Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Юныя гарадзенцы намалююць Новы Свет
9 верасня 2009 года

Мастацкі пленэр “Новы Свет вачыма дзяцей” пройдзе 12 верасня ў раёне Новы Свет.
Пленэр пачнецца з экскурсіі па Новым Свеце, пад час якой удзельнікі даведаюцца аб гісторыі ўзнікнення і развіцця гэтага раёна Гродна, яго ўнікальнасці і непаўторнасці, вядомых асобах, якія тут жылі.

Акрамя пазнавальнай вандроўкі па старых утульных вулачках і задавальнення ад творчасці, ўдзельнікі атрымаюць шанец выйграць падарунак, бо ўсе малюнкі прымуць удзел у конкурсе. Журы, якое будзе складацца з жыхароў Новага Света, гісторыкаў і мастакоў, вызначыць найлепшыя малюнкі, а іх аўтары будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі. Абвяшчэнне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца пад час адкрыцця выставы на пачатку лістапада. Яна будзе складацца з малюнкаў зробленых у час пленэра, сучасных і старых фотаздымкаў Новага Света і разнастайных рэчаў ад жыхароў гэтага раёна. Кожны наведвальнік выставы зможа атрымаць памятныя паштоўкі з малюнкамі, зробленымі ўдзельнікамі пленэра.

Каб узяць удзел у мерапрыемстве не абавязкова быць геніяльным мастаком - галоўнае мець пры сабе жаданне маляваць і любоў да свайго горада, яны абавязкова ўвасобяцца ў што-небудзь прыгожае, няхай і не ўсім зразумелае.

І адзін нюанс: пленэр для дзяцей! Калі вы афіцыйна ўжо не ў дзіцячым узросце, але адчуваеце сябе дзіцём ці маеце дзяцей – прыходзьце ўсе разам! Толькі папярэдне варта патэлефанаваць да Юлі (+375 29 280 09 14 ) ці Віталя (+375 29 786 79 33) і паведаміць аб сваім жаданні ўдзельнічаць у пленэры, а мы вам скажам дзе і ў колькі сустракаемся. Нават калі вы не маеце алоўкаў, пэндзляў, фарбы ці паперы – гэта не перашкода і не нагода, каб не прыходзіць. Скажыце, і мы знойдзем для вас усё неабходнае.

Да сустрэчы на пленэры ў Новым Свеце!

Маладыя гарадзенцы, сябры і валантэры “Цэнтра “Трэці Сектар”.



Фота Юлі Катаржынскай


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
тры чатыры тры шэсць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...

Краю мой Нёман


Край мой - світанне,
Нёманам выплыў з цямрэчы,
ты на калені не станеш -
мудры і вечны.

Хай сабе плача рагоз,
хай сабе плачуць вярбіны.
Край чыстых слёз
з Нёмана да дамавіны.

Добрыя сэрцы
ледзьве трываюць ад здрады.
Добрыя сенцы
адчыняюцца словамі праўды...
Неба сагнуў у дугу
зрок бліскавіц тваіх востры.
Бурай дыхнуць на бягу
Нёмана конскія ноздры.

Стромай над вірам
стану, любоўю замглёна
Выбрала вырай
і адляту ў тваё лона...

  Данута Бічэль

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Бардзюры "Magistrat m. Grodna"

Слаўнае імя

Марцінчык Мікалай Міхайлавіч (16.12.1901 – 23.05.1980)
старшыня Беларускага студэнцкага саюзу, рэдактар часопіса “Студэнцкая думка”, намеснік старшыні Галоўнага праўлення ТБШ

Чытайце ў Бібліятэцы

Дата заснавання Гродна як гісторыка-краязнаўчая праблема
17 верасня 2007 года
Многія гарадзенцы заблыталіся. Святкаваць 880-цігоддзе горада пачалі ў гэтым 2007-м годзе. А на Палацы тэктыльшчыкаў вісеў плакат з шарыкаў – Гродно, 1128 год. Дык калі з’явілася (а дакладней, калі была ўпершыню згадана ў летапісах) Горадня. Аказваецца дакладна ў 1127 годзе. Чыноўнікі проста не хочуць занадта “загружацца” і выбралі кампрамісны варыянт. Прапануем артыкул Алеся Пятровіча Госцева, з якога вы даведаецеся, чаму Горадзен згаданы быў упершыню менавіта ў 1127 годзе. Гораду ўжо 880-год. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына