Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Палац Агінскіх на Сенным рынку
17 жніўня 2010 года

Колькі таямніц хавае ад нас мінулае нашага горада! Сёння гарадзенцы нямала ведаюць пра палац Радзівілаў на сучаснай Савецкай плошчы, які стаў знакаміты пасля абароны яго падмуркаў мясцовымі і мінскімі актывістамі ў 2006 годзе. Сёння расповед яшчэ аб адным цудоўным помніку гарадзенскай палацавай архітэктуры, які не захаваўся да сённяшняга дня.

У сучаснай гістарычнай літаратуры пра палац Агінскіх на Сенным рынку пішуць як пра драўляны. Напрыклад “Энцыклапедыя архітэктуры Беларусі” паведамляе, што палац быў пабудаваны каля 1790 г. архітэктарам К. Шыльдгаўзам і праіснаваў да сярэдзіны 19 ст. На старонцы 170 размешчана нават рэканструкцыя гэтага палаца, на якой ён ізноў жа паказаны як драўляны. Больш фактаў пра палац падае Юры Гардзееў у сваёй манаграфіі “Магдэбургская Гародня”. Адтуль вынікае, што пляц, на якім паўстаў палац, належаў Катовічам, пасля Рукевічам, а ў 1752 годзе быў выкуплены Міхалам Казімірам Агінскім. У 1792 годзе палац дастаўся знакамітаму Міхалу Клеафасу Агінскаму. Паводле згадкі 1803 года палац фігураваў як драўляны на высокіх падмурках (фактычна трактуецца так, быццам першы паверх яго быў мураваны, а другі драўляны). Аднак на фота паданых ніжэй выразна бачым цудоўны барочны палац, цалкам мураваны (малаверагодна, што ён мог так цудоўна захавацца ў абтынкаваным выглядзе). Магчыма, палац быў перабудаваны як мураваны ў самым пачатку 1800-х гадоў, аднак яго выразна барочны выгляд гаворыць аб тым, што будавалі палац хутчэй пад канец 18 ст. Цікавае пытанне, на якое трэба пашукаць адказ гарадзенскім гісторыкам. Пакуль жа можаце пабачыць, як цудоўна ён выглядаў яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя.

Палац Агінскіх на Сенным рынку (на здымку злева пасярэдзіне на другім плане пад выявай ваданапорнай вежы)

Палац Агінскіх на Сенным рынку (на здымку злева над палацам Радзівілаў)

Палац Агінскіх (у коле светлага колеру) на карце Гродна 1867 года

Так выглядаў палац Агінскіх у 1903 годзе.


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
пяць сем дзевяць тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Старое Гродна


Думаю – Гродна!
Бачу дзедаў парог
І чую тупат
Сваіх дзіцячых ног.

Думаю – Гродна…
Адчуваю павеў маладосці.
Ці не паехаць мне
Ў гэтае старое Гродна
Ў госці?

Зоська Верас

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Мадэрн па Сацыялістычнай 44

Слаўнае імя

Варонка Язэп Якаўлевіч, літ. псеўданім В. Палянскі (4.(17).04.1891 – 4.06.1952)
актыўны грамадска-палітычны дзеяч, адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР, адзін з заснавальнікаў у Гродне таварыства «Бацькаўшчына»

Чытайце ў Бібліятэцы

Гродзенскі Новы свет
Таццяна Казак, 29 красавіка 2008 года
У апошні час захаванне аўтэнтычнага аблічча гістарычных гарадоў становіцца важнай праблемай у нашай краіне. У Еўропе даўно ахоўваюць не толькі будынкі да 1850 г. (як гэта агульнапрынята), але імкунуцца захаваць архітэктуру ХХ ст., у тым ліку будынкі савецкай эпохі.
У Гродна захаваліся помнікі розных часоў, у тым ліку і ХХ ст. Пачатак ХХ ст. і далейшыя 20-30-я гады стварылі цэлы гарадскі раён – Новы свет, па сутнасці акружылі старажытную частку Гродна дадатковымі жылымі кварталамі. Галоўным чынам будаўніцтва было сканцэнтравана у паўночнай частцы горада за рэчкай Гараднічанкай.
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына