|
Адказ Міністэрства культуры на прадмет Свяцка 18 кастрычніка 2009 года
Гродзенскія гісторыкі, якія прасілі аднавіць зліўную сістэма палаца ў Свяцку, атрымалі адказ з Мінкульта.
З адказам можа пазнаёміцца кожны жадаючы, аднак, калі ў двух словах падсумаваць сэнс сказанага ў двухстаронкавым “мемарандуме”, то сфармуляваць яго можна коратка: зрабілі адпіску. На простую канкрэтную просьбу аднавіць зліўную сістэму палаца ў Свяцку, які развальваецца дзень за днём, Міністэрства культуры адгукнулася цэлым прапагандысцкім тэкстам, як захоўваецца архітэктурная спадчына ў Беларусі. Палац у Свяцку згадваецца там толькі тры разы, першы раз ва ўступе і два разы напрыканцы тэкста. А з самога дакумента мы даведваемся толькі, што сядзібныя ансамблі актыўна аднаўляюцца на Магілёўшчыне, Гомельшчыне і Берасцейшчыне, хаця ўласна да Свяцка тое ніякага дачынення не мае.
Заканчваецца тэкст чаканай інфармацыяй пра тое, што палац спрабуюць перадаць санаторыю “Азёрны”. Падпісаны тэкст адказа не міністрам культуры П. Латушкам, якому быў адрасаваны зварот, а яго намеснікам Грыдзюшкам, з якім гарадзенцы знаёмыя даўно. Гэты памагаты гарадзенскіх “рэстаўратараў” нясе асабістую адказнасць за разбурэнне “Гарачага хлеба” на вуліцы Горкага, флігеля палаца адміністратара па вуліцы Горкага №2. Толку ад яго адпісак і абяцанак і так ніякага не было. Такім чынам спадзяванні на ўмяшальніцтва новага міністра культуры ў гарадзенскую сітуацыю разваліліся. Замест банальнай адноўленай трубы маем добра знаёмы крык аб тым, як усё суперова. Вакханалія рэзанёрства працягваецца.
Апошнія каментарыі:
|
|
Воленс-ноленс, а вспомнишь анекдот про прачечную |
|
|
Правакацыйны каментар. асабліва наконт таго, што лісты пішуцца за чыесь грошы. Усе справы такога характару робяцца на грамадскай аснове, можаце быць у гэтым перакананыя. А што залежыць ад мясцовых дзеячоў... Асабіста я звяртаўся ў райвыканкакам з прапановай пачаць збор сродкаў для аднаўлення зліўніка і аднавіць яе грамадскім парадкам, на што атрымаў адказ: "Толькі паспрабуй! Пасадзім за незаконныя працы на памятніку архітэктуры!" Ясна вам. |
|
|
Цікава, што атрыбуты асобы, якой гэты ліст накіраваны, зняты, але ж асабліва падкрэсліваецца негатыўная роля падпісанта ліста. Магчыма, па той прычыне, каб схаваць сваю поўную нямогласць, калі ўжо нават трубу на фасад навесіць не ў стане, але ж ведае затое той ананім як і што трэба рабіць там, да чаго сам ніколі і блізка не прыдачыніўся (хто і як павінен пісаць і падпісваць лісты, каму і што рабіць, толькі вось за якія грошы невядома). Усе чамусьці хочуць, каб прыехалі з Мінска і вырашылі праблемы, якія вырашацца павінны найперш на месцы. І залежыць гэта ў немалой ступні ад мясцовых дзеячоў, ад іх канструктыўных захадаў, але ж не ад ляманту, хамства і дылетанскага павучання ўсіх вакол сябе. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 4)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
***
|
Дзень над Нёманам праз імглу
пачынаўся – вільготны і цёплы.
Самым ранкам на П’яным вуглу
Сырадой прадавалі цёткі.
Закружылася галава:
выпіваю да меднага донца.
Як ваяцкая булава,
паднялося над горадам сонца.
І жыве абаронная раць,
звонка трубяць гарачыя трубы!
Каб не ведаць нападу і згубы,
сцены гарадзенскія стаяць.
Сяргей Панізьнік
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Вул. Віленская
|
|
|
|
Слаўнае імя
Гарэцкі Максім (1893 – 1938) беларускі пісьменнік, гарамадскі дзеяч, класік нацыянальнай літаратуры, актыўны ўдзельнік беларускага руху |
Чытайце ў Бібліятэцы
Кинематограф как часть повседневной городской жизни Гродно в начале ХХ в.
4 сакавіка 2010 года
В искусстве рубежа ХІХ и ХХ веков происходили знаковые и неоднозначные преобразования. Декаданс, ощущение неминуемого упадка, которые завладели умами общества, стимулировали творческий процесс. И, таким образом, появлялись новые виды искусства, среди них – кинематограф или синематограф.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|