|
Невялічкая перамога 5 лістапада 2009 года
Дырэкцыя кінатэатра «Чырвоная Зорка» зняла ганебную шыльду на будынку.
Матэрыял, прысвечаны халатнасці гродзенскіх чыноўнікаў у справе надпісаў на ахоўных шыльдах помнікаў архітэктуры горада, не застаўся не пачутым. Адгукнуліся найперш грамадзяне і журналісты СМІ. Нехта з грамадзян напісаў ліст у «Гродзенскую праўду». Тая адгукнулася словамі чыноўніка, які звёў свой адказ да наступнага – калі напісана, што кінатэатр пабудаваны ў 1890 годзе, то, значыць, гэта праўда. Ну але што дзіўнага, гарадзенскі чыноўнік можа нават запярэчыць законам Ньютана, калі яму толькі загадаюць гэта зрабіць. Больш акуратную пазіцыю заняла таварыш Сенчанкова (намеснік старшыні гарвыканкама, прыйшла на месца «рэканструктара» Кунаша). Тая патлумачыла, што ўыльды ўсталёўваюць адказныя ўласнікі будынкаў, таму ўлада да памылак ніякага адношання не мае. Няпраўда канешне. Усім вядома, што і на Савецкай і на Замкавай шыльды ўсталёўваліся цэнтралізвана, па загаду гарвыканкама. І тым не менш ад адной арганізацыі была такі нармальная рэакцыя: ёю аказалася дырэкцыія кінатэатра «Чырвоная Зорка». Дырэктарка ў размове з журналісткай ВГ патлумачыла: «Так, змарозілі глупства». І праз дзень шыльда знікла. Спадзяемся хутка з’явіцца новая з больш праўдзівым тэкстам. Застаецца толькі пашкадаваць, што далёка не ўсе арганізацыі так клапоцяцца пра свой імідж і аўтарытэт, як гэты кінатэатр. Можам яго кіраўніцтву толькі падзякаваць.
Чытайце таксама: 8.09.2009 Першы кінатэатр у свеце быў пабудаваны ў Гродна
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Grodnienko
|
Oj Grodnienko, oj Grodnienko.
Ciebie kocha ktoś tak cienko,
że nie minie pokolenie,
jak zostaną z ciebie cienie.
Wszystko w tobie przebudują,
przefarbują, przemalują,
że nie będzie ani śladu
dawniejszego w tobie ładu.
Twoją przeszłość i pamiątki
historyczne cudne kątki,
zniszczą fale nowej mody,
nowych ludzi blufarody.
Smutne w prasie było zdanie:
pan Jodkowski na wygnanie
został z Grodno przeniesiony,
choć tu działał niestrudzony.
Szperał, zbierał, badał, skłądał,
przeszłość polską opowiadał...
W każdym innym świata kraju
jest w szlachetnym to zwyczaju,
by nagrodzić takich ludzi,
których praca podziw budzi.
Lecz inaczej dzisiaj w Grodnie.
Cenią pracę tu niegodnie,
zamiast dzięki i uznania
każą dzielic los wygnania.
Ksiądz Ludwik Sawoniewski, 1936 r.
Паводле: Magazyn Polski. 1995.
№1 (15). S. 24-25
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Урыцкага 15
|
|
|
|
Слаўнае імя
Федарук Уладзімір Трафімавіч (1885 – ?) дырэктар Гродзенскай беларускай школы, віцэ-старшыня Гродзенскай беларускай школьнай рады, сябра нацыянальных арганізацый у Гродне |
Чытайце ў Бібліятэцы
Послевоенный Гродно. Часть Третья.Улица Ожешко
1 сакавіка 2010 года
Продолжим прогулку по городу в сторону железнодорожного вокзала. В районе ЗАГСа, который в 60-е годы был единственным в городе, пешеходная улица Советская плавно переходит в улицу Ожешко. Небольшой ее отрезок до ул. Социалистической также открыт для пешеходов. Горожане привыкли к тому, что эти улицы свободны от транспорта и не представляют себе автомобильное движение по ним. А ведь так было не всегда.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|