|
| Новае ў жыцці Гародні эпохі Антонія Тызенгаўза 24 верасня 2009 года
У пятніцу 25 верасня запрашаем на творчую сустрэчу з гісторыкам Юрыем Гардзеевым. Тэма сустрэчы - усё самае новае ў даследванні жыцця Гародні і гарадзенцаў эпохі Антонія Тызенгаўза.
Юры Гардзееў прадставіць сваю новую працу "Рамантык эпохі асветніцтва".
Аўтар "МАГДЭБУРГСКАЙ ГАРОДНІ", доктар гісторыі Юры Гардзееў з'яўляецца ад'юнктам Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэта (Кракаў).
Сустрэча адбудзецца ў пятніцу 25 верасня а 18.30 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).
Чытайце таксама: 25.02.2009 Кніга Ю. Гардзеева пра Антонія Тызенгаўза
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
* * *
|
Іду па Горадні. Пілуюць дрэвы
І не пад корань, а галіны толькі.
Маўляў, і так засохнеце самыя,
А выжывеце – што ж, спілуем зноўку.
Яны стаяць, а з ранаў сок як слёзы.
Галінаў рэшткі – нібы рукі – ў неба.
Яны былі таполі і бярозы.
Нічога ім, апроч жыцця, не трэба.
Жыцця, заўважце, а не існавання,
Калі пілуеце – то лепш пад корань.
Пілуюць дрэвы з вечара да рання.
Пілуюць дрэвы. Засынае горад.
Света Карпей
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Банк на вул. Карбышава Канструктывізм 1930-х гг.
|
|
|
|
Слаўнае імя
Дзекуць-Малей Лукаш (Лука) Мікалаевіч (1.10.1888 – 20.01.1955) адзін з ініцыятараў стварэння Грамады беларускай моладзі, прасвітар беларускіх баптыстаў і прапаведнік, выдавец малітоўніка на беларускай мове, перакладчык рэлігійных тэкстаў |
Чытайце ў Бібліятэцы
Андрэй Чарнякевіч. Старонкі гісторыі Беларускай Гародні
Гэта гісторыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў нашым горадзе і яго ваколіцах у пачатку ХХ стагоддзя. Гэта далёка не поўная гісторыя змагання нашых слаўных продкаў гарадзенцаў за сваю незалежнасць у суверэннай Беларусі, гэта толькі нататкі, бы так мовіць першыя накіды такой гісторыі, але і гэта ўжо значная і вялікая работа. Дарэчы сказаць, вельмі шмат апавядае шаноўны аўтар і аб гісторыі многіх будынкаў, дзе адбываліся розныя лёсавызначальныя падзеі беларускай гісторыі і якія да сённяшняга дня ўпрыгожваюць наш горад.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|