Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

«ЗЬНІЧ» - моладзевая ініцыятыва 1990-х гадоў
7 студзеня 2010 года

Электронныя варыянты чатырох выпускаў краязнаўчага бюлетэня, што выдаваўся гарадзенскай моладдзю дзесяць гадоў таму.

Спроба стварыць моладзевае краязнаўчае аб’яднанне «Дзедзічы» сёння ўжо авеяна імглой пэўнага рамантызму. Даўнавата было, здаецца, у мінулым жыцці. Нават дзіву даешся, што каго-нікаго з «маладых краязнаўцаў», напрыклад Андрэя Новіка, ужо ніколі не пабачыш на вуліцы, не паціснеш яму руку…Што ж, светлая і доўгая памяць такім як ён людзям.

Нягледзячы на тое, што на працы «Дзедзічаў» і выданні «Зьніча» ляжаў адбітак дзіцячай наіўнасці і пэўнага нават гераізму, аднак, перакананы, што тая справа свой адбітак на ўсіх нас мела не малы. Многія аўтары «Зьніча» і сёння працягваюць служыць Бацькаўшчыне і краязнаўчай справе: Андрэй Борка, Андрэй Гецэвіч і Андрэй Ганчар абаранілі кандыдацкія і працуюць у ВНУ горада, нехта працуе ў музеі, нехта займаецца журналістыкай і збіральніцтвам. Матэрыялы, сабраныя пад час экспедыцый 1998 – 2000 гг. ляглі ў аснову многіх навуковых артыкулаў і нават кніг па мовазнаўству, археалогіі, гісторыі.

Ужо тады «маладыя краязнаўцы» ўпорыста не хацелі мірыцца з афіцыёзам, які падкопваўся пад самаахвярную працу такіх краязнаўцаў, як Алесь Госцеў ці радасна грымеў фанфарамі з нагоды юбілея чарговага «ўз’яднання». Галоўны рэдактар «Зьніча» Юзік Бялявіч (творчы псеўданім Янкі Лялевіча) нават падазраваўся дэканатам гістарычнага факультэта ў выданні куды больш рэвалюцыйнай і нонканфармісцкай газеткі «Бунтуйма», хаця гэта зусім не адпавядала рэчаіснасці. Нельга таксама не згадаць пра выдатнае мастацкае афармленне «Зьніча» выкананае таленавіцейшым чалавекам Дашай Яскевіч. Шкада, даўнавата згубілі яе сляды. Ну і без падтрымкі такіх людзей як Аляксандар Мілінкевіч ды Валеры Задаля таксама нічога не атрымалася б. Першаму за гэта шчырая павага, другому светлая памяць. Пасля «Дзедзічаў» і «Зьніча» былі яшчэ «Краявід» з куды больш салідным і канцэптуальным часопісам «Дзядзінец». Калі будзе магчымасць – парадуем чытачоў электроннымі варыянтамі і таго часопіса.

Выпуск першы: Змест. Уступ Юзіка; Ці добра вы ведаеце гісторыю свайго горада?; Наша справа сьвятая. Інтэрв’ю са старшынёй ГКМЗ «Дзедзічы» Янам Лялевічам; Андрэй Вашкевіч, Сымбаль дзяржавы; Сяржук Кузьняцоў, ВКЛ – дзяржава беларусаў ці летувісаў; Гарадзеншчына на старонках старога друку, Гарадзенскаму цэху рыбакоў – 300 гадоў; Наш каляндар; Нашая віктарына, досьціпы, крыжаванка.

Выпуск другі: Змест. Паважанае спадарства…; Зьніч; Андрэй Гецэвіч. Іўе – цэнтар рэфармацыйнага руху; Андрэй Вашкевіч, БНР у Горадні; Мірскае паўстаньне; Андрэй Мялешка, Маркі Гарадзеншчыны; Штыкетнік, нашая віктарына.

Выпуск трэці: Змест. Мінавала лета…; «Дзедзічы» ў экспедыцыі; Андрэй Ганчар, Імёны нашых продкаў; Вячаслаў Жукаў, Праблема вызначэньня дэфініцыі «Замак»; Міхал Баліньскі, Мястэчка Ліда; Верасень 1939 г: вызваленьне ці акупацыя?; Штыкетнік, наша віктарына.

Выпуск трэці: Змест. «Зьніч крыжовых дарог»; Мікалай Ратабыльскі, Паміж мітам і рэчаіснасьцю; Вячаслаў Жукаў, Праблема вызначэньня дэфініцыі «Замак»; Андрэй Борка, Гістарычны нарыс мястэчка Радунь; Фотаздымак з гісторыяй або гісторыя з фотаздымкам; Горадзеншчына на старонкай старой прэсы.



Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
тры нуль восем дзевяць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Максімаў домік ў Гародні


Новы Свет зусім ня новы
Побач – сад стары кляновы
На Малой Садовай вулцы,
Вулцы – згорбленай бабульцы,
Наш, амаль вясковы домік,
На забытых вершаў томік,
На снапок валошкаў польных,
Запрашае ўсіх бяздольных,
Хто згубіўся ў часе нудным,
Хто жыве жыццём няўклюдным,
Хто ў натоўпе нібы ў полі,
Хто сяброў не меў ніколі, -
Запрашае абагрэцца 
               да паэтавага сэрца.
За драўлянымі дзвярыма 
               непаўторны свет Максіма.

Данута Бічэль 

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 5

Слаўнае імя

Дзекуць-Малей Лукаш (Лука) Мікалаевіч (1.10.1888 – 20.01.1955)
адзін з ініцыятараў стварэння Грамады беларускай моладзі, прасвітар беларускіх баптыстаў і прапаведнік, выдавец малітоўніка на беларускай мове, перакладчык рэлігійных тэкстаў

Чытайце ў Бібліятэцы

Кароткая гістарычная даведка – аб’екты на вуліцы Горкага 2, 2а, 2/2
31 траўня 2007 года
Кароткая даведка аб будынках палаца віцэ-адміністратара па вуліцы Горкага 2. Даведка складзена гісторыкам Юрам Гардзеевым. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына