|
Земляныя работы ў пажарным дэпо спынены 22 верасня 2006 года
20 верасня рабочыя, што пачалі капаць траншэю на тэрыторыі пажарнага дэпо на вуліцы Давыда Гарадзенскага, трапілі на могільнік. Была выклікана міліцыя, якая спыніла земляныя работы і прыцягнула да працы судмедэкспертаў. На фотаздымках можна бачыць косці і траншэю, якую без узгаднення з органамі па ахове помнікаў пачалі капаць у самым гістарычным цэнтры горада пажарнікі. Зараз працы спыненыя.
Вырашаецца пытанне аб пачатку археалагічных раскопак ці змене праекту рэканструкцыі будынка дэпо. Прыкладна на гэтым месцы у Сярэднявеччы знаходзілася Малая царква, раскапаныя косці могуць быць могільнікам гэтае царквы. Па-сутнасці косці старажытных гарадзенцаў варатавалі для гарадзенцаў сучасных суперкаштоўны археалагічны пласт, калі б не знаходка касцей ужо да абеда 20 верасня ў двары дэпо была бы выкапана траншэя прыкладна 6Х25 метраў і глыбінёй да 4 метраў.
Чытайце таксама:
17.09.2006 Вайну з гісторыяй пачалі пажарнікі - рэканструкцыя пажарнага дэпо з парушэннямі заканадаўства
Апошнія каментарыі:
|
|
serca prosta balic', jak geta usio baczysz |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Каложа
|
Каложа. Святая Зямля.
І неба над ёй святое.
У ёй ёсць душа свая,
У душы – агеньчык спакою.
Палова муроў – старых,
Другая палова – з дрэва.
Хай лёс абыходзіць іх
Гальшанскіх муроў і Крэва.
Света Карпей
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Піўзавод
|
|
|
|
Слаўнае імя
Рагуля Васіль Цімафеевіч (16 (28).07.1879 – 16.06.1955) сябра Расійскай аб’яднанай радыкальна-дэмакратычнай групы, адзін з ініцыятараў стварэння і кіраўнікоў Беларускага сялянскага саюзу, беларускі пасол у польскі Сейм |
Чытайце ў Бібліятэцы
Уладзімір Бачкоў. Невядомая нам Гародня
Мастацтва, студзень 2007 года, №1
У 80-х гадах мінулага стагоддзя ў Стакгольме быў знойдзены адбітак гравюры вядомага тапографа і мастака Тамаша Макоўскага, які добра захаваўся. На ім – від Старой Гародні з левага берага ракі Нёман. Даступная раней даследчыкам копія была пазбаўлена паловы выявы – амаль усёй масавай забудовы горада, і было няясна, як яна размяшчалася ў ландшафце. Знойдзеная ж гравюра раскрывае эстэтычныя асаблівасці важнейшага этапу фарміравання горада, калі вызначыліся асноўныя элементы яго кампазіцыі, іх сувязі з тапаграфіяй ландшафту, што даволі істотна для рэстаўрацыйнага кірунку рэгенерацыі гістарычнай забудовы Гродна, якая застаецца па-ранейшаму актуальнай.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|