Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Кафля ці мабільнік?
16 чэрвеня 2006 года

Колькі дзён таму на скрынку сайта прыйшоў ліст, які звярнуў нашу ўвагу найперш гарачым імкненнем аўтара дабрацца да сутнасці праблемы, аб якой мы пішам. У лісце няма пакутлівых уздыханняў “ах, Божачкі, бедныя мы бедныя”. Ёсць канстатацыя факта. Падаем яго ў парадку дыскусіі. Пішыце.

З вясны мінулага года доўжыцца так званая "рэканструкцыя" гістарычнага цэнтра Горадні. Спадзяюся, што ня трэба распавядаць пра тое, якімі метадамі ў нас "обновляют" стары горад (добрае ўяўленне пра гэта можна атрымаць з сайтаў grodnoprobem.km.ru і harodnia.com). Большым ці меншым чынам з'яўляючыся ўдзельнікам ратавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў Горадні, магу падзяліцца наступным назіраннем: назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да таго, каб зваліць ўсю віну за нанесеныя гораду страты на банду "градоначальника". Крый Божа, я не хачу быць абаронцам гэтых хамаватых і надта ж практычных людзей, але сапраўдная прычына куды больш сур'ёзная і маштабная: ТАТАЛЬНАЯ АБЫЯКАВАСЦЬ большай часткі нашых суайчыннікаў да роднай гісторыі і культуры. Зазірніце праўдзе ў вочы: па іерархіі каштоўнасцяў гісторыя і культура Бацькаўшчыны для моладзі шмат разоў саступае апошняму па мадэлі мабільніку, інамарцы і стабільнаму заробку для сталых, асобнай кватэры і тэлебачанню для састарэлых. Калі б ў нашага народу сапраўды балела сэрца за родныя помнікі мінуўшчыны і ён быў у стане голасна сказаць аб гэтым, то ніякая ўлада (няхай і хамская) не асмелілася б узнесці руку на гэты скарб, а наша – асмелілася, і не пралічылася – народ ціха ходзіць побач, часам толькі наракаючы, што ездзіць на працу нязручна. Можна колькі заўгодна цешыць сябе думкамі, быццам выратаваць горад вельмі патрэбна ўсім, але насамрэч, сёння, гэта патрэбна толькі купцы людзей (гісторыкаў, краязнаўцаў, энтузіястаў). Паспрабуйце, калі ласка, змяніць сярэднестатыстычнага юнака з mp3-плэерам, зрабіць яго сапраўдным беларусам, патрыётам, тыкаючы яму радзівілаўскай кафляй 17-га ст. і распавядаючы пра яе каштоўнасць для нацыянальнай гісторыі – ён будзе стаяць моўчкі і мільгаць вачыма. Навошта брук? Навошта падмуркі? Навошта кафля? – людзі не разумеюць і ня хочуць разумець гэтых рэчаў, ім лягчэй папросту апусціць позірк да зямлі і прайсці побач. Гэткім чынам факт застаецца фактам: Горадню нішчаць не бульдозеры, а абыякавасць асноўнай часткі яе жыхароў.

Народ (калі яго яшчэ можна так назваць) цяжка хворы, і абыякавасць да лёсу гістарычнай спадчыны – гэта праява, але не сама хвароба. Дык давайце ж не будзем марнаваць час і зоймемся ратаваннем чалавечых душ, замест кавалкаў цэглы з апусцелых палацаў.

Алесь з Горадні


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
чатыры чатыры адзін восем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Надзейка з Менску

15-07-2006, 21:43

Цалкам падзяляю думкі Алеся наконт падзеяў у Горадні. Першае пытанне, якое ў мяне ўзнікла пасля "навіны" аб "рэканструкцыі" - ШТО ГАРАДЗЕНЦЫ РАБІЛІ РАНЕЙ??? Чаму купка краязнаўцаў-гісторыкаў-навукоўцаў актывізавалася толькі ў апошні момант??? Было страчана непрабачальна шмат часу, за які агульнымі намаганнямі можна было штосьці выправіць! Выходзіць, што нават актывісты нічога ня ведалі пра сітуацыю ва ўласным горадзе?! Але ж хто, акрамя іх, будзе займацца ратаваннем Горадні? Усім жа астатнім гісторыя і культура проста па барабану!!! А начальства і радуецца: грамадзкасць маўчыць, значыць не супраць. Вось і прыходзіцца зараз, калі шмат што ўжо назаўжды страчана, кідацца па інстанцыях у пошуках праўды-выйсця-немаведама чаго яшчэ. ГАРАДЗЕНЦЫ! не спіце, А ДЗЕЙНІЧАЙЦЕ, А МЫ ДАПАМОЖАМ!

  

Алесь Белы

02-07-2006, 21:04

Панове, хіба ж гэта навіна ? Сам праект Луцкевічаў-Караткевічаў ад самога пачатку ёсць нічым іншым, як Жакерыяй. Паўстанцы-жакі СВЯДОМА руйнуюць усё Панскае, гэта іх этыка-эстэтычная праграма. Менавіта гэта і ёсць тое, што запавядалі Грамады ўсіх скліканняў. Перачытайце Караткевіча ! Удумайцеся нарэшце ў вобразы ягоных Мужыцкіх Каралёў, Каролічкі-Стахічкі найперш, і ўсе пытанні ў вас адпадуць самі па сабе.

Так што калі хто адчувае Абавязак перад Простымі Шчырымі Люццамі, гэты абавязак у тым, каб узяць вагу, кувалду, даўбню або што заўгодна - і бегчы крушыць-ламаць тое. што засталося ад Эпохі Паноў.

Або тады ўжо зусім не адчуваць гэтага Містычнага Абавязку. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя...

  

СЯРЖУК

28-06-2006, 17:45

ГАРАДЗЕНЦЫ!!!!!!АБАРАНIЦЕ ГОРАД АД ВАРВАРСКАГА ЗНIШЧЭННЯ!ВАМ ДА ЛЯМПАЧКI ДЗЕ ЖЫЦЬ,ДЫК ВАШЫМ ДЗЕЦЯМ --НЕ!Цi вы прадалiся за кавалак кiлбасы ?

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 4)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Горадня


Калі сугрэе мрок зноў фотаэлемент,
бляск эмануе свой ліхтар з высокім ціскам,
і змучаныя ўшчэнт фасфарыцуюць цыцкі
путанак, гераінь і вершаў і газет,

імкнуць тралейбусы ў тупым, зацятым цыкле, 
і пакідаю я захарканы пад’езд
пад электрычны крык катоў, што tete-a-tene
зышліся на сваё адлюстраванне цыкнуць – 

о вуліца! – нібы праравала зборню схізм, 
алтар граху і зла з іканастасам твараў,
тваёю плынню я дрэйфую ў камунізм:

скрыжалі лозунгам плывуць пад гром фанфараў,
і раптам – дзіва ці які анахранізм – 
на ўсіх, на ўсіх цень-крыж кладзе святая Фара. 

Юрась Пацюпа

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Вул. Віленская

Слаўнае імя

Бергман (Кучкоўская) Аляксандра Рыгораўна (1.05.1906 – 2006)
актывістка камуністычнага руху Заходняй Беларусі, даследчыца рэвалюцыйна-вызваленчы рух Заходняй Беларусі ў 1920-30-х гадах

Чытайце ў Бібліятэцы

УЛИЦА БЕРТЕЛЯ
17 верасня 2009 года
Ежедневно мы пересекаем десятки улиц, переулков, площадей, подчас не успевая даже вспомнить их названия. На стенах зданий мелькают таблички с именами героев, но мы просто идем себе по своим делам, и они, эти герои, почему-то бесконечно далеки от нас. С каждым годом их имена стираются в нашей памяти все больше, а часто вообще ни о чем не говорят. Через несколько десятков лет время, завертевшееся колесом, грозится поглотить и саму память. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына