Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Адзін з самых лепшых прадстаўнікоў
канструктывізму ў Горадні,
вул. 17 верасня 2/1

Дом-помнік зносяць, людзі ў халупах застаюцца
10 жніўня 2006 года

Учора, 9 жніўня, пачаліся работы на вуліцы Горкага, будуць зносіцца як найменьш два дамы.

Гарадскія ўлады ўпорыста адмаўляюцца слухаць прапановы гарадзенскай грамадскасці і гісторыкаў, і паводле свайго плану прыступілі да пашырэння вуліцы Горкага на адрэзку паміж вуліцамі Астроўскага і 17 верасня. Не маючы грошы на знос усяго кварталу, ўлады хутчэй за ўсё вырашылі для пачатку знесці два пустыя дамы на кутах кварталу, каб больш закругленымі зрабіць павароты на вуліцы Астроўскага і 17 верасня. Такім чынам будуць знесеныя драўляны аднапавярховы дом вясковага тыпу і выдатны цагляны двухпавярховы канструктывісцкі будынак 1936 г. пабудовы на рагу Горкага–17 верасня (былая крама “Гарачы хлеб”).

Знос будынкаў напэўна адбудзецца ўжо на наступным тыдні. Для ўсіх іншых дамоў дарога пройдзе акурат пад самымі вокнамі. Такім чынам, ніякіх апраўданняў падобным дзеянням няма. Людзі застаюцца ў сваіх старых кватэрах, толькі іх жыццё стане ячшэ больш нязручным. Між тым развязка, запланаваная на месцы дома-помніка, плануецца таксама бязлуздая, як і на Савецкай плошчы ніжэй танку (гл. артыкул “Сказ аб Лысай гары – канкрэтныя прапановы па рэканструкцыі вул. Горкага”).


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
два нуль чатыры тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

alenka

17-08-2006, 14:08

да нядзелі ўсе жыхары павінны выселіцца! Не двух дамоў, а ўсіх, акрамя аднаго, што з белай цэглы. І ў гарвыканкаме пацвердзілі інфармацыю аб зносе гэтага раёнчыка! Вось. Цяпер засталося толькі чакаць, калі яны пачнуць знос, хутчэй за ўсё пасля нядзелі.

  

валера руселік

12-08-2006, 00:14

людцы, ну давайце ж хоць што-небудзь зробім! ну ёлкі-палкі!
калі дакладна гэта адбудзецца? у якія дні? я пастараюся прыехаць...

  

gogen

10-08-2006, 18:55

я думаю, они прекрасно понимают, что они-гоблины или орки, к сожалению с ними невозможно бороться, их слишком много, они крайне темны и не образованы оттого злы и беспощадны, все их проекты похожи на владения темных сил в компьютерных играх(герои-5,например), предлагаю желающим сравнить этот прекрасный дом с зикуратом типа стадиона напротив. ну не вписывается он в заскорузлое совковое мышление никак, поэтому будет уничтожен. и вообще на улице пешкова не может быть такого дома, может быть только гостиница "беларусь" для желающих увидеть из окна футбольное поле... .

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 3)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


***


Плача Гародня ў Каложавым звоне…
Вуліцы гінуць у жалі цвікоў.
Крык пад асфальтам і жудыя стоны….
Гіне сумленне ў плыні вякоў…

Здзек не прабачыць яўрэйскае неба,
Знявагу магілы астаўленых цел.
Гродзенцам Лейба астанкаў не трэба.
З’едзена ў сэрцах павага людзей…

Помнік – запомняць, зняважаць, 
                                                 зруйнуюць…
Спадчына – дробязь у людскіх кашальках.
Грошы няшчасныя душы гвалтуюць.
Згублены вечны прадБогавы страх.

“Страчана! Страчана……” – паўсюды 
                                                         я чую.
Самі знішчаюць багацце сваё!
Дзецям пакінуць каморы халуяў,
Гісторыі – след, змыты горкай слязой…

Ляудацкая Катажина

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Канструктывізм па вул. Горкага (знесены)

Слаўнае імя

Гарун Алесь (сапр. Прушынскі) (11.03.1887 – 28.07.1920)
беларускі нацыянальны паэт, дзеяч, класік беларускай літаратуры

Чытайце ў Бібліятэцы

Гродзенскі Новы свет
Таццяна Казак, 29 красавіка 2008 года
У апошні час захаванне аўтэнтычнага аблічча гістарычных гарадоў становіцца важнай праблемай у нашай краіне. У Еўропе даўно ахоўваюць не толькі будынкі да 1850 г. (як гэта агульнапрынята), але імкунуцца захаваць архітэктуру ХХ ст., у тым ліку будынкі савецкай эпохі.
У Гродна захаваліся помнікі розных часоў, у тым ліку і ХХ ст. Пачатак ХХ ст. і далейшыя 20-30-я гады стварылі цэлы гарадскі раён – Новы свет, па сутнасці акружылі старажытную частку Гродна дадатковымі жылымі кварталамі. Галоўным чынам будаўніцтва было сканцэнтравана у паўночнай частцы горада за рэчкай Гараднічанкай.
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына