Некалькі словаў пра бронзавага салдата або Горадня–Талін 29 красавіка 2007 года
Мабыць упершыню даводзіцца на гэтым сайце размяшчаць матэрыял, які не мае непасрэднага дачынення да нашай любай Горадні, але не адгукнуцца на падзеі ў сталіцы Эстоніі нельга. Спілоўванне помніка савецкаму салдату можна ацаніць двума словамі – бязмежнае глупства.
Мы цвёрда павінны ведаць адно: з мёртвымі не ваююць. На Гарадзеншчыне і ў Горадні сотні магіл савецкіх салдат. Іх шануюць і даглядаюць, шкада толькі, што не ад чыстага сэрца, а проста таму, што ўлады так загадваюць. Але даглядаць за гэтымі магіламі трэба і шанаваць іх трэба. Ці вінаватыя гэтыя даўно памерлыя Пашкі і Ванькі з-пад Іркуцка і Тулы, што пасля лета 44-га на нашу зямлю прыйшлі атрады НКУС, пачалося закалгашванне і масавы вываз гэтак званых “кулакоў” у Сібір?
Адказ адназначны – не вінаватыя. Часта думаецца пра тых, хто загінуў у чэрвені 1941-га пад нашым небам. Учора ты глядзеў фільм каля сваёй казармы на белай простыні, танцаваў з дзяўчынай, а сёння ранкам табе асколкам снарада вывернула вантробы і ты курчышся на пяску не разумеючы, як гэта магло адбыцца.
Канешне, эстонцаў можна зразумець, яны не пацярпелі ад немцаў так, як беларусы. Яны масава папаўнялі шэрагі нямецкай арміі, а генацыдам супроць сваёй нацыі яны лічаць падзеі 1944-1953 гг. Гэта іх права, але з помнікамі, тым больш такімі сціплымі, як гэты салдат у Таліне не ваююць.
Ваююць з хлуслівымі спробамі пры дапамозе гэтых помнікаў сказіць гістарычную праўду, змагаюцца з тымі, што прыкрываючыся гэтымі мёртвымі салдатамі бяскоца бае нам пра мільёны партызанаў і гэтую адназначасць Вялікай айчыннай. Трэба найперш будаваць новыя помнікі і сапраўды патрыятычна выхоўваць нашу моладзь.
Веру, што ў любым горадзе Беларусі каля помнікаў Кастусю Каліноўскаму ці Зміцеру Жылуновічу знойдзецца месца і для магілы савецкага салдата і для сціплага крыжа салдатам вермахта. Толькі пасля гэтага на нашай зямлі перастануць грымець залпы саракавых.
Наша справа не бурыць, наша справа абараняць, і таму яна святая.
Горадзенец
Апошнія каментарыі:
|
|
Chto-to ja tolko ne ponimaju: a kto,sobstvenno vojuet? Po-moemu,perenos pamiatnika na kladbische, eto ne vojna s mertvymi soldatami, a vpolne jestestvennaja vesch..Nikto ved nad nim ne nadrugalsia,ze..Ne bud eto v Estonii, mozet etogo voobsche by nikto ne zametil.. I voobsche,ja schitaju,chto estoncy imejut pravo delat v svojej strane,chto hotiat,bez razreshenija Velikoderzavnoj |
|
|
Дзякуй Гарадзенцу за допіс! Няхай і оффтопік. Усё ж-такі дарэмна краіны Прыбалтыкі ўчыняюць такую траўлю рускамоўнага насельніцтва. Я сам жыў у Латвіі і бачыў, што там робіцца (даходзіць нават да ўхвалення фашызму). Канешне, акупацыя - гэта страшэннае зло, палітыка засялення чужых тэрыторый рускімі - зло таксама, але гэтыя людзі не вінаватыя ні ў чым, многім з іх увогуле недзе было працаваць, а ў гэтых краінах заўсёды стваралася мноства працоўных месцаў, і яны былі вымушаны (і нават рады) ехаць туды.
Акупацыя - гэта зло, дык выступайце супраць тых, хто яе ўчыняў, але не супраць тых, каму няма куды дзецца з балтыйскай тэрыторыі.
Я, канешне, супраць скандалу, які хоча раздзьмуць Расея ў сувязі з талінскімі падзеямі, я супраць правакацый, але навошта было руйнаваць помнік не акупантам, не сістэме, а простым салдатам, якія тут загінулі?
Нават у маім невялічкім горадзе ёсць магілы нямецкіх салдат. Не ведаю, хто звяртае на іх увагу - простыя людзі ці наша кіраўніцтва, - але яны заўсёды акуратныя і дагледжаныя, і ніхто не збіраецца іх руйнаваць. Яны не былі вінаватыя. |
|
|
Меньше смотрите российское телевидение, товарищ |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 5)
|
|