|
Вайну з гісторыяй пачалі пажарнікі 17 верасня 2006 года
Нядаўна пачаліся работы ў пажарным дэпо на вуліцы Замкавай, плануецца перабудаваць будынак, зрабіўшы яго двухпавярховым. Дэпо было пабудавана на гэтым месцы пасля пажару 1885 года, да гэтага тут ужо з XIV стагоддзя месціліся пасады Горадзена. Культурны слой дасягае тут 6-7 метраў, ён тут самы моцны пасля Замкавай Гары, большы чым на Савецкай плошчы.
Сам будынак дэпо пасляваенны, але фактычна паўтараў ранейшае дэпо (толькі павернутае на 90 градусаў) і таму вельмі ўдала ўпісваўся ў забудову вуліцы. Як ён будзе выглядаць пасля перабудовы невядома, з інстанцыямі па ахове помнікаў праект не ўзгадняўся.
У памяшканні самога дэпо выкапаныя 4 ямы глыбінёй каля 2 метраў і памерамі 3 на 3 метры. Рабочыя знайшлі вялікую колькасць касцей, будаўнічых матэрыялаў і керамікі ХVIII-ХІХ ст.ст. Адну са знаходак, прыгожы макацёр, можаце бачыць на здымку. Ніякага надзору, ні археалагічнага, ні будаўнічага, за будаўніцтвам няма. Ад гістфака Гродзенскага ўніверсітэта да дэпо 200 метраў (!)
Начальнік пажарнай часткі Малышчык П.М. з цяжкасцю дазволіў рабіць фотаздымкі на тэрыторыі свайго напаўразбуранага дэпо, сцвярджаючы, што ніякага культурнага слою пад ім няма, ёсць толькі шэсць метраў падсыпанай зямлі. Вось так у нашай краіне пажарнікі вучаць гісторыі гісторыкаў, археолагаў і краязнаўцаў. Але вінаваціць іх, людзей несвядомых, наўрадці ў гэтым можна. Вінаватыя найперш тыя чыноўнікі, што павінны непарушна стаяць на стражы закона аб археалагічнай спадчыне.
Апошнія каментарыі:
|
|
Ребята, дело на депо не закончится!Гродненские архитекторы приступают к реставрации-капремонту жилых домов №19 и 18 по ул.Замковой. Несомненно, в паспортах проектов указывается,что работы необходимо проводить под надзором археологов и прочих заинтересованных лиц, но почему-то процес ремонтных работ этих самых лиц начинает интересовать только после значительных нарушений со стороны проектировщиков.Хотелось бы узнать:это происходит из-за отсутствия информации с их стороны, а может по каким-то другим причинам? |
|
|
Сёння ў дэпо пачалі капаць яму, адкапалі кучу касцей, археалагічныя слаі знішчаюцца па поўнай праграме. Працы удалося спыніць, але гэта не надоўга.
|
|
|
Вось выносіць брыгадзір вёдры. І што? У калгасна-феадальным разуменні сярэднестатыстычнага беларуса - гэта смецці,а не культура. Культура - гэта маскоўскі Крэмль і піцерскія прспекты! |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 8)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Сляды вякоў
|
Краінай замкаў называлі
твае, Прынёманне, вытокі.
Хоць час той сплыў, як Нёмна хвалі, -
сляды яго на кожным кроку.
Сляды вякоў, сляды сівыя
у дзень далёкі пераносяць.
Адны маўчаць, нібы нямыя,
другія самі слова просяць.
Хоць ціха дрэмлюць на ракою...
Далёкі след замураваны.
Ды ледзь крані - няма спакою -
пад ім вякоў жывыя раны.
О, Гродна, Гродна, колькі болю
табе пакінулі стагоддзі,
каб не скарыўся ты ніколі,
а быў як песня у народзе.
Марыя Шаўчонак
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Канструктывізм па вул. Горкага (знесены)
|
|
|
|
Слаўнае імя
Родзевіч Леапольд Іванавіч (12.06.1895 – 1938 (?)) выступоўца ў трупе І. Буйніцкага, кіраўнік Беларускай драматычнай мастроўні, рэдактар шматлікіх газэт, сябра Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН Беларусі |
Чытайце ў Бібліятэцы
Dr. ZDZISŁAW DURCZEWSKI. STARY ZAMEK W GRODNIE W ŚWIETLE WYKOPALISK DOKONANYCH W LATACH 1937-1938
28 ліпеня 2010 года
Mało dotąd wiemy o Grodnie i Grodzieńszczyźnie w zaraniu dziejów, a rola grodzieńskiego Starego Zamku była prawie że nieznaną. Szczupłe bowiem wiadomości przekazały nam źródła historyczne. Sporo światła dorzuciły metodyczne badania archeologiczne, prowadzone od dwóch lat przez autora artykułu, nawiązujące do rozkopywań Józefa Jodkowskiego, ówczesnego kustosza Muzeum Państwowego w Grodnie.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|