Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Ці памаладзее калі-небудзь Стары Замак?
30 снежня 2006 года

Сёння гарадзенскі Стары Замак выглядае мягка кажучы не надта прывабна: аблупленыя і патрэсканыя сцены, паламаны шыфер на даху, рэшткі муроў часоў Вітаўта, якія развальваюцца на вачох. Ды і сам Замак устае перад нашымі вачыма далёка не ў такім выглядзе, як ён існаваў у XV ці XVI–XVII стагоддзях. Цяперашні Стары Замак – ранейшая слава Горадні – мае такі выгляд, які ён набыў у XVIII–XIX стагоддзях, калі ён быў спалены маскоўскім войскам у 1655 годзе, а пасля ў XIX ст. рускія афіцэры мелі ў ім свой клуб.

Апошнім часам у прэсу пачалі прасочвацца звесткі аб плануемым на 2007 ці 2008 год зачыненні Старога Замка на рэканструкцыю. Што ж, справа добрая і даўно плануемая. Паглядзім на яе перадгісторыю.

Рэстаўрацыя Старога Замка была запланавана яшчэ ў часы Юзафа Ядкоўскага. Існавала некалькі праектаў аднаўлення яго гістарычнага аблічча, праўда, як на сучасны пагляд, даволі дылетантскіх. Але справа ішла. Наведвальнікам нават прапаноўвалі набыць разам з білетам паперку з выявай абноўленага замка “замест цаглінкі на адбудову”. І здаецца, каб не Другая сусветная, праект быў бы такі рэалізаваны.

У савецкі час грунтоўных праектаў аднаўлення замку не рабілі, праўда яшчэ ў 1950-х ажыццявілі яго капітальны рамонт, на сённяшні дзень апошні.

У канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў, здавалася, справа зрушылася з месца. Не гледзячы на фінансавыя цяжкасці і эканамічны крызіс, улада знайшла сродкі для распрацоўкі праекта рэстаўрацыі Старога Замка. Былі праведзеныя грунтоўныя даследаванні з удзелам археолагаў і архітэктараў. Сведчаннем таму з’яўляецца выдадзеная ў 1993 годзе калектыўная манаграфія “Стары Замак ў Гродне”, а таксама цудоўны макет абноўленага замка, зроблены архітэктарам Бачковым. Аднаўляць замак планавалася наступным чынам: палову (разам з дзвюма вежамі і галоўным будынкам) у выглядзе палаца Стэфана Баторага (паводле гравюры Т.Макоўскага 1600 года), другую палову на XII–XIII ст.ст. з драўлянымі сценамі і адноўленай Ніжняй царквой. Паміж гэтымі часткамі планавалася пабудаваць шкляную сцяну ў некалькі паверхаў, дзе мусіла размесціцца археалагічная экспазіцыя. Пасля ад ідэі адбудовы Ніжняй царквы адмовіліся, таксама як і ад ідэі шкляной сцяны. Але галоўная кампазіцыя засталася. Прапануем наведвальнікам сайта эскізы аднаўлення Старога Замка па праекту архітэктара Бачкова, прадастаўленыя старым гарадзенскім краязнаўцам, у канцы 1980-х, намеснікам старшыні гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандрам Мілінкевічам.

Няма сумневу, што ў выпадку рэалізацыі рэкантрукцыі ў такім выглядзе наш Замак пераўтварыўся бы ў сваеасаблівы беларускі Вавель і прыцягнуў бы ў Горадню мора турыстаў з замежжа і з Беларусі.

Ці хочуць зрабіць нешта падобнае сённяшнія гарадзенскія горадабудаўнікі? На гэтае пытанне можна адказаць адназначна – НЕ. Хутчэй за ўсё шматабяцаная “рэканструкцыя” Старога Замка (калі яна ўвогуле здзейсніцца) звядзецца да пакрыцця даху металадахоўкай і абмазвання сценаў знакамітай “Снежкай” (так як і ў выпадку з замкавым мостам), на тэрыторыі Замка спілуюць усе дрэвы і ўсю яе выкладуць добра нам вядомай плітачкай. А пасля яшчэ і скажуць: “Вось мы падрыхтавалі Стары Замак да сапраўднай рэканструкцыі”, так, як гавораць зараз некаторыя блізкія да ўладаў асобы ў дачыненні да спаскуджанай Савецкай плошчы. У колькі абыдзецца гэтая падрыхтоўка падаткаплацельшчыкам можна толькі здагадвацца і ці выратуе гэта замак ад далейшага маруднага разбурэння, пакажа час. Цікава таксама, КАГО гэта так чакаюць гарадзенскія чыноўнікі і ХТО нарэшце павінен заняцца аднаўленнем Замка, Плошчы, Фары Вітаўта і ўсяго нашага гістарычнага цэнтру. Будзем спадзявацца, што дачакаюцца, толькі ці ўседзяць яны тады на сваіх месцах?

Усім гарадзенцам і ўвогуле беларусам жадаем ў Новым годзе прыемных (і толькі прыемных) нечаканасцей.

Гарадзенскі Стары Замак на гравюры Т.Макоўскага, 1600 год

Стары Замак у Горадні, від з усходу. Мал. арх. Бачкова

Стары Замак у Горадні, від з поўдня. Мал. арх. Бачкова

Стары Замак у Горадні, від з захаду. Мал. арх. Бачкова

Стары Замак у Горадні, від з поўначы. Мал. арх. Бачкова

Стары Замак у Горадні. Эскіз арх. Бачкова

Абноўлены замак. Макет арх. Бачкова

Абноўлены замак. Макет арх. Бачкова

Абноўлены замак. Макет арх. Бачкова


Чытайце таксама іншыя артыкулы ў раздзеле Замкі


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
дзевяць восем шэсць два - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Xviedar

01-02-2008, 11:12

Ці адбудоўваць ці не? У беларусаў асаблівая сітуацыя - у нас панішчылі амаль усё што можна. Дзе падзеі, дзе наўмысна і мэтанакіравана...

У розных краінах падыходзяць да рэстаўрацыі па-рознаму. У адных, як Францыя - фішку шукаюць у кансервацыі будынкаў у перадразвальным стане. Калі расце мох, трава, дрэўца на сцяне - яго не скідаюць - у гэтым бачаць асаблівы шарм.

Другія, як Нямеччына, Польшча, Летува - усё аднаўляюць чысценька і харошанька, як правіла так як было ці нават яшчэ лепш:)

Швецыя - да помнікаў ставіцца ўвогуле па-мадэрноваму - удасканальвае, прыстасоўвае іх да сваіх сённяшніх патрэбаў. Таму можна знайсці там палац 16 стагоддзя з металадахоўкай ш шклопакетамі ў гэтай дахоўцы.

Кожны народ абірае свой шлях у захаванні старажытных арцефактаў дойледства. І сыходзяць у першую чаргу з асаблівасцей становішча сваіх нацыянальных культураў і іх патрэбаў. Пытанне якім шляхам нам ісці? Для нас простае.

Калі хочам адчуваць сябе паўнавартысным народам, а не халопамі - трэба аднаўляйць, адбудоўваць сымбалі, якія будуць дэманстраваць нам нашую нармальнасць.

Мы проста вымушаны ўкладаць рэсурсы ў тое, што страчана - іначай у нас не будзе будучыні!

  

М К Ж

08-01-2008, 11:48

Умный учится из ошибок других - уж не изобретайте велосипеда, зачем нужна бутафория под старину? Уж лучше направить песурсы на то что рушиться сейчас нежели востановить то что пропало давным давно.

  

Алена

22-09-2007, 11:04

Вот и будет в лудшем случ. новострой - макет в натуральную величину..,а ценность обьекта в его исторической оригинальности..

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 4)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Wonne beczki


Że postęp w naszem Grodnie
Szybkimi kroki chodzi,
W tem każdy niezawodnie
Ze mną  się chętnie zgodzi.
I wszystko by wspaniale
Tu działo się  bez sprzeczki,
Gdyby nie pewne „ale”:
Niebięskie... wonne... beczki...
Czy słońce jasno świeci,
Czy je zakrywa chmura;
Czy czynowników leci
Do biura tłum, czym z biura,
Czy w w weczór mkną gromadą
Chłopczyki i dzieweczki
Filtrując  – środkiem jadą
Ulicy... wonee... beczki...
Czy lyknąc chcąc powietrza
Razem ze swą  niewiastą
Umykasz z grodu wnętrza
Daleko po za miasto,
Próżno uciekasz miedza,
Ustronnej szukasz steczki –
Kurz i wóń ci powiedza:
Tu jadą... pewne.. beczki...
Wracasz w progi domowe
I siedzisz jak w areszcie,
Marząc: spokojną  głowę
Tu bedę miał nareszcie!..
Wierz mi, mary cię łudzą:
Nawet we śnie ucieczki
Nie znajdziesz, gdyż cię zbudzą
Turkotem... wonne... beczki...
O! miasta rodziciele,
Co los nasz w dłoni macie,
Daliście nam już wiele,
Dajcie kanalizacje!
Za zdrowie Wasze – wierzcie! –
Postawim liczne świeczki,
Ach, tylko precz zabierzcie...
Niebieskie... wonne... beczki... 

Аўтар невядомы (паводле: 
Gazeta Białostocka. 2.12.1912. № 3.)

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 5

Слаўнае імя

Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч (8 (20).01.1892 – 29.11.1938)
аўтар першай беларускай граматыкі, адзін з лідэраў БСГ, сябра БНК, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, адзін з заснавальнікаў ТБШ, перакладчык на беларускую мову паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш»

Чытайце ў Бібліятэцы

Гэты горад… (урывак з рамана «Лесавічанка» Піліпа Пестрака)
18 жніўня 2009 года
Гэты горад, здаецца, прапахнуў наскрозь гісторыяй. Нешырокія цэнтральныя вуліцы з найбольш дробнымі дамамі, на якіх вапнавыя сцены пашчэрблены, дамы з іржавымі бляшанымі стрэхамі, пад якімі павіслі над вузкімі тратуарчыкамі балкончыкі, што быццам імкнуцца ўпасьці ўжо, - усё гэта стварае стракатую панараму нейкай зношанасці, старызны, набытай і перажытай пакаленнямі з даўных, даўных часоў. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына