МГА Гісторыка

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

ДОМ памёр, няхай жыве ДОМ!!!
6 кастрычніка 2006 года

6 кастрычніка ў 8 гадзін 45 хвілін раніцы ДОМ па Горкага 29, выдатны помнік архітэктуры канструктывізму, пабудаваны ў 1936 годзе перастаў існаваць. За апошнія некалькі месяцаў ён паспеў стаць сімвалам змагання з усёю тою несправядлівасцю, якая дзеецца ў нашым горадзе. ДОМ здрадзілі, яго забілі “ў спіну”...

Пасля тэлефоннай размовы Менска з Горадняй, калі гарадзенскія чыноўнікі “папрасілі” менчукоў з дэпартамента па ахове помнікаў культуры не чакаць той Рады Міністэрства Культуры, якая павінна была вырашыць лёс будынка, не даставаць іх такім шкодным ДОМАМ. Адказныя асобы ў дэпартаменце па ахове помнікаў у Менску далі сваю згоду на гэта. Ганьба. Адразу ўсё стала на свае месцы: і слюнявыя рэпарцёрчыкі з ОНТ, якія на ўсе лады пару тыдняў таму расхвальвалі гэты дом, і старыя “патрыёты ў чацвёртым пакаленні” з дэпартамента па ахове помнікаў, якія даўно наступілі сабе на горла і моўчкі служаць, служаць і служаць.

Нікога не зацікавілі і паўтысячы подпісаў гарадзенцаў з просьбай пакінуць гэты ДОМ, сабраныя сапраўднымі патрыётамі, якія гэтыя патрыёты ноччу прыклеілі да павыбіваных вітрынаў будынка. Гарадзенцы нават раніцай 6-га, за 40 хвілін да таго моманту, калі коўш экскаватара пачаў бурыць дом, падыходзілі, чыталі і пакідалі свае подпісы. Але каму цікавая іх думка і меркаванне. Спі спакойна дарагі ДОМ, мы ніколі не забудзем пра цябе. Мы ніколі не забудзем той Горадні, якая была раней. Мы захаваем яе ў нашай памяці.

Прыйдзе час і мы адбудуем усе разбураныя чужынцамі будынкі, усе храмы нашай зруйнаванай памяці. Горда ўзнясуць свае вежы над горадам Фара Вітаўта і Старая Ратуша, а на плошчах уздымуцца помнікі нашым мужным змагарам-продкам Вітаўту-Вялікаму, Кастусю Каліноўскаму, Браніславу Тарашкевічу. І тады мы паклічам да адказнасці ўсіх тых, хто гусеніцамі бульдозераў і экскаватараў руйнуе горад і разам з ім руйнуе нацыю. Гэта будзе заўтра, а сёння мы зробім усё магчымае, каб аднавіць вобраз нашага горада, сабраць усе старыя здымкі і выявы Горадні, зрабіць самую лепшую бібліятэку па гісторыі горада. І самае галоўнае: расказаць усім гарадзенцам аб тым, што адбываецца ў горадзе.

Горадня – вольны горад!!! Пішыце нам, у ЕДНАСЦІ наша сіла.

Перадача на ОНТ 13 верасня (відэа)

Відэахроніка разбурэння


Чытайце таксама:

13.09.2006 Мінкультуры прыпыніла знішчэнне старажытнага будынку ў Гродне

13.09.2006 В Гродно пока не будут сносить здание-памятник конструктивизма

09.09.2006 Закон на баку будынка! - паведамленне з Міністэрства культуры РБ

08.09.2006 НеСНОСный вопрос

01.09.2006 В Гродно снесен исторический квартал по улице Горького

31.08.2006 Хроніка разбурэння Залатой горкі

21.08.2006 Развязки в Гродно: пл. Советская, Автовокзал, Горького-Виленский

18.08.2006 Канец Залатой Горкі

10.08.2006 Дом-помнік зносяць, людзі ў халупах застаюцца

19.07.2006 Горадню выратуе сквапнасць

13.07.2006 Жители Гродно подали жалобы в горисполком и Администрацию президента

06.07.2006 Гродно: бульдозеры против истории

05.07.2006 Дом под снос. Вечерний Гродно, 5 июля 2006 года, №27

17.06.2006 Пачалі бурыць дамы...

13.06.2006 Сказ аб Лысай гары – канкрэтныя прапановы па рэканструкцыі вул. Горкага

26.05.2006 Апакаліпсіс працягваецца – зносяць цэлы гістарычны квартал ў “Новым Свеце”

15.11.2005 Другая Няміга або аб зносе дамоў на вуліцы Горкага

01.12.2005 Эпітафія дому або пра гарадзенскі канструктывізм


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
сем пяць пяць тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

jendrus

11-10-2006, 11:03

dobry dzen, autary Harodni.com.
Pra toje szto stalasia pisac niabudu - razumnamu czalaweku i tak usio baczna, a durnia nie wyprawisz.Haczu tolki padziakawac wam za pracu - zmudnuju, na golym entuziazmie, realny zmest jakoj ciazka peraacynic.
wa umowach wajauniczaga cynizmu i zgodnictwa, wy znajszli tyja kasztounasci, jakija abjadnouwajuc ludzej z rozumam i serdcam.
Doma, ploszczy i usiago astatniaga biazmerna szkada, ale geta - cana za toje, kab niabyc abyjakawymi, antydotum na biazradnasc i biazdapamoznasc. My usiarouna wyjgrali gety raund - by my mieli racyju, a dzidzki z teczkami pad pachaj - nie.

  

paval

11-10-2006, 10:51

ja prapanouvau uzo nekatorym z siabrou bolsz aktyuna pausiul prapahavac ideju ukluczennia u tak zvanyja "spisy" usix, xto datyczny da razburennia spadczyny, i nie tolki u Harodni - daluczajcesia usie, xto maje i xto nie maje mazhlivasc i vyxad na spisy i na mizhnadornuju supolnasc/nie zabyvajuczysia na svaju

  

Юрка з-пад Гародні

09-10-2006, 21:33

Цудоўна, што столькі людзей адгукаецца. Мяркую, што добра было б паразвешваць партрэты Савы і Антона з адпаведным надпісам, асабліва на Савецкай плошчы. Не занадта яны інтэлігентна выглядаюць, але што зрабіць. Калгас ён і ёсць калгас. Саветызаваны, дашчэнту зрусіфікаваны, агрэсіўны, без роду і племені. Галоўная паўдуваць плітку і набіць кішэнь. Людзей такога пакрою ў 70-80-я гады да ўлады не дапускалі. Яны займалі найніжэйшыя пасады. Антоненка быў інструктарам ў гарадзенскім абласным камітэце КПБ, а Саўчанка - старшынём калгаса і раённым начальнікам. І вось прыйшла эра калгасна-саўковага шчасця. Чытайце, чытайце магілёўскія таварышы-камуністы. Вас у горадзе абажаюць.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 17)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...

Краю мой Нёман


Край мой - світанне,
Нёманам выплыў з цямрэчы,
ты на калені не станеш -
мудры і вечны.

Хай сабе плача рагоз,
хай сабе плачуць вярбіны.
Край чыстых слёз
з Нёмана да дамавіны.

Добрыя сэрцы
ледзьве трываюць ад здрады.
Добрыя сенцы
адчыняюцца словамі праўды...
Неба сагнуў у дугу
зрок бліскавіц тваіх востры.
Бурай дыхнуць на бягу
Нёмана конскія ноздры.

Стромай над вірам
стану, любоўю замглёна
Выбрала вырай
і адляту ў тваё лона...

  Данута Бічэль

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 5

Слаўнае імя

Бычкоўскі Адам (1889 – 18.11.1937)
грамадскі дзеяч, першы старшыня Гродзенскага гуртку беларускай моладзі

Чытайце ў Бібліятэцы

Будынак лясной адміністрацыі на Гарадніцы (плошчы Тызенгаза 4б) (абноўлена)
22 траўня 2007 года
Знаёмім наведвальнікаў з кароткай даведкай аб гісторыі Гарадніцы і будынкам лясной адміністрацыі ў прыватнасці. Даведка складзена гісторыкам Юрам Гардзеевым. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць