|
Жыхары г. Гродна зьбіраюцца падаваць скаргу ў Гарадзенскую абласную пракуратуру 1 траўня 2007 года
Абаронцы старой Гародні распачалі збор подпісаў сярод жыхароў гораду пад скаргай у абласную пракуратуру з прычыны шматлікіх парушэньняў заканадаўства РБ у час “бульдозэрнай рэканструкцыі”. Скарга ў PDF і DOC фарматах. Бланк для збору подпісаў ў PDF і DOC фарматах.
Апошнія каментарыі:
|
|
Трэба працаваць! Абараняць не на словах, а ў дзеяннях! А таму ж Лакотку (дарэчы, чалавеку, які зрабіў вельмі шмат для папулярызацыі помнікаў Беларусі) трэба даваць інфармацыю пра разбурэнні, належна інфармаваць! |
|
|
Cьлёзы кацяцца з вачэй,калі назіраеш за падзеямі ў Горадні. Зьнішчэньне гістарычнай спадчыны не ўкладаецца ні ў якія рамкі дазволенага,і на нас(гарадзенцаў) ускладаецца вялікая адказнасьць па захаваньню помнікаў культуры,бо інакш нашым нашчадкам захоўваць ужо не будзе чаго. СЯБРЫ!!! Давайце пачынаць змагацца пакуль яшчэ ёсьць за што. |
|
|
На аднаўленне патрацілі б менш сродкаў... Ганьба гэтым людзям, якія руйнуюць нашу гісторыю, наша мінулае. Яны хочуць, каб мы адоакліся ад сваіх дзядоў. Але пакуль мы жывем, пакуль дыхаем гэтым паветрам, нас не перамогуць! Бо мы за праўду!!! Жыве Беларусь!!! |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 5)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Анёлы Гародні
|
Сяджу перад Фарным касцёлам
пры Богу на лаўцы.
Гародня віруе наўкола
на пляцы.
Стараецца час незваротны.
Яму не належаць
Анёлы спрадвечнай Гародні
на вежах.
І выгнаны з дому сабачка
і люд гэты просты...
і я і пад Крыжам жабрачка-
мы сёстры...
Але прыбядняцца чаго там!
Мая гэта лаўка.
Звініць ва мне боская нота
і ласка.
Данута Бічэль
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Урыцкага 5
|
|
|
|
Слаўнае імя
Грыкоўскі Аляксандр (1893 – 13.3.1919) настаўнік першай беларускай школы, першы старшыня Гродзенскага БНК, сябра Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэту |
Чытайце ў Бібліятэцы
Уладзімір Бачкоў. Невядомая нам Гародня
Мастацтва, студзень 2007 года, №1
У 80-х гадах мінулага стагоддзя ў Стакгольме быў знойдзены адбітак гравюры вядомага тапографа і мастака Тамаша Макоўскага, які добра захаваўся. На ім – від Старой Гародні з левага берага ракі Нёман. Даступная раней даследчыкам копія была пазбаўлена паловы выявы – амаль усёй масавай забудовы горада, і было няясна, як яна размяшчалася ў ландшафце. Знойдзеная ж гравюра раскрывае эстэтычныя асаблівасці важнейшага этапу фарміравання горада, калі вызначыліся асноўныя элементы яго кампазіцыі, іх сувязі з тапаграфіяй ландшафту, што даволі істотна для рэстаўрацыйнага кірунку рэгенерацыі гістарычнай забудовы Гродна, якая застаецца па-ранейшаму актуальнай.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|