)
грамадска-палітычны дзеяч пачатку ХХ ст.

Чытайце ў Бібліятэцы

Н. Н. ВОРОНИН. ДРЕВНЕЕ ГРОДНО (ПО МАТЕРИАЛАМ АРХЕОЛОГИЧЕСКИХ РАСКОПОК (1932—1949 гг.)
13 ліпеня 2010 года
Предлагаем читателям электронный вариант самой известной книги по археологии города Гродно – работы известного археолога Воронина, который систематизировал материалы довоенных раскопок и раскопок второй половины 1940-х гг. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына