Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Завяршыліся раскопкі на тэрыторыі пажарнай часткі
1 лістапада 2006 года

Ужо ў верасні месяцы пачаліся працы па перабудове пажарнага дэпо каля каланчы на вул. Давыда Гарадзенскага. Аб гісторыі незаконна пачатых там земляных работ мы ўжо пісалі на сваім сайце (Глядзіце Вайну з гісторыяй пачалі пажарнікі, Земляныя работы ў пажарным дэпо спынены) Атрымалася так, што гарадзенскія праектныя ўстановы (у прыватнасці “Гроднаграмадзянпраект”) ігнаруюць закон аб ахове археалагічнай спадчыны, не закладваючы ў кошт праекта будоўлі ў цэнтры горада кошт археалагічных раскопак і тым самым фактычна “падстаўляюць” сваіх заказчыкаў (у дадзеным выпадку Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ). Ігнаруюць свае прамыя абавязкі і гарадскія інстанцыі па ахове помнікаў гісторыі і архітэктуры. Спыніўшы працы пры дапамозе міліцыі археолагі дамагліся змены праекту пажарнай часткі. Цяпер там не будзе падземнага паверха, а падмурак будзе ляжаць на бетонных слупах, ямы для якіх выкапалі археолагі.

Самыя раскопкі на тэрыторыі пажарнай часткі скончыліся яшчэ колькі дзён таму. Каб атрымаць інфармацыю аб выніках археалагічных работ, мы звярнуліся да кіраўніка раскопак, маладога гарадзенскага археолага Юлі Юркавец. Ніжэй прапануем запісанае нашым карэспандэнтам інтэрв’ю.

Карэспандэнт. Добры дзень

Юлія Юркавец. Прывітанне

К. Раскажыце калі ласка, чым у археалагічным сэнсе каштоўная тая мясцовасць, дзе зараз размешчана пажарная частка разам з каланчой?

Ю. Ю. Каштоўнасць для археолагаў у’яўляе ўвесь гістарычны цэнтр нашага горада, паколькі на ўсёй яго прасторы ў зямных нетрах можна выявіць розныя па сваёй даўнасці рэшткі жыццядзейнасці старажытных гарадзенцаў. Напрыклад, на Замкавай гары людзі жылі прыкладна з канца XI ст., на Рынку (цяперашняй Савецкай плошчы) – недзе з XV ст., у іншых месцах з XVII ці XVIII стагоддзяў, але нават матэрыялы канца XIX – пач. XX ст. могуць быць вельмі цікавыя. Усё гэта наша гісторыя, і любыя земляныя і будаўнічыя працы ў гістарычным цэнтры Горадні павінны весціся пад археалагічным наглядам, а праекціроўшчыкі новых пабудоваў адразу павінны закладваць у свае праекты кошт археалагічных раскопак на месцы будаўніцтва.

Калі ж гаварыць пра каштоўнасць тэрыторыі пажарнай часткі, то, па-першае, як мяркуецца, на гэтай тэрыторыі яшчэ ў XI–XII ст. размяшчаўся пасад Горадзена. Па-другое, нават і ў пазнейшыя часы жыццё тут было вельмі інтэнсіўным: размяшчаўся праваслаўны манастыр, пазней каралеўскія канюшні. Гэта пацвярджаецца даволі вялікай магутнасцю культурнага слою – каля 3 метраў.

К. Ці праводзіліся раней раскопкі на гэтым месцы?

Ю. Ю. Фактычна не, у канцы 1980-х гг. праводзілася шурфоўка на процілеглым баку вуліцы Давыда Гарадзенскага.

К. Калі, кім і якімі сіламі праводзіліся вашыя раскопкі?

Ю. Ю. Раскопкі праводзіліся ў верасні-кастрычніку гэтага года Інстытутам гісторыі НАНБ пад кіраўніцтвам маім і археолага Мядзведзева Аляксандра Міхайлавіча. Капалі студэнты гродзенскага гістфака, а пасля супрацоўнікі МНС, якія ўзяліся дапамагаць на раскопках.

К. Якія вынікі прынеслі раскопкі?

Ю. Ю. Было выкапана 9 шурфоў розных памераў. Ва ўсіх шурфах знойдзены чалавечыя парэшткі (каля 4 дзясяткаў касцякоў), што, безумоўна, сведчыць аб тым, што мы капалі на тэрыторыі старых гарадскіх могілак. Было знойдзена шмат керамікі ў вельмі шырокім часавым дыяпазоне (ад XI да XX стагоддзяў). Аднак самыя могілкі хутчэй за ўсё познесярэднявечныя (класічныя хрысціянскія – у трунах, у ямах). Так ці іначай, але гэтыя матэрыялы трэба яшчэ грунтоўна апрацаваць.

К. Ці пацвердзілася інфармацыя аб тым, што апроч асобных магілаў былі выяўлены вялікія калектыўныя пахаванні – сведчанні нейкай сярэднявечнай эпідэміі або знішчэння беларусаў, што ажыццяўлялі ў 1650-х маскоўскія войскі, якія ў гэты час акупавалі Горадню?

Ю. Ю. Хутчэй не, бо сапраўды, некаторыя шкілеты ляжалі няроўна і былі парушаны. Але найбольш верагодна – гэта рэзультат пазнейшых земляных работ на гэтым месцы. Тым больш, што пры папярэднім разглядзе відавочных слядоў гвалтоўнай смерці (праломленыя чарапы, кулі і стрэлы ў чарапах, характэрныя зломы) на касцях выяўлена не было.

К. Як вы ацэньваеце вынікі раскопак і каму вы хацелі б падзякаваць?

Ю. Ю. Самае галоўнае, што ўдалося стварыць прэцэдэнт і дамагчыся спынення будаўнічых работ дзеля правядзення археалагічных раскопак. Спадзяюся, так будзе ў будучыні. Падзякаваць хачу археолагам Наталлі Ляўсік, Алесю Пілецкаму, Генадзю Семянчуку а таксама пажарным, у прыватнасці начальніку часткі Ю.Г. Лоску, якія з разуменнем паставіліся да нашай агульнай справы захавання нацыянальнай гістарычнай і культурнай спадчыны.

К. Вялікі дзякуй за размову, да пабачэння.

Ю. Ю. Да пабачэння.


Чытайце таксама:

22.09.2006 Земляныя работы ў пажарным дэпо спынены

17.09.2006 Вайну з гісторыяй пачалі пажарнікі


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
дзевяць сем нуль пяць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Максімаў домік ў Гародні


Новы Свет зусім ня новы
Побач – сад стары кляновы
На Малой Садовай вулцы,
Вулцы – згорбленай бабульцы,
Наш, амаль вясковы домік,
На забытых вершаў томік,
На снапок валошкаў польных,
Запрашае ўсіх бяздольных,
Хто згубіўся ў часе нудным,
Хто жыве жыццём няўклюдным,
Хто ў натоўпе нібы ў полі,
Хто сяброў не меў ніколі, -
Запрашае абагрэцца 
               да паэтавага сэрца.
За драўлянымі дзвярыма 
               непаўторны свет Максіма.

Данута Бічэль 

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 15

Слаўнае імя

Крывец Сяргей Міхайлавіч (1909– 28.04.1945)
сакратар гуртку ТБШ, арганізатар культурна-асветніцкай работы на вёсцы, друкаваўся ў часопісе «Заранка»

Чытайце ў Бібліятэцы

Будынак лясной адміністрацыі на Гарадніцы (плошчы Тызенгаза 4б) (абноўлена)
22 траўня 2007 года
Знаёмім наведвальнікаў з кароткай даведкай аб гісторыі Гарадніцы і будынкам лясной адміністрацыі ў прыватнасці. Даведка складзена гісторыкам Юрам Гардзеевым. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць