Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Верасень 1939: трагедыя ўз’яднанай Беларусі?
11 верасня 2009 года

У чацвер 17 верасня запрашаем узяць удзел у першай у гісторыі інтэрактыўнай рэканструкцыі падзей верасня 1939 года ў Гродна. У гэты ж дзень у Гродна пад агульнай назвай “Верасень 1939: трагедыя ўз’яднанай Беларусі?” адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтым гістарычным падзеям. Мерапрыемствы рыхтуюцца супольна шэрагам недзяржаўных арганізацый і грамадскіх ініцыятываў.

У праграме акрамя інтэрактыўнай рэканструкцыі падзей верасня 1939 году ў Гродна, якая мае назву “На крок ад заўтра” і ўзяць удзел у якой зможа кожны прысутны, таксама прэзентацыя унікальных фота з гісторыі міжваеннай Гародні, музычна-вершаванае прадстаўленне “Сага пра Гародню” па матывах гарадзенскай лірыкі першай паловы ХХ ст.

Адбудзецца і першы ў гісторыі Гродна публічны беларуска-польскі “круглы стол”, удзел у якім возьмуць беларускія і польскія гісторыкі і публіцысты. Асноўныя пытанні, якія будуць вынесеныя на абмеркаванне: Якое месца занялі вераснёўскія падзеі 1939 года ў беларускай гісторыі? Якое значэнне мелі гэтыя падзеі для гісторыі Другой Сусветнай вайны? Ці можна разглядаць падзеі 17 верасня ў адрыве ад савецкіх рэпрэсій 30-50-х гадоў? Мы кажам вызваленне ці акупацыя Беларусі, разважаючы над наступствамі верасня 1939 года для гістарычнага лёсу беларускага народу? Ці можа беларуская ацэнка гэтых падзеяў адрознівацца ад польскага погляду на 1939 год?

Свае даследаванні і погляд на падзеі 70-і гадовай даўніны ў Беларусі прадставяць, між іншых, Алесь Смалянчук “Камуністычныя рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі. Верасень 1939-чэрвень 1941 гг”; Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч “Гародня і гарадзенцы ў вераснёўскіх падзеях 1939 года”; Дзмітры Люцік “Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі. 17-25 верасня 1939 года”; Андрэй Пачобут “Абарона Гародні ў верасні 1939 года”; Антон Астаповіч “Ушанаванне памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій”, ды інш.

Запрашаем усіх ахвотных!

Чацвер, 17 верасня, Гродна, 18.30 па адрасе: вул. Будзёнага 48а, памяшканне ТАА "Палоніка" (зала ў дворыку будынка)

Падрабязней на http://ruh-u-hrodna.livejournal.com


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
тры дзевяць чатыры тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Валерык

20-09-2009, 15:44

Ткачук
Згодны з вамі!+1

  

Ткачук

16-09-2009, 17:43

Дзеля абъектыўнасці, належала б аднаму з гарадзенскіх гісторыкаў (ну хаця б Смалянчуку ці Чэрнякевічу, якія хіба валодаюць гэтай інфармацыяй) выступіць і пра рэпрэсіі з боку польскіх уладаў у гэты ж час, ну напрыклад у Гродна, ці ў Скідалі, Дзярэчыне і г.д. А то неяк аднабока атрымліваецца, зусім не па еўрапейску. Сёння "саветаў" не асуджае толькі лянівы.

  

Валерык

12-09-2009, 21:11

Хопіць вам раўняцца на палякаў, яны не эталон, яны проста мараць аб вяртанні сабе свайго мінулага, у іх у галаве рэч паспалітая і Беларусь яе частка, у раземенні некаторых з іх.
Факт рэпрэсій я не адмаўляю, але і польскую думку не прымаю.Нічога супраць палякаў не маю

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 3)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


***


Плача Гародня ў Каложавым звоне…
Вуліцы гінуць у жалі цвікоў.
Крык пад асфальтам і жудыя стоны….
Гіне сумленне ў плыні вякоў…

Здзек не прабачыць яўрэйскае неба,
Знявагу магілы астаўленых цел.
Гродзенцам Лейба астанкаў не трэба.
З’едзена ў сэрцах павага людзей…

Помнік – запомняць, зняважаць, 
                                                 зруйнуюць…
Спадчына – дробязь у людскіх кашальках.
Грошы няшчасныя душы гвалтуюць.
Згублены вечны прадБогавы страх.

“Страчана! Страчана……” – паўсюды 
                                                         я чую.
Самі знішчаюць багацце сваё!
Дзецям пакінуць каморы халуяў,
Гісторыі – след, змыты горкай слязой…

Ляудацкая Катажина

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Мадэрн па Сацыялістычнай 44

Слаўнае імя

Маслоўская-Матэйчук Вера Ігнатаўна (23.03.1896/11.03.1898 – 23.01.1981)
сябра Гродзенскай грамады беларускай моладзі, старшыня Цэнтральнага хаўрусу беларусак, адна з кіраўнікоў беларускага антыпольскага руху на Гродзеншчыне ў пачатку 1920-х гадоў

Чытайце ў Бібліятэцы

Мась Вольга. Карты і планы Гродна XVII-ХХ стст.
12 лютага 2009 года
У матэрыяле расказваецца аб картах і планах старога Гродна, якія захаваліся ў фондах Гродзенскага дзржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Дадаюцца таксама якасныя выявы некаторых рэдкіх планаў з фондаў музея. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына