Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Першы кінатэатр у свеце быў пабудаваны ў Гродна
8 верасня 2009 года

Загаловак сенсацыйны, але за ім стаіць чарговае ідыёцтва і халатнасць гродзенскіх чыноўнікаў, адказных за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. «Ахоўныя» шыльды на помніках архітэктуры бязбожна падманваюць гарадзенцаў і гасцей горада, прымушаюць чырванець экскурсаводаў і яскрава дэманструюць, што чыноўнікам справы нашай гісторыі проста «да фені».

Пачнем з пытання да чытача, хто памятае, калі браты Люм’ер знялі сваю першую знакамітую кінастужку «Прыбыццё цягніка»? Правільна – у 1896 годзе. Гэта гістарычны факт. Але таксама і факт тое, што першы гарадзенскі кінатэатр «Эдэн» быў пабудаваны ў 1890-м годзе, на шэсць гадоў раней перад з’яўленнем першага кінафільма. Прынамсі так кажа ахоўная шыльда на будынку кінатэатра «Чырвоная зорка». Феномен! Сенсацыя! Скажаце Вы. Нічога падобнага. Звычайнае ідыёцтва. Ідыёцтва і хамства, якое дазваляе людзям ставіцца да сваёй працы настолькі халатна і не саромецца пры гэтым перад тысячамі гродзенцаў і гасцей горада.

Ахоўныя шыльды ў горадзе пачалі вешаць на будынкі колькі гадоў таму. Гэта як бы знак, які падкрэслівае значнасць будынка і жаданне дзяржавы яго захаваць, прыняць удзел у яго далейшым лёсе. На шыльдзе таксама змяшчаюцца кароткія дадзеныя пра дом. Найперш, чым ён так для нас важны: старажытнасцю, архітэктурным аздабленнем ці асобай, якая ў ім жыла. Дык вось – у Гродна па самых сціплых падліках каля 80 % ахоўных шыльдаў змяшчаюць няправільную інфармацыю. Будынкі няправільна датуюцца і называюцца (пры чым «разбежка» ў часе складае часта плюс ці мінус 300! гадоў). Часта надпісы наагул абсурдныя. Напрыклад уся вуліца Замкавая завешана шыльдамі, дзе напісана, што будынак пабудаваны ў «першай чвэрці – другой палове ХІХ ст.». Толькі ўдумайцеся ў сэнс гэтай слоўнай канструкцыі, якую можна замяніць адной лічбай – ХІХ ст.!

Што ж, яскравая дэманстрацыя стаўлення да нашай архітэктурнай спадчыны і гісторыі наагул. У Віцебску з нуля аднавілі дзве царквы, у Магілёве вуліцу з дзесяткамі кафэшак, у Гомелі Палац Паскевіча, у Брэсце на вуліцах спецыяльны майстра запальвае ліхтары а ў Гародні… маем ахоўныя шыльды з цэлымі шэрагамі аднолькавых надпісаў.

1. Дом-музей Элізы Ажэшкі, пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ ст. У 1976 г. поўнасцю разабраны і сёння існуе
ў выглядзе муляжа з сілікатных блокаў.

2. І тым не менш, гарадзенскія спецыялісты па ахове архітэктурнай спадчыны
датуюць будынак другой паловай XVIII ст. Якая розніца, накінулі дому
дзвесце гадоў старыны.

1. Касцёл і шпіталь Святога Духа – адзін з самых старых будынкаў ў Гродна, што захаваліся да нашага
дня. Старэй за яго толькі Стары Замак! Пабудаваны ў сярэдзіне XVI ст.

2. Аднак ахоўная шыльда сціпла сцвярджае, што будынак
узведзены ў 1885 годзе.

1. Камяніца Масальскіх на Замкавай – самы стары жылы будынак у сучасным Гродна.
Год пабудовы – 1643-ці.

2. Шыльда стандартна сцвярджае – першая чвэрць – другая палова ХІХ ст.
Экскурсанты пытаюцца ў экскурсаводаў: «А чаму тут напісана не так, як вы
распавядаеце». Прыходзіцца апраўдвацца і чырванець за свой горад.

1. Будынак на вуліцы Карла Маркса. Пабудаваны на месцы поўнасцю зруйнаванага ў канцы 2005 года
завода матацыклаў Старавольскіх.

2. Тым не менш працягвае заставацца помнікам. Мала таго, цынічна
сцвярджаецца, што ў будынку засталося нешта ад пачатку ХХ ст. і што
ў 2006 г. адбылася ўсяго толькі яго «рэканструкцыя».

1. Будынак палаца Сапегаў у Гродна, пабудаваны ў XVIII ст. Гарадзенцы паводле традыцыі
называюць яго «батароўкай», хаця кароль жыў у зусім іншым месцы.

2. «Захавальнікі» архітэктурнай спадчыны з гарвыканкаму ідуць
як звычайна сваім шляхам. У выніку міфічная «батароўка»
пераўтварылася ў «дом Стэфана Баторыя» і састарылася
на дзвесце гадоў.

1. Будынак музея гісторыі рэлігіі – палац, пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя.

2. Ахоўная шыльда дае стандартны адказ часу пабудовы –
першая чвэрць – другая палова ХІХ ст.

1. Флігель гродзенскіх каралеўскіх стайняў – адзінае, што ад іх засталося. Час пабудовы – 1780-я гг.

2. І тым не менш няправільна. «Захавальнікі» кажуць, што
«першая чвэрць – другая палова ХІХ ст.»

1. Гродзенская харальная сінагога. Будавалася з дазволу самога Стэфана Баторыя ў XVI ст.

2. Будынак памаладзеў на 300 год і датаваны другой паловай ХІХ ст.


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
дзевяць сем нуль нуль - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Маша

27-09-2009, 12:46

Не так досконально знаю историю города, но некоторые ляпы на наших шильдочках замечала и раньше. Неужели вешая таблички, не удосуждаются проверить информацию на них!

  

Рэдактар

19-09-2009, 10:50

Паважанае Сонейка
З сінагогай усё няправільна. Яна сапраўды згарэла ў 1885 г. і пасля была грунтоўна адрэстаўравана і перабудавана. Аднак - асноўныя канструкцыі і аб'ёмы будынку засталіся з 16 ст. Гэта добра бачна па дапажараваму малюнку Напалеона Орды (можна адшукаць на нашым сайце.Тое што змынімі дыкор і прыбудавалі дзве вежачкі спераду - анічога не мяняе. Зайдзіце ў першыя дзверы сінагогі і пабачыце стары фасад яе, прыкрыты вежачкамі канца ХІХ ст. Сучасная сінагога - на 90 % - гэта 16 стагоддзе і не ведаць гэтага таварышы з гарвыканкама не могуць. А калі сумняваецеся то замаўляйце адпаведныя доследы, а не пішыце лухту, бо сапраўды грунтоўна архітэктурна будынак ніхто не даследаваў.
ДЗякуй за заўвагу.

  

slan

18-09-2009, 21:21

особенно "радует" реставрация в Гродне зданий с помощью пенопластовых подоконников и резных фигур. Спасибо за статью, я-то думал таблички делали по указу спецов!

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 8)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


* * *


Іду па Горадні. Пілуюць дрэвы
І не пад корань, а галіны толькі.
Маўляў, і так засохнеце самыя,
А выжывеце – што ж, спілуем зноўку.

Яны стаяць, а з ранаў сок як слёзы.
Галінаў рэшткі – нібы рукі – ў неба.
Яны былі таполі і бярозы.
Нічога ім, апроч жыцця, не трэба.

Жыцця, заўважце, а не існавання,
Калі пілуеце – то лепш пад корань.
Пілуюць дрэвы з вечара да рання.
Пілуюць дрэвы. Засынае горад.

Света Карпей

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Флігель палаца адміністратара XVIII ст.
(знесены)

Слаўнае імя

Федарук Уладзімір Трафімавіч (1885 – ?)
дырэктар Гродзенскай беларускай школы, віцэ-старшыня Гродзенскай беларускай школьнай рады, сябра нацыянальных арганізацый у Гродне

Чытайце ў Бібліятэцы

Першы кінатэатр у свеце быў пабудаваны ў Гродна
8 верасня 2009 года
Загаловак сенсацыйны, але за ім стаіць чарговае ідыёцтва і халатнасць гродзенскіх чыноўнікаў, адказных за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. «Ахоўныя» шыльды на помніках архітэктуры бязбожна падманваюць гарадзенцаў і гасцей горада, прымушаюць чырванець экскурсаводаў і яскрава дэманструюць, што чыноўнікам справы нашай гісторыі проста «да фені». Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына