|
Кароткая вандроўка па Віленскай і Мядовай вуліцах 26 ліпеня 2009 года
Некалькі здымкаў цікавай мясціны гістарычнага цэнтра Горадні, якія выклікаюць толькі сумны роздум.
Аб раёне вуліц Лермантава (Базыліянскай), Чкалава, Асіпенкі, Мядовай і Віленскай некалькі разоў даводзілася ўжо пісаць раней. Галоўным чынам у сувязі з чарговымі разбурэннямі ці проста невыносным станам цікавых будынкаў, якія знаходзяцца ў гэтым раёне. Тры гады ўжо зелянее лужок на месцы разбураных дамоў па завулку Віленскім каля Рэмбыттэхнікі, разбураецца ўнікальны комплекс будынкаў “Настаўніцкай калоніі”. Фактычна тое самае адбываецца і на вуліцах Віленская і Мядовая. Раён, замест таго, каб быць грунтоўна рэнаваным і рэстаўраваным, чакае міфічных “інвестараў”, якія ўсё зруйнуюць і пабудуюць даражэзныя катэджы для “новых” беларусаў.
| |
Вул. Мядовая 3. Цікавы прыклад шляхецкага, засцянковага стылю ў цэнтры горада. Будынак ў вельмі добрым стане, хаця і занядбаны. Безумоўна, яго хочуць знесці.
|
|
| |
Вул. Мядовая 4. Прыклад драўлянага канструктывізму, унікальны для Гродна.
|
|
| |
Вул. Мядовая 5. Драўляны канструктывізм. Нават проста пафарбаваны гэты дом мог бы мець зусім іншы выгляд.
|
|
| |
Забудова вуліцы Віленскай прыцягвае сваёй “яруснасцю” і разнастайным выглядам дамоў
|
|
| |
Забудова вуліцы Віленскай прыцягвае сваёй “яруснасцю” і разнастайным выглядам дамоў
|
|
| |
Забудова вуліцы Віленскай прыцягвае сваёй “яруснасцю” і разнастайным выглядам дамоў
|
|
| |
Архітэктурныя дэталі на будынках па вуліцы Віленскай.
|
|
| |
Архітэктурныя дэталі на будынках па вуліцы Віленскай.
|
|
| |
Архітэктурныя дэталі на будынках па вуліцы Віленскай.
|
|
| |
Некалькі гадоў у гарадзенскага архітэктара Аляксандра Штэна ляжыць праект аднаўлення гэтай невялічкай плошчы і вуліцы.
|
|
| |
Некалькі гадоў у гарадзенскага архітэктара Аляксандра Штэна ляжыць праект аднаўлення гэтай невялічкай плошчы і вуліцы.
|
|
Чытайце таксама: 21.02.2009 «Настаўніцкая калонія» - ўнікальны комплекс драўляных будынкаў у стылі канструктывізму 18.08.2007 Архітэктар Аляксандар Штэн: “Гораду неабходны яшчэ адзін мост” 17.06.2006 Пачалі бурыць дамы...
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Гародня
|
Прыемна вярнуцца ізноў у Гародню
апошнім аўтобусам ноччу.
Над горадам месяц, нібыта паходня,
і зоры - Анёлавы вочы.
У горадзе цёмна, і толькі вітрыны
кідаюць нясьмелыя промні.
На поўначы мой затрымаўся гадзіньнік...
Дабранач, сьпі, дзетка Гародня.
Анатоль Брусэвіч
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Гараднічанская 23
|
|
|
|
Слаўнае імя
Рак-Міхайлоўскі Сымон Аляксандравіч (2(14).04.1885 – 27.11.1938) кіраўнік Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сябра Рады БНР, арганізатар беларускіх пачатковых школ, загадчык беларускімі настаўніцкімі курсамі ў Вільні, заснавальнік Беларускай партыі незалежных сацыялістаў, публіцыст, дырэктар Беларускага дзяржаўнага гістарычнага музея |
Чытайце ў Бібліятэцы
Мартыненко И.Э. Проблемы сохранения исторической застройки в условиях глобализации
12 жніўня 2007 года
Паводле выкладчыка ГрДзУ юрыста Ігара Мартыненкі адказныя за знос флігеля палаца віцэ-адмінстратара павінны трапіць у турму
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|