|
Міністэрства апелюе да грамадскасці 20 студзеня 2007 года
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь дало адказ на звароты грамадзян у справе г.зв. "рэканструкцыі" Гродна. Чыноўнікі міністэрства выказваюць заклапочанасць этапнасцю правядзення прац і адмовай уладаў ад стварэння вялікай пешаходнай зоны ў цэнтры Гродна. Міністэрства прапануе Гродзенскаму аблвыканкаму арганізаваць грамадскае абмеркаванне дэтальнага плана рэканструкцыі горада.
Апошнія каментарыі:
|
|
да банальная отписка - они и организуют в местных сми "широкое обсуждение", сейчас в каждом номере будут чиновники выступать и рассказывать, как все замечательно :( нет надежды на министерство, надежда только на активистов и неабякавых |
|
|
М-да! Адчуваецца, што ў горадзе ўжо няма дзе класці плітку. Можа гэта і выклікае заклапочанасць. І цяпер аблвыканкам (ці Саўчанка) мае гэта абмяркоўваць з грамадскасцю (г.зн. будуць артукулы ў "Вечернем Гродно" ці "Гродзенскай") з гарвыканканам (ці Антоненкам), якую б яшчэ дарогу пабудаваць ці дом "рэстаўраваць сучаснымі метадамі і сродкамі", каб адпаведныя фірмы маглі прадаць як мага больш пліткі і металачарапіцы. А пра "рэшкі гістарычных пабудоў" клёва напісалі. Адпіска. Знішчылі падмуркі шматлікіх камяніц па перыметры Савецкай плошчы, на Маставой. У 2005 г. я сам бачыў, як экскаватар насупраць "Нёмана" нішчылі такія падмуркі. М-да! Савецка-калгасная цывілізацыя. Мы не Захад, чы не Ўсход. На бы хутчэй нахапацца. Бо заўтрашняга дня можа не быць! Нагадвае сталінскую і гітлераўскую прапаганду. Чым больш цынізму ў хлусні, тым больш верагодна выглядае і ўспрымаецца як чыстая манета. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 2)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Гародня
|
Горад мой, бяссонніца мая!
Як жа не спяваць табе, скажы!
Свеціш майму Краю, як маяк,
на яго заходняе мяжы.
З плеч сваіх не сцёр па сёння ты
шэрых дзён, пажарышчаў сляды -
ды хачу я ў песні славіць тых,
хто цябе будуе маладым!
Родны, старажытны малады,
сведка ўсіх маіх надзей і спраў...
Прагну я, каб гэтак і заўжды,
нібы сёння ноччу, ціха спаў.
Спі... А я і Нёман удваіх
пастаім на варце сноў тваіх...
Данута Бічэль
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Гараднічанская 23
|
|
|
|
Слаўнае імя
Грынкевіч Станіслаў Сымонавіч (23.02.1902 – 1945) перакладчык на беларускую мову медыцынскіх працаў і рэлігійных тэкстаў, кіраўнік Беларускага народнага аб’яднання ў Вільні |
Чытайце ў Бібліятэцы
Józef Jodkowski. ŚWIĄTYNIA WAROWNA NA KOŁOŻY W GRODNIE W ŚWIETLE BADAŃ ARCHIWALNYCH I ARCHEOLOGICZNYCH, DOKONANYCH W 1935 R.
26 чэрвеня 2010 года
Пачынаем публікацыю электронных варыянтаў некаторых цікавых кніг па гісторыі Гродна. Усе яны сёння – бібліяграфічная рэдкасць. Перавыдання ім яшчэ чакаць не дачакацца, а вось у нас дапытлівы чытач ужо і сёння можа з імі пазнаёміцца. У гэтых кнігах – паўстагоддзя археалагічных раскопак горада. Ад самых першых, праведзеных Юзафам Ядкоўскім, да раскопак канца 1980-х гг. на Замкавай гары.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|