Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Палац XVIII стагоддзя на вуліцы Падольнай
29 жніўня 2010 года

Цудоўны куточак нашага горада – гарадзенскае ўзбярэжжа, Падол дасюль хавае ад нас вялікую колькасць таямніцаў. Маленькія драўляныя дамы амаль вясковага кшталту змяняюцца вялізарнымі будынкамі магнацкіх палацаў. У гэтым і заключаецца першаствораная прыгажосць Падола.

Горад наш страчвае гістарычную забудову, часам нават належным чынам не асэнсаваўшы вартасць таго ці іншага шэдэўра архітэктуры. Так было з самай старой карэтнай у Беларусі, так ёсць цяпер з забудовай Новага Свету. Аднак ізноў і ізноў трапляючы на цікавы, стары і зусім невядомы даследчыкам будынак, думаеш: «Колькі ж яшчэ цікавых куточкаў і мясцін прыхавала для нас старая Горадня».

Сёння размова аб старадаўніх палацах на Падоле. Нам ужо даводзілася пісаць пра каштоўнасць будынкаў сучаснага піўзавода, перабудаванага з палаца, якому больш трохсот гадоў. Можна таксама згадаць палац уніяцкага біскупа на Падольнай, або разбураны летам 2007 года будынак каля былога тонкасуконнага камбіната таксама на Падольнай. Што тычыцца апошняга, то каштоўнасць і старажытнасць гэтага дома давялося ўсвядоміць толькі на яго руінах.

Шмат хто з гарадзенцаў ведае вялізарны закінуты будынак на беразе Нёмана каля чыгуначнага моста. Не вельмі прывабны цяпер з выгляду, ён уражвае сваімі памерамі. З вялікай доляй верагоднасці, грунтуючыся на старадаўніх планах (найперш канца 18 стагоддзя) можна сцвярджаць, што будынак гэты – перабудаваны пазней магнацкі палац апошніх дзесяцігоддзяў існавання Рэчы Паспалітай, які належаў хутчэй за ўсё Радзівілам. Будынак гэты ўпершыню можна пабачыць на карце 1795 г., а вось на карце 1780 г. яго яшчэ няма. Таму можна сцвярджаць, што ўзведзены быў гэты будынак акурат паміж 1780 і 1795 г.

Адна з першых знаных нам выяваў гэтага будынка – здымак пачатку 1880-х гг., які можна пабачыць у экспазіцыі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. На фоне чыгуначнага моста бачны будынак без даху. Першапачаткова складаецца ўражанне, што будынак толькі будуецца, але прыгледзеўшыся пераконваешся, што пабудова акурат знаходзіцца ў стане грунтоўнага рамонту. Менавіта тады да яе, мабыць, і прыбудавалі цагляную трубу, якая бачна на здымках пачатку ХХ ст. і якой няма зараз (будынак напрыканцы ХІХ ст. выконваў функцыі рамесніцкага вучылішча).

Большых падрабязнасцей пра гэты будынак не ведаем. Таму звяртаемся да гісторыкаў, якія часам аўтарытэтна любяць гаварыць аб вялікай вывучанасці нашага горада, з заклікам звярнуць увагу на дадзены будынак і, прафесійна прааналізаваўшы крыніцы, раскрыць яго таямніцу.

Палац 18 ст. каля былога тэкстыльнага камбіната, разбураны ў 2006 годзе, фота каля 1941 г.

Выява будынка на расейскім плане 1795 г.

Выява будынка ў працэсе рамонту за чыгуначным мастом, прыкладна 1880-я г.

Палац каля чыгуначнага моста на здымку пачатку ХХ стагоддзя


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
пяць дзевяць дзевяць восем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

ales'

06-09-2010, 10:48

Цікава, дзякую

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Каложа


Каложа. Святая Зямля.
І неба над ёй святое.
У ёй ёсць душа свая,
У душы – агеньчык спакою.

Палова муроў – старых,
Другая палова – з дрэва.
Хай лёс абыходзіць іх
Гальшанскіх муроў і Крэва.

Света Карпей

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Калючынская 23

Слаўнае імя

Дзекуць-Малей Лукаш (Лука) Мікалаевіч (1.10.1888 – 20.01.1955)
адзін з ініцыятараў стварэння Грамады беларускай моладзі, прасвітар беларускіх баптыстаў і прапаведнік, выдавец малітоўніка на беларускай мове, перакладчык рэлігійных тэкстаў

Чытайце ў Бібліятэцы

Józef Jodkowski. ŚWIĄTYNIA WAROWNA NA KOŁOŻY W GRODNIE W ŚWIETLE BADAŃ ARCHIWALNYCH I ARCHEOLOGICZNYCH, DOKONANYCH W 1935 R.
26 чэрвеня 2010 года
Пачынаем публікацыю электронных варыянтаў некаторых цікавых кніг па гісторыі Гродна. Усе яны сёння – бібліяграфічная рэдкасць. Перавыдання ім яшчэ чакаць не дачакацца, а вось у нас дапытлівы чытач ужо і сёння можа з імі пазнаёміцца. У гэтых кнігах – паўстагоддзя археалагічных раскопак горада. Ад самых першых, праведзеных Юзафам Ядкоўскім, да раскопак канца 1980-х гг. на Замкавай гары. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына