Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Будынак 1912 года

Пачалі бурыць дамы...
17 чэрвеня 2006 года

На працягу некалькіх бліжэйшых дзён на вул. Віленскай будуць разбураныя тры дамы.

Адзін з дамоў, вельмі стыльны, змешаны драўляна-цягляны, які быў пабудаваны 100 гадоў таму, будзе разбураны літаральна заўтра-паслязаўтра. Іншыя два – на працягу колькіх тыдняў. Іх каштоўнасць значна меншая. Сэнс разбурэння ў тым, што вул. Віленскую засыпаюць. Парэшткі дамоў апынуцца пад зямлёй. Мэта работ – “згладзіць” Віленскую, зрабіць яе як мага больш роўнай, бо па ёй будзе праходзіць адзін з галоўных гродзенскіх “аўтабанаў”. Пазней будуць знесеныя дамы па вуліцы Горкага і ў даліне рэчкі Гараднічанкі. Выхад аўтабана з даліны Гараднічанкі будзе праходзіць у непасрэднай блізкасці ад Галоўнай Сінагогі і перацякаць у вул. Давыда Гарадзенскага. На вул. Д. Гарадзенскага пастаўлены святлафоры. Такім чынам асноўныя транспартныя плыні перанакіроўваюцца з цэнтра горада вул. Маставой у яшчэ больш старажытную частку Горадні – пад самыя сцены гарадзенскіх замкаў. У панядзелак 12 чэрвеня прадстаўнікі гарадзенскай навуковай грамадскасці сустрэліся з мэрам і галоўным архітэктарам горада. Просьбы захаваць на вул. Горакага хоць бы адзін дом (былую краму “Гарачы хлеб” 1936 г. пабудовы) былі адкінутыя. Матывацыя – патрабаванні ДАІ да будучага на гэтым месцы скрыжавання дарогаў. Што гаварыць – праз год-другі Горадня будзе адным вялікім скрыжаваннем.

У гэтым месцы дарога пашырыцца ўдвая і падымецца ў некаторых месцах
больш чым на 2 метры


Чытайце таксама:

13.06.2006 Сказ аб Лысай гары – канкрэтныя прапановы па рэканструкцыі вул. Горкага

26.05.2006 Апакаліпсіс працягваецца – зносяць цэлы гістарычны квартал ў “Новым Свеце”

25.05.2006 Пытанні, на якія далі адказ (мемарандум гродзенскіх гісторыкаў да гарадскіх уладаў і адказ на яго)

15.11.2005 Другая Няміга або аб зносе дамоў на вуліцы Горкага

01.12.2005 Эпітафія дому або пра гарадзенскі канструктывізм

26.04.2006 “Диалог эпох на площади или не навреди фундаментам старинных зданий”


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
шэсць пяць шэсць восем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

С того света

22-10-2006, 06:29

Результат он всегда результат

  

С того света

22-10-2006, 06:27

Я бы поддержал ваши комлания, што робяць, шкодники, только эти делают, а мы разговариваем

  

Юрка з-пад Гародні

28-06-2006, 19:31

Ёсць метады прынамсі на часовае стрыманне вандалаў. Прыходзе бараніць архітэктурныя помнікі самі на месца, калі ўлады возьмуцца за іх бурэнне. І ў гэты жа дзень перадайце сваім сябрам, каб прыходзілі. Калі нават адзін з іх прыйдзе, будзе добра. Правераны метад ва ўсім свеце, толькі ён выкарыстоўваецца ў іншых сітуацыях і акалічнасцях

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 10)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...

Гродна


Вяртаеш ты мяне ў дзяцінства,
мой горад.
Дыханне вечнага адзінства
гаворыць:
ты вечны, ты вечны,
як погляд, як песня, сардэчны.
Шумлівы і ціхі, як Нёман,
мой самы найлепшы знаёмы.

  Аўгіння Кавалюк

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 15

Слаўнае імя

Федарук Уладзімір Трафімавіч (1885 – ?)
дырэктар Гродзенскай беларускай школы, віцэ-старшыня Гродзенскай беларускай школьнай рады, сябра нацыянальных арганізацый у Гродне

Чытайце ў Бібліятэцы

Андрей Чернякевич. Гродненский Новый Свет и его окрестности.
3 кастрычніка 2009 года
Электронны варыянт кнігі гісторыка і краязнаўцы А. Чарянкевіча аб старым раёне нашага горада. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына