Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Адказы ўладаў у справе гродзенскага Новага Свету
3 лютага 2010 года

Ненармальнасць сітуацыі з захаваннем архітэктурнай спадчыны ў Гродне паступова становіцца зразумелай і для Міністэрства культуры РБ і для замежнікаў. Напрыклад зусім нядаўна газета «Звязда» змесціла артыкул карэспандэнта Б. Пракопчыка «Што чакае гарадзенскi Новы свет, альбо Як знайсцi кампрамiс памiж гiстарычнымi каштоўнасцямi i нармальнымi ўмовамi жыцця?». Артыкул гэты стаў рэакцыяй на зварот пасла Сейма Польшчы А. Гурскага да грамадскасці Польшчы і міністра замежных спраў, прысвечанага справе запланаванага разбурэння Новага Свету. Далёкімі ад рэальнага прызнання каштоўнасці старадаўняга гродзенскага квартала застаюцца толькі гродзенскія ўлады.

Чытачам прапануюцца два адказы, атрыманыя з гродзенскага гарыканкама і з Міністэрства культуры. Першы ліст падпісаны мэрам Гродна Б. Казялковым і з’яўляецца адказам на зварот супрацоўнікаў кафедры гісторыі Беларусі ГрДзУ імя Янкі Купалы з просьбай распачаць мерапрыемствы па навуковаму вывучэнню Новага Света і яго выкарыстанню як турыстычнага аб’екта. Гэты зварот, падпісаны загадчыкам кафедры прафесарам Святланай Марозавай, стаў прычынай скандала, бо мэр патэлефанаваў рэктару ГрДзУ Роўбу і папрасіў прадставіць канкрэтныя прапановы. Рэктар даў наганяй дэкану гістфака Эдварду Ярмусіку (маўляў чаму нехта звяртаецца да мэра праз маю галаву). На жаль гэтымі «разборкамі» ўсё і скончылася. Ініцыятыва некаторых супрацоўнікаў універсітэта была па-сутнасці прыдушана і вынікам яе стала прапанаваная ніжэй адпіска.

Другі ліст – адказ з Міністэрства культуры на праект рэнавацыі Новага Света, пасланы гродзенскімі гісторыкамі ў Мінск яшчэ восенню. Ліст не дае нічога новага, апрача інфармацыі аб тым, што прапановы гісторыкаў накіраваныя ў гарвыканкам, які яшчэ па выніках рашэння навукова-метадычнай рады 2007 года павінен заняцца грунтоўным вувучэннем гродзенскага Новага Свету.

За прамінулы час гродзенскія гісторыкі і грамадскія актывісты выдалі пра Новы Свет кнігу, некалькі часопісаў, дзясяткі газетных артыкулаў, знялі фільм, правялі некалькі мастацкіх і фотаплэнэраў. Гродзенскія ж адказныя ўстановы (найперш «Грамадзянпраект» і ўпраўленне архітэктуры гарвыканкама), якія павінны праводзіць усе архітэктурныя, гістарычныя і мастацтвазнаўчыя даследаванні Новага Свету, не зрабілі нічога.


Чытайце таксама:

3.10.2009 Андрей Чернякевич. Гродненский Новый Свет и его окрестности.

9.09.2009 Юныя гарадзенцы намалююць Новы Свет

29.04.2008 Гродзенскі Новы свет (Даследаванне Таццяны Казак)

03.04.2008 «Новый Свет» - белорусский Скансен

06.04.2008 Фотавандроўка па Новым Свеце

11.06.2008 Адкрый Новы Свет – фотаакцыя ў абарону Гродна

03.04.2008 Разбурэнні будынкаў на Новым Свеце

06.10.2006 ДОМ памёр, няхай жыве ДОМ!!!



Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
шэсць дзевяць сем нуль - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Wonne beczki


Że postęp w naszem Grodnie
Szybkimi kroki chodzi,
W tem każdy niezawodnie
Ze mną  się chętnie zgodzi.
I wszystko by wspaniale
Tu działo się  bez sprzeczki,
Gdyby nie pewne „ale”:
Niebięskie... wonne... beczki...
Czy słońce jasno świeci,
Czy je zakrywa chmura;
Czy czynowników leci
Do biura tłum, czym z biura,
Czy w w weczór mkną gromadą
Chłopczyki i dzieweczki
Filtrując  – środkiem jadą
Ulicy... wonee... beczki...
Czy lyknąc chcąc powietrza
Razem ze swą  niewiastą
Umykasz z grodu wnętrza
Daleko po za miasto,
Próżno uciekasz miedza,
Ustronnej szukasz steczki –
Kurz i wóń ci powiedza:
Tu jadą... pewne.. beczki...
Wracasz w progi domowe
I siedzisz jak w areszcie,
Marząc: spokojną  głowę
Tu bedę miał nareszcie!..
Wierz mi, mary cię łudzą:
Nawet we śnie ucieczki
Nie znajdziesz, gdyż cię zbudzą
Turkotem... wonne... beczki...
O! miasta rodziciele,
Co los nasz w dłoni macie,
Daliście nam już wiele,
Dajcie kanalizacje!
Za zdrowie Wasze – wierzcie! –
Postawim liczne świeczki,
Ach, tylko precz zabierzcie...
Niebieskie... wonne... beczki... 

Аўтар невядомы (паводле: 
Gazeta Białostocka. 2.12.1912. № 3.)

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Піўзавод

Слаўнае імя

Дварчанін Ігнат Сымонавіч (27.05 (08.06).1895 – 8.12.1937)
настаўнік, удзельнік стварэння таварыства «Бацькаўшчына», старшыня Аб’яднання прагрэсіўных беларускіх студэнтаў у Празе, аўтар «Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры»

Чытайце ў Бібліятэцы

Аляксей Карпюк. Масты
30 снежня 2007 года
Нарыс нашага земляка Аляксея Карпюка, прысвечаны гісторыі гарадзенскіх мастоў. Артыкул быў надрукаваны ў часопісе "Беларусь" у 1983 годзе (№2). Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына